Политика

Карбалевiч: Вайна прыйшла ў Курскую вобласьць. Чаму маўчыць Лукашэнка

"Рэакцыя афіцыйнага Менску на баі ў Курскай вобласьці вонкава выглядае дзіўнаватай".

Политика www.svaboda.org
0

Атака вайскоўцаў Украіны на Курскую вобласьць — знакавая падзея расейска-ўкраінскай вайны, пiша палiтолаг Валер Карбалевiч.

Гэта не маленькая партызанская вылазка невялікай групы, як тое было раней, а паўнавартасная вайсковая апэрацыя з выкарыстаньнем значнай жывой сілы і бранятэхнікі. Лукашэнка на гэтыя падзеі пакуль ніяк не рэагуе. Чаму?

Знакавасьць падзеі ў тым, што яна разбурае афіцыйны прапагандысцкі канструкт Крамля адносна гэтай вайны. Ён палягае ў тым, што гэта, маўляў, не паўнавартасная вайна, а «спэцыяльная ваенная апэрацыя», то бок нешта лякальнае, пэрыфэрыйнае, далёкае, працэс, які не павінен закранаць паўсядзённае жыцьцё расейцаў. Каб не выклікаць непакою, псыхалягічнага дыскамфорту расейскіх абываталяў.

А атака на Курскую вобласьць азначае, што ваенныя дзеяньні перакінуліся на расейскую тэрыторыю, вайна прыходзіць у дом расейскіх грамадзянаў, яе не здолелі ўтрымаць «на адлегласьці».

Не выпадкова расейскія ўлады ўсяляк хаваюць маштаб ваенных дзеяньняў у Курскай вобласьці. Уладзімір Пуцін хоць і сабраў з нагоды гэтай падзеі адмысловую нараду, аднак назваў баі ў згаданым расейскім рэгіёне «маштабнай правакацыяй». Сьледчы камітэт РФ завёў крымінальную справу па артыкулах аб тэракце, забойстве і замаху на жыцьцё праваахоўнікаў. Такая нязграбная маскіроўка, каб не называць вайну вайной.

Рэакцыя афіцыйнага Менску на баі ў Курскай вобласьці вонкава выглядае дзіўнаватай. Дакладней сказаць, яе амаль няма. Дзяржаўныя мэдыя толькі трансьлююць заявы расейскіх афіцыйных асобаў: Уладзіміра Пуціна, Марыі Захаравай, МЗС РФ. Уласных камэнтароў вобмаль. Гэта звычайная завядзёнка, калі здараецца нестандартная падзея, а ўстаноўкі зьверху няма. Тады назіраецца сытуацыя інфармацыйнага ступару.

Незалежныя мэдыя ўжо задаюць пытаньне, чаму маўчыць Лукашэнка. Бо звычайна ён хутка адгукаецца на розныя рэзанансныя падзеі ў Расеі. Напрыклад, калі ў 2023 годзе ў Бранскай вобласьці ўзарвалі чыгунку, так што цягнік і вагоны сышлі з рэек, беларускія ўлады неадкладна ўвялі часовы памежны кантроль на мяжы з РФ, каб дывэрсанты ня трапілі ў Беларусь. Можна таксама згадаць, як Лукашэнка актыўнічаў падчас мяцяжа ПВК «Вагнэр» на чале з Яўгеніем Прыгожыным летась ці ў момант тэракту ў «Крокус Сіці Холе» пяць месяцаў таму.

Тлумачэньняў няўцямнай рэакцыі афіцыйнага Менску некалькі. Фармальна Курская вобласьць не мяжуе зь Беларусьсю. Таму падзеі там можна разглядаць як рутынны эпізод расейска-ўкраінскай вайны.

Варта нагадаць, што ў нядаўна прынятай новай ваеннай дактрыне запісана: «Напад на любую саюзную нам дзяржаву» разглядаецца як «напад на сваю тэрыторыю». І, здавалася б, вось якраз такі выпадак: на саюзную Расею напалі, неабходна неяк рэагаваць. Але тут можна спаслацца на тое, што само кіраўніцтва Расеі не разглядае гэтую сытуацыю як напад, а трактуе падзею як «правакацыю», «тэракт». Таму, маўляў, якія тут могуць быць прэтэнзіі да Беларусі?

Пэўную нязручнасьць стварае той факт, што 13 ліпеня Лукашэнка загадаў адвесьці ад украінскай мяжы дадатковыя беларускія вайсковыя падразьдзяленьні на падставе таго, што нібыта з Украінай дамовіліся аб дээскаляцыі. А тут высьвятляецца, што ў наступе на Курскую вобласьць удзельнічаюць часткі ўкраінскага апэратыўнага камандаваньня «Поўнач», якія раней разьмяшчаліся на мяжы Ўкраіны зь Беларусьсю. Расейскія блогеры ўжо трактуюць гэта як «здраду Лукашэнкі». Асабліва ў зьвязку з тым, што ён зарэкамэндаваў сябе вялікім знаўцам у тэме «адкуль рыхтуецца напад». Таму цяпер яму трэба неяк апраўдвацца, а гэта заўсёды нязручна.

У Менску ня могуць не задаць пытаньне: а раптам полк Каліноўскага ажыцьцявіць такі самы манэўр, як тое робяць украінцы ў Курскай вобласьці? І хутка, рашуча, не сустракаючы асаблівага супраціву, пачне рухацца па беларускай тэрыторыі. І незразумела, як на тое будуць рэагаваць мясцовыя жыхары, беларускія вайскоўцы. Няцяжка здагадацца, які настрой выклікаюць такія думкі ў Лукашэнкі.

Таму пакуль лепш памаўчаць.

"Cвабода"

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ