Политика

Карбалевіч: «У Крамлі саюзьніцкай вернасьцю засталіся незадаволеныя»

15 жніўня ў Менск тэрмінова запрасілі вядомага прапагандыста і вядоўцу грамадзка-палітычнага ток-шоу «60 хвілін», дэпутата Дзяржаўнай думы РФ Яўгенія Папова.

Политика gazetaby.com
0

На хаду арганізаванае інтэрв'ю стала своеасаблівай формай апраўданьня і справаздачы перад Масквой, піша Валер Карбалевіч на Радыё Свабода.

— Даўно ўжо Лукашэнка не даваў інтэрвію замежным мэдыям. Відаць, няма асабліва ахвотных зь ім размаўляць. Ён стаў малацікавы: усё, што мог, ужо нагаварыў за 30 гадоў. Цяпер толькі паўтарае сам сябе ў розных варыяцыях. Але зараз — асаблівы выпадак.

Мяркуючы па ўсім, тых дзеяньняў, якія актыўна дэманстравалі беларускія ўлады 10-12 жніўня, каб паказаць Расеі саюзьніцкую вернасьць, Маскве падалося недастаткова. Патрэбна было тэрмінова рабіць нешта яшчэ, бо ў Крамлі засталіся незадаволеныя. Магчыма, расцанілі актыўнасьць афіцыйнага Менску як паказную, фармальную, разьлічаную на вонкавы эфэкт.

І беларускія ўлады прыдумалі. 15 жніўня ў Менск тэрмінова запрасілі вядомага прапагандыста і вядоўцу грамадзка-палітычнага ток-шоу «60 хвілін», дэпутата Дзяржаўнай думы РФ Яўгенія Папова, каб узяць інтэрвію ў Аляксандра Лукашэнкі для тэлепраграмы «Вялікія нядзельныя весткі» на тэлеканале «Россия». Інтэрв’ю прадаўжалася каля дзвюх гадзін. Толькі ў нядзелю зьявілася яго поўная вэрсія. 

Што сказаў Лукашэнка?

Галоўны мэсэдж, які хацеў данесьці беларускі ўладар да Крамля і расейскай эліты, дзеля чаго, відавочна, і было арганізаванае гэтае інтэрвію, наступны: «Гэта агульная — Беларусі і Расеі — вайна супраць гэтых зьвяроў… Стаім спіной да спіны… Мы не дазволім рускім у сьпіну страляць».

На працягу апошніх тыдняў расейскія блогеры ня раз папракалі Лукашэнку: маўляў, адвёў свае войскі ад украінскай мяжы, у выніку чаго камандаваньне Украіны тыя вайсковыя падразьдзяленьні, якія вызваліліся, накіравала ў Курскую вобласьць.

Лукашэнка запэўнівае, што цяпер беларускія войскі высунуты да мяжы («траціну войска мы ўвялі»), украінцы вымушаныя рэагаваць, такім чынам Беларусь дапамагае расейцам ў Курскай вобласьці. Ён кажа: «Яны ж (украінцы — Аўт.) перакінулі падраздзяленьні да нашай мяжы дадаткова, калі ўбачылі, што мы фармуем адпаведныя падразьдзяленьні на мяжы».

Лукашэнка казаў усё так, каб спадабацца расейскай аўдыторыі: «Імпэрыю гэтую яшчэ ніхто не перамагаў і не пераможа — Расею».

Зноў вярнулася ваяўнічая рыторыка на адрас Захаду. Заходніх палітыкаў Лукашэнка назваў «зьвярамі», «шалёнымі», «вар’ятамі», «нацыстамі». Гучалі традыцыйныя пагрозы, у тым ліку, чарговым разам абяцаў прымяніць ядзерную зброю ў нейкай крытычнай сытуацыі.

Лукашэнка ўсяляк падкрэсьліваў сваю асаблівую ролю ў расейскай палітыцы. «Мы з прэзыдэнам Пуціным…» — рэфрэнам гучала праз ўсё інтэрвію.

На хаду арганізаванае інтэрвію стала своеасаблівай формай апраўданьня і справаздачы перад Крамлём.

Але гэтым справа не абмежавалася. 16 жніўня, праз 10 дзён пасьля пачатку ўкраінскімі вайскоўцамі курскай апэрацыі, Лукашэнка нарэшце правёў нараду ў пытаньнях ваеннай бясьпекі. Падчас якой міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін заявіў пра «высокую імавернасьць збройных правакацый з боку Ўкраіны». Такая вось запозьненая дэманстрацыя салідарнасьці з Расеяй.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ