Политика

«Візіт Лукашэнкі на МАЗ падкрэслівае, што траўма, нанесеная рабочымі МЗКТ у 2020-м, вельмі сур’ёзная, і пяты год яму баліць»

Тады Лукашэнку з МЗКТ фактычна прагналі, за што рэжым дагэтуль помсціць рабочым.

Политика gazetaby.com
0
Лукашэнка падчас сустрэчы з працоўным калектывам Мінскага аўтамабільнага завода 21 студзеня

У першы дзень датэрміновага галасавання на «выбарах» у Беларусі Лукашэнка адправіўся на МАЗ. Як паведаміла прэс-служба правіцеля, на прадпрыемстве ён сустрэўся са спартыўнай камандай «МАЗ-СПОРТ аўта», агледзеў новы цэх аўтобуснай вытворчасці і адказаў на пытанні завадчан, піша Салідарнасць.

Між тым раней анансавалася, што Аляксандр Лукашэнка наведае Кітай — ён сам абмовіўся, што «дні тры сыдзе на гэта». Але нешта пайшло не так. І цяпер незразумела, ці правіцель робіць добрую міну пры дрэннай гульні — але ж сустрэча з завадчанамі так сабе замена перамовам з Сі Цзіньпінам, ці выпраўляе памылкі, зробленым ў 2020-м, калі рэжым цалкам праігнараваў сацыяльны кантракт з грамадствам і зрабіў стаўку на сілавікоў?

Тады, нагадаем, Лукашэнку з МЗКТ фактычна прагналі, за што рэжым дагэтуль помсціць рабочым. Магчыма, зараз ён спрабуе пераканаць сябе самога, што за чатыры з лішнім гады старонка ўсё ж перагорнутая, і далей справы пойдуць па звыклым сцэнары: прыбаўка пенсій, перадвыбарчыя «падарункі» кшталту артэзіянскай вады ў Мінску, падвышэнне пенсій, сустрэчы з моладдзю і працоўнымі калектывамі — і ўдзячны электарат зноў за ім пойдзе?

— Тут трэба адзначыць два моманты, — гаворыць у інтэрв’ю Филину палітолаг Анатоль Котаў. — Першы — сапраўды, адсылка да 2020 года і, так бы мовіць, «паказальная акцыя»: нібыта траўма, нанесеная рабочымі МЗКТ, якія даволі адназначна, уголас сказалі «Сыходзь» — нібыта яна перажытая.

Мы бачым спробу змікшыраваць тую сітуацыю, як быццам старонка перагорнутая і нават можна заявіцца на буйное прадпрыемства, каб перад рабочымі распавесці пра новыя касмічныя тэхналогіі будавання аўтобусаў і гэтак далей.

Аднак калі паглядзець глыбей на гэтую сітуацыю — такая паездка якраз падкрэслівае, што сапраўды траўма вельмі сур’ёзная, і пяты год яму баліць. Таму я сказаў бы, што праца каманды, якая рыхтавала візіт, мае наступны вынік: хацелі зрабіць добра, а атрымалася наадварот, нагадалі пра 2020 год. І не толькі Лукашэнку.

Другі момант, які адзначае Анатоль Котаў — бачна, што над «выбарамі» 2025 года працуе зусім іншая каманда, чым была ў 2020 годзе:

— Яе склад больш тэхналагічны, больш прафесійны, хоць усё адно падобныя «ляпы», як з МАЗам, здараюцца. Тым не менш, адчуваецца, што там ёсць нейкі план па тым, каб наведаць розныя калектывы, ад вучоных да рабочых, каб усе сказалі «Трэба».

З гэтага пункту гледжання, пэўныя высновы з таго, як было зроблена (дакладней, нічога не рабілася) у 2020 годзе, вынесеныя. І кампанія 2025 года, хоць не адрозніваецца нейкай яскравасцю, але прынамсі мае знешнія прыкметы тэхналагічнай кампаніі.

Дарэчы, калі ўзгадаць, хто займаецца «выбарамі» — перадусім, відавочна, гэта Наталля Пяткевіч. І тое, што адбываецца цяпер — фактычна тое самае, што было і ў 2010 годзе, калі яна курыравала кампанію: ёсць графік наведвання розных аўдыторый, розныя заявы, абяцанні, планы на будучыню.

Іншая рэч, і гэта важнае адрозненне — што па-за нейкімі агульнымі лозунгамі ў 2025 годзе сказаць людзям няма чаго. Веры ў тое, што ў наступную пяцігодку жыццё будзе мяняцца да лепшага, няма ў нікога, апроч, мабыць, найбліжэйшага кола Лукашэнкі.

Бо немагчыма адно і тое самае рабіць 30 гадоў.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ