Политика

Украінскі эксперт патлумачыў, у чым «хітрасць» будаўніцтва ў Беларусі расійскага завода беспілотнікаў

На думку былога супрацоўніка СБУ Івана Ступака, гаворка ідзе не пра «чыста бізнес».

Политика gazetaby.com
0

Прапаганда заявіла, што ў Беларусі плануецца пабудаваць расійскі завод па вытворчасці беспілотнікаў, прычым ініцыятыва нібыта зыходзіць з боку Расіі. Беларускі правіцель прапанову падтрымаў. На думку ваеннага эксперта, былога супрацоўніка СБУ Івана Ступака, гаворка ідзе не пра «чыста бізнес».

— Гэта не бізнес, гэта хітры трук, і я нават здзіўлены, што толькі цяпер да яго прыйшлі, — зазначыў эксперт у эфіры Еўрарадыё.

— У чым палягае хітрасць: вытворчасць дронаў у Беларусі лагістычна блізкая да Украіны і да РФ, але яе можна пачаць нават на адкрытым месцы, бо Украіна не пачне іх атакаваць.

Разлік такі, што Беларусь — краіна, якая не прымае наўпроставы ўдзел у баявых дзеяннях, Украіна атакаваць гэтыя аб’екты не зможа. А калі нават паспрабуе, то адразу атрымае з тэрыторыі Беларусі абстрэлы ў адказ, атрымае шэймінг з боку еўрапейскіх краін за атаку на «мірную краіну».

Думаю, развагі такія. Нават калі гэтыя беспілотнікі потым скарыстаюць для атак на ўкраінскія тэрыторыі і з нашага гледзішча такі завод будзе законнай цэллю — з верагоднасцю 99% мы атрымаем абвінавачанні, што атакуем мірную краіну.

Што мы — агрэсары, а гэтыя беспілотнікі — яны толькі для сельскае гаспадаркі, раскідваць угнаенні ці што яшчэ над палямі Браншчыны.

Што да пагрозы яшчэ адной спробы нападу з тэрыторыі Беларусі — на думку Івана Ступака,  сёння яна немагчымая ад слова «зусім».

— Ужо досыць даўно, апошнія два гады такой пагрозы я не назіраю. Бо і сам дыктатар не жадае прымаць удзелу ў гэтай вайне. Ён не хоча рызыкаваць, яму важна наноў распачаць дыялог з міжнароднай супольнасцю.

Я бачыў, як да Лукашэнкі прыязджаў амерыканскі блогер Марыё Наўфал — божухна, колькі было пафасу! Бо Лукашэнку цесна ў ізаляцыі ў Беларусі, яму хочацца прасторы, ён уяўляе сябе кіраўніком планетарнага маштабу, да якога мусяць прыслухоўвацца.

Лукашэнка ўсімі сіламі імкнецца выйсці з ізаляцыі, прынамсі інфармацыйнай. Хоць вядома, ягоныя ідэі нікому не патрэбныя — што састарэлы дыктатар можа згенераваць цікавага для заходняга свету? Нічога. Але ж ён хоча вярнуцца ў гэты вялікі свет.

Колькі мы чулі заяваў, маўляў, «давайце, да нас прыедзе і Зяленскі, і Трамп» — то бок, ён хоча, каб Мінск зноў гучаў штодня ў навінах, што гэта пляцоўка для мірных перамоў. Але Украіна на гэта зараз дакладна не пойдзе.

Ці магчыма, што ўкраінскі бок усё ж змусяць да перамоваў у Мінску? Аналітык лічыць гэта малаверагодным:

— Наколькі мне вядома, сёння ідзе нават пэўнае спаборніцтва паміж рознымі краінамі ў тым, каб прыняць у сябе дэлегацыі і пачаць мірныя перамовы. Бо гэта ж увойдзе ў гісторыю. Скажам, «Эр-Рыядская дамова 2025 года» — о, нічога сабе! То бок, гэта сур’ёзна, гэта нагода, каб пра цябе гаварылі, гэта пэўны ўплыў у свеце. Таму прапануе сваю дзялянку, у прыватнасці, Турцыя.

Не дзіва, што Лукашэнка стараецца ўлезці ў гэты працэс. Аднак нават калі скажуць: трэба, каб працэс ішоў у Еўропе — на мой погляд, больш верагодна, што гэта можа быць Венгрыя, Будапешт.

Па факце гэта краіна НАТА, Еўрасаюз, але ментальна ўсярэдзіне — прарасійскі рэжым, таму win-win.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
завод беспілотнікаў
СБУ
Лукашэнка
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
TuTak
Раніца Дня Волі ў Вільні: сцягі, памяць і салідарнасць
Политика
Rzeczpospolitа: фамилия Почобута была в списках политзаключенных, об освобождении которых просили американцы
Политика
«Да, они кучка ссыкунов». Посланник Трампа рассказал, как ругался матом и пил водку вместе с Лукашенко
Экономика
“Это можно считать покупкой краденого”. Разбор сделки вокруг калийного комбината
Общество
Сегодня белорусы отмечают День Воли
Общество
«Он дешевле в три раза, чем беларусский». Известная диетолог отправилась в итальянский «санаторий» и показывает, как там отдыхается
Общество
«Некоторые смогут ответить лет через пять». Беларуска спросила у тех, кто эмигрировал в Польшу, а потом вернулся, не жалеют ли они
Политика
Лукашенко прибыл с официальным визитом в Северную Корею. Он собирается подписать договор о дружбе
Общество
Что изменится в Беларуси с 1 апреля: от дактилоскопии для иностранцев до новых правил работы на высоте
Политика
Віталь Цыганкоў: Хай Лукашэнка потым не пытаецца «а мяне за што?»
ВСЕ НОВОСТИ