Политика

Ваенны аналітык: «Людзі, якія развешвалі на дрэвах абломкі, не маюць уяўлення, як збіваюцца беспілотнікі»

Калі б Беларусь змагла збіць украінскі беспілотнік сістэмай залпавага агню — імаверна, Лукашэнка мог бы атрымаць Нобелеўскую прэмію, як Рамзан Кадыраў.

Политика gazetaby.com
0

Іван Ступак — пра «збітыя дроны» і перакідванне беларускіх войскаў на мяжу з Украінай.

Днямі Александр Лукашэнка распавёў пра нібыта збітыя беларускай супрацьпаветранай абаронай дроны, якія заляцелі ў паветраную прастору Беларусі з Украіны, піша Салідарнасць. А Мінабароны даручыў «узмацніць групоўкі войскаў» на тактычных накірунках, то бок каля беларуска-украінскай мяжы.

Аднак большасць аналітыкаў мяркуе, што гэтая рыторыка тлумачыцца гульнёй на расійскую аўдыторыю, якая шукае вінаватых у прарыве ўкраінскіх сіл у Курскую вобласць. А ці былі наогул дроны?

— Давайце гэтую сітуацыю «есці па частках», — прапануе эксперт Украінскага інстытута будучыні, былы супрацоўнік СБУ Іван Ступак у эфіры Еўрарадыё. — Дыктатар Лукашэнка заяўляе, што ўкраінскія беспілотнікі ляцелі чарадой у напрамку Касцюковічаў і там былі збітыя. Гучыць нібыта лагічна і выклікае пытанні: што гэта Украіна робіць, што сабе дазваляе?

Паводле Лукашэнкі, частку беспілотнікаў збілі сіламі авіяцыі, а таксама падцягнулі сістэму залпавага агню.

Аднак калі б Беларусь змагла збіць украінскі беспілотнік сістэмай залпавага агню — імаверна, Лукашэнка мог бы атрымаць Нобелеўскую прэмію, як Рамзан Кадыраў, бо гэта насамрэч нонсенс і такога яшчэ ніхто не рабіў.

А што да той часткі беспілотнікаў, якая нібыта была збітая над РФ — у той дзень Расія нічога не паведамляла пра знішчаныя беспілотнікі ў тым раёне.

Пры тым рэшткі збітых апаратаў у Беларусі шукалі на невялікай плошчы ажно двое сутак, і только ўчора ўвечары прапагандысцкія тэлеграм-каналы распаўсюдзілі відэа з абломкамі, што вісяць на дрэвах, ляжаць на зямлі і г.д.

Але ж ёсць нюанс: людзі, якія развешвалі на дрэвах тыя абломкі, не маюць уяўлення, як збіваюцца беспілотнікі — тыя не застаюцца на дрэвах, яны падаюць на зямлю і выбухаюць, на відэа з рэальнымі кадрамі збіцця бачна, што рэшткі ўсе абгарэлыя. А тут на кадрах нават сухая трава не абпаленая. У мяне складаецца ўражанне, што гэтыя фрагменты былі прывезеныя зусім з іншай лакацыі і раскіданыя — гэта поўная імітацыя і поўная лажа.

Што да гучных заяў пра ўзмацненне вайсковай групоўкі і перакідванне зброі і тэхнікі да беларуска-польскай мяжы то, як на маю думку, гэта выглядае спектаклем, блефам, што мае на мэце прымусіць нервавацца ўкраінскі Генштаб і асабіста прэзідэнта Зяленскага, а таксама прымусіць зняць частку альбо ўсе ўкраінскія войскі з Курскай вобласці і адвесці зноў на мяжу з Гомелем і Мазыром, як тое было да ліпеня 2024 года. Гэта дало б расіянам выйграць час і скарыстаць пэўныя магчымасці.

На карысць тэзісу, што гульня мускуламі беларускага правіцеля ёсць толькі пастаноўкай на публіку, паказваюць і іншыя акалічнасці, мяркуе эксперт:

— Нават калі ўявіць, што Украіна выкарыстала паветраную прастору Рэспублікі Беларусь для запуску беспілотніка, — як правіла, выклікаецца пасол у МЗС, і таму робяць наганяй, уручаюць ноту пратэсту. Але каб адразу на адзін-два беспілотнікі выганялі танкі, людзей, тэхніку і ўзбраенне — гэта выглядае, паўтаруся, менавіта спробай нагнаць страху на ўкраінскае камандаванне, каб тое прыбрала войскі з Курскай вобласці.

Але пакуль што ўсур’ёз ва Украіне патэнцыйную вайсковую пагрозу з боку Беларусі не разглядаюць. Усе разумеюць, што Лукашэнка блефуе, бо яму зараз не да таго (згадаем, у тыя дні ён займаўся аграрнымі пытаннямі, яму падаравалі працоўны штодзённік з 1987 году і ён ударыўся ў настальгію па каровах, свіннях, макусе і г.д.), і пра вайну яму было гаварыць цалкам нязручна.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Лукашэнка
блеф
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: В администрации Трампа перепутали латиноамериканские опереточные диктатуры с фундаменталистскими тоталитарными деспотиями Евразии
Общество
Беларусь готовится к паводку: Усилен контроль водоснабжения, торговли и общепита в предполагаемых эпицентрах
Политика
Анжелика Мельникова жертва или агентка? Польская прокуратура ответила на запрос Павла Латушко
Общество
Еще один дрон упал в Добрушском районе. Вероятно, потом его взорвали саперы
Спорт
Футбол. Кубок Беларуси. БАТЭ обыграл жодинское «Торпедо» и вышел в полуфинал
TuTak
«Вау, Ба!» EX-PRESS.LIVE рассказал о женщинах в эмиграции, которые начали жизнь заново в 50
Политика
Карбалевiч: Як расьсьледаваньне Гааскага суду ўскладніць жыцьцё Лукашэнкі
Общество
Рождаемость в Беларуси падает 10 лет подряд. «Зеркало» и BELPOL получили закрытые цифры
Общество
Ветераны белорусской “Альфы“ занимают руководящие должности в российском секретном спецподразделении “Центр 795“ — The Insider
Политика
Класковский: Лукашенко готовится к новому раунду. Прижмут ли его американцы с депортацией политических врагов?
ВСЕ НОВОСТИ