Политика

Карбалевіч: «Новы Берлінскі мур будзе праходзіць усё ж па заходняй беларускай мяжы»

Беларусь акажацца ў сферы ўплыву Расіі

Политика gazetaby.com
0

Палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валер Карбалевіч у эфіры Обычного утра разважае, дзе мусіць праходзіць мяжа еўрапейскай бяспекі і з якога боку новай жалезнай заслоны апынецца наша краіна.

Перасцярогі адносна магчымага нападу Расіі на адну з еўрапейскіх краін вымушаюць суседнія дзяржавы і на Беларусь глядзець з падазронасцю, бо новы напад РФ з беларускай тэрыторыі ўспрымаецца ў Еропе як цалкам магчымы.

— Сітуацыя вайны стварае чорна-белую мадэль, калі краіны Захаду разглядаюць Беларусь з ваеннага гледзішча, таму ўмацоўваецца мяжа, абмяжоўваецца магчымасць камунікацыі, бо беларусы ўсё больш атаясамляюцца з рэжымам Лукашэнкі, а Беларусь — з Расіяй, — цытуе Валерыя Карбалевіча Салідарнасць.

— На гэтым тле прымаюцца рашэнні, скажам так, для беларусаў не надта прыемныя — пра абцяжарванне легалізацыі, памежныя пераходы, візы, камунікацыю і гэтак далей. Праблемы ёсць, і пажадана іх неяк вырашаць. Але ж скрозь прызму вайны гэтае вырашэнне даволі цяжкае.

На сёння мы не бачым вялікай розніцы ў рыторыцы, у інфармацыйнай палітыцы афіцыйных прадстаўнікоў Беларусі і Расіі. Лукашэнка ўвесь час размахвае «ядзернай дубінкай», пужае Захад, што вось-вось у канцы года ў Беларусі з’явіцца ракетны комплпекс «Арэшнік», плюс атакі з дапамогай мігрантаў на мяжы павялічыліся — усе гэтыя чыннікі працуюць на тое, што рэжым Лукашэнкі і рэжым Пуціна, па вялікім рахунку, атаясамліваюцца.

А ўсе нюансы, адценні нібыта знікаюць. І даказваць суседзям, што беларусы — гэта не расейцы, і што ёсць вялікая розніца ў грамадскіх настроях, дэмакратычным сілам становіцца ўсё цяжэй. Геапалітыка рыхтуе рэальную палітыку ў адносінах да суседзяў.

Разважаючы, ці ёсць у Беларусі шанец у такіх варунках апынуцца з еўрапейскага боку «жалезнай заслоны», Валер Карбалевіч зазначае: нават прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на Мюнхенскай канферэнцыі падкрэсліў, што без вырашэння беларускага пытання немагчымы трывалы мір у Еўропе.

— Ён акурат заклікаў Захад дамагацца таго, каб мяжа еўрапейскай бяспекі праходзіла па ўсходняй мяжы Беларусі, а не заходняй. Так што пытанне пастаўленае, але адказу на яго пакуль няма, бо пакуль існуе рэжым Лукашэнкі, гэтая праблема не вырашыцца.

Цяпер апускаецца жалезная заслона, якая будзе аддзяляць Еўропу ад Расіі — і геапалітычная сітуацыя схіляецца да таго, што гэты новы Берлінскі мур будзе праходзіць усё ж па заходняй беларускай мяжы. Тады Беларусь акажацца ў сферы ўплыву Расіі.

Нельга сказаць, што працэс ужо завершаны, ён адбываецца зараз.

Жалезную заслону будуюць з абодвух бакоў. Беларусь працягвае мілітарызацыю, праводзіць вайсковыя вучэнні (у верасні будуць сумесныя беларуска-расійскія вучэнні, якія моцна пужаюць суседзяў).

А з іншага боку, заходнія краіны таксама ўмацоўваюць памежныя збудаванні, будуюць сцяну, а з апошніх паведамленняў — прыходзяць да гаворкі аб супрацьпяхотных мінах на мяжы.

І я пакуль не бачу нейкіх чыннікаў, якія могуць гэтаму перашкодзіць — прынамсі пакуль у Беларусі захоўваецца існы палітычны рэжым. Такая на сёння рэальнасць.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Беларусь
Расія
мяжа
Еўропа
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ