Политика

Навумчык: «Думаю, што цяпер, разглядаючы свой пашпарт, Лукашэнка кусае локці»

«Бо зьмяніў толькі дзень народзінаў, а мог зьмяніць год, нават дзесяцігодзьдзе».

Политика gazetaby.com
0

Публіцыст і прадстаўнік Рады БНР Сяргей Навумчык – пра заканапраект пра абарону экс-прэзідэнта і членаў яго сям’і.

– Намер Лукашэнкі ўвесьці крымінальную адказнасьць за пагрозы і абразы адносна членаў сям’і экс-прэзыдэнта выклікае сумнеў ня толькі ў палітычным сэнсе, – піша Навумчык. – Само слова «сям'я» у дачыненьні да Лукашэнкі выглядае абсурдам, калі разглядаць яго ў плоскасьці права.

З той простай прычыны, што немагчыма дакладна акрэсьліць групу гэтых асобаў.

Вось, скажам, хто ягоная жонка? Галіна Радзівонаўна, якая была жонкай на момант прэзыдэнцкіх выбараў 1994? А вы ўпэўнены? Магчыма, жонка – маці ягонага сына Міколы? Што было б цалкам лягічна. Альбо нейкая іншая жанчына? Таксама ня выключана.

А колькі дзяцей у Лукашэнкі? Вы ўпэўнена адкажаце – трое. Але на якой падставе вы робіце такую сьмелую выснову? Малодшага сына грамадзтву паказалі толькі праз некалькі гадоў – дзе гарантыя, што не існуюць яшчэ дзесяць, якіх пакуль не паказалі?

Вы скажаце, што зьвесткі пра жонку і дзеяцей павінны быць зафіксаваныя ў пашпарце?

Але пашпарт, які для любога іншага грамадзяніна зьяўляецца галоўным дакумэнтам  –  апошняе, дзе можна шукаць праўду пра Лукашэнку.

Сваё стаўленьне да пашпарту Лукашэнка выявіў ужо ў  самым пачатку свайго «прэзыдэнцкага» шляху, яшчэ ў 1994-м, калі ў падпісных лістах за вылучэньне кандыдатам указаў зусім іншае месца прапіскі, чым тое, якое было пазначана ў пашпарце.

А на працэдуру рэгістрацыі ў ЦВК увогуле зьявіўся бяз пашпарту, чаму аўтар гэтых радкоў быў непасрэдным сьведкам.

А ў пэўны момант ён узяў ды і зьмяніў дату свайго народжаньня. Вось проста пажадаў – і напісаў іншую.

Але думаю, што цяпер, разглядаючы свой пашпарт, Лукашэнка кусае локці. Бо зьмяніў толькі дзень народзінаў, а мог зьмяніць год, нават дзесяцігодзьдзе. І замест 1954 напісаць 1964, а яшчэ лепей – 1974. Ніхто б у пашпартным стале і ня пікнуў.

І сустракаў бы праз пару тыдняў Аляксандар Рыгоравіч круглы юбілей – 50 гадоў. Пагадзіцеся: цудоўны ўзрост. А галоўнае, можна сьмела кіравацть яшчэ гадоў дваццаць. Да 70-ці.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ