Политика

Турарбекава: Тое, якой была Беларусь у 90-ыя, і дзе аказалася цяпер, — цалкам «заслуга» Лукашэнкі. Поўны правал праекта

Цяпер ён трымаецца толькі на штыках і на страху.

Политика gazetaby.com
0

Экспертка ў сферы міжнароднай палітыкі на Еўрарадыё — пра расклад сіл на пачатак 2025 года і на што разлічвае беларускі рэжым.

На пачатку 2025 года міжнародны кантэкст вельмі хутка змяняецца — прычым не ў лепшы бок. Скандальныя заявы Дональда Трампа адносна «далучэння» розных краін і рэгіёнаў да ЗША, вялікі ўплыў на палітыку мільярдэра з радыкальнымі поглядамі Ілана Маска — усё гэта, зазначае гісторык і палітолаг Роза Турарбекава, выклікае ўсё большую занепакоенасць і трывожныя чаканні.

— Я не хацела б мець рацыю ў гэтым сэнсе, але, на жаль, тое, што нам бачылася немагчымым, цяпер магчымае, і Трамп настойліва заяўляе, што будзе карыстацца ў сваіх экспансіянісцкіх планах у тым ліку ваеннай сілай, — цытуе Турарбекаву Салідарнасць.

— Для мяне тое, што цяпер адбываецца, было відавочна і невыпадкова: гэта ўсё прыкметы распаду сістэмы міжнародных адносінаў. Цяпер мы будзем пагружацца ў пэўны хаос, і ад гэтага шмат што залежыць у нашым рэгіёне — маю на ўвазе Усходнюю Еўропу, перадусім Беларусь і, канешне, Украіну. Для нас такі міжнародны кантэкст, з якім стартуе новая адміністрацыя ЗША — вельмі дрэнны.

Дональд Трамп, падкрэслівае экспертка, не хоча ваяваць ва Украіне — ягоныя інтарэсы скіраваныя ў бок Грэнландыі і Панамскага каналу, як палітык і заявіў раней. І гэтыя планы ўзмацніць такім чынам ЗША і пасунуць у міжнародным раскладзе Кітай варта ўспрымаць сур’ёзна.

— Адказнасць за Украіну Трамп хоча перакласці на еўрапейскіх саюзнікаў. А тыя прывыклі дзейнічаць услед за Злучанымі Штатамі, прызвычаіліся, што тон задаецца Вашынгтонам, і пастаянна аглядваліся на асноўнага саюзніка (гэта было відавочна яшчэ з часу місіі НАТО ў Афганістане, дзе 95% складалі амерыканскія войскі).

У выніку большасць краін-чальцоў Альянсу так і не дасягнулі парогу ваенных выдаткаў у 5% ад ВУП. І цяпер вымушаныя шукаць іншыя шляхі забяспечыць уласную нацыянальную бяспеку — бо на ЗША, магчыма, разлічваць і не атрымаецца.

Інтарэсы Трампа — пасунуць Кітай. Распачатая ім некалі гандлёвая вайна можа аказацца зусім не гандлёвай. Антыкітайскія настроі ў рэспубліканскай партыі — пытанне нумар адзін.

А пытанне Расіі дастаецца нам — і Еўропе. Калі тая не зможа спыніць Расію ва Украіне, я не ведаю, што будзе далей.

Да таго ж, нагадвае Роза Турарбекава, у Еўропе расце папулярнасць правых сіл, якія выступаюць за скарачэнне дапамогі Украіне, «мірныя дамоўленасці» і г.д. І пагроза прыходу да ўлады праварадыкальных палітыкаў на сёння больш чым рэальная, бо падмурак для гэтага быў закладзены ўжо дзесяцігоддзі таму невырашанымі праблемамі і ростам незадаволенасці грамадства.

— Калі яны прыйдуць да ўлады і крыху паруляць, людзі ўбачаць, што гэта зусім не тыя супергероі, якія могуць выратаваць Сусвет, што яны яшчэ больш эгаістычныя, чым папярэднікі. Але гэта непазбежны момант, каб людзі зразумелі, як яны жахліва памыліліся, — лічыць Турарбекава. — Я толькі спадзяюся, што гэты цыкл будзе кароткі, але што ён пройдзе без драм, без катастроф — у гэта я практычна не веру. Для таго, каб той клас, які выбраў Трампа, расчараваўся ў трампізме, ён мусіць вельмі моцна разбіць сабе галаву.

Як у гэтым міжнародным кантэксце выглядае галоўны папуліст беларускае ўлады са сваімі прамовамі пра неабходнасць «захавання дзяржаўнасці і суверэнітэту»?

— Тым самым ён прызнае, што ёсць пагроза страты дзяржаўнасці, незалежнасці, і зразумела, што ідзе яна з Усходу, — гаворыць Роза Турарбекава.

Лукашэнка гаворыць пра пагрозу самому сабе: пад незалежнай дзяржавай ён мае на ўвазе, мяркуючы па ўсім, сябе самога. А Захад — гэта ўсё міфы і казкі.

Дый што яму застаецца? Пра дабрабыт і ягоны рост ён не можа гаварыць, бо тут правал, людзі жывуць усё горш і горш. Тое, якой была Беларусь у 90-ыя, якія мела стартавыя магчымасці, і дзе аказалася цяпер, — гэта цалкам ягоная «заслуга». Поўны правал праекта. Цяпер ён трымаецца толькі на штыках і на страху.

Ці зможа Лукашэнка нешта супрацьпаставіць галоўнаму заклятаму саюзніку, наладзіць стасункі з Захадам (прынамсі новай адміністрацыяй ЗША), каб не быць цалкам залежным ад Усходу?

— Шансаў амаль няма, — канстатуе экспертка. — Калі нехта на гэта спадзяецца, я вас расчарую: рыхтуйцеся, здадуць. Мяркуючы па тым, як Трамп мысліць і ў якія формы ўкладвае свае думкі, калі Крэмль прыхопіць Рэспубліку Беларусь, Трамп не толькі нічога не зробіць, але і скажа, што гэта лагічна.

Ані беларускія ўлады, ані сілавікі ці прапагандысты ад гэтага не выйграюць — лепш быць першым хлопцам на вёсцы, чым другім (а ў іх выпадку, мо і дзясятым) у горадзе. «Рускі свет» ім быў патрэбны, каб з намі ваяваць. А вось каб «рускі свет» да іх прыйшоў у дом, яны гэтага не хочуць. А калі і праўда заўтра Масква прыйдзе? У імперыі кар’еру так проста не зробіш, стануць правінцыяламі.

Незалежнасць <паслугачы рэжым> і разглядаюць не як каштоўнасць, тое важнае, дзеля чаго людзі змагаліся і гінулі, як Кастусь Каліноўскі. Для іх гэта зусім іншае. Гэта спосаб уладкавацца.

І калі разглядаць з гэтага меркантыльнага гледзішча, то страта нават сімвалічнай незалежнасці для іх — страта сімвалічнага капіталу. І тыя, хто больш разумны, хто сядзіць, напрыклад, у МЗС, Мінэканомікі, гэта разумеюць.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Лукашэнка
правал
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Reuters: 65 танкеров с нефтью из России застряли из-за санкций США
В мире
В России предложили награждать штурмовиков по образцу вермахта
В мире
Армения и США подписали соглашение о стратегическом партнёрстве
Общество
Лукашенко разрешил чиновникам покупать служебные машины не только марки «Белджи»
В мире
Замороженная модернизация. Почему ядерные силы России больше не обновляются
Экономика
Власти выполнили годовой план по росту цен. Это плохо – и вот почему
Спорт
Хоккей. КХЛ. Минское «Динамо» уступило «Ладе», едва не отыграв отставание в четыре шайбы
Политика
Дракахруст: Ці спраўляюцца са сваімі ролямі спарынг-партнэры Лукашэнкі
Общество
“Паспорт новой Беларуси“ будут печатать в Литве, прием заявлений от граждан запланирован с 26 января
Политика
Приглашение в Пекин. Еще одна причина, почему Лукашенко вряд ли заслужит благосклонность Трампа
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Reuters: 65 танкеров с нефтью из России застряли из-за санкций США
В мире
В России предложили награждать штурмовиков по образцу вермахта
В мире
Армения и США подписали соглашение о стратегическом партнёрстве
Общество
Лукашенко разрешил чиновникам покупать служебные машины не только марки «Белджи»
В мире
Замороженная модернизация. Почему ядерные силы России больше не обновляются
Экономика
Власти выполнили годовой план по росту цен. Это плохо – и вот почему
Спорт
Хоккей. КХЛ. Минское «Динамо» уступило «Ладе», едва не отыграв отставание в четыре шайбы
Политика
Дракахруст: Ці спраўляюцца са сваімі ролямі спарынг-партнэры Лукашэнкі
Общество
“Паспорт новой Беларуси“ будут печатать в Литве, прием заявлений от граждан запланирован с 26 января
Политика
Приглашение в Пекин. Еще одна причина, почему Лукашенко вряд ли заслужит благосклонность Трампа
ВСЕ НОВОСТИ