Политика

Карбалевіч: Анансаванне Лукашэнкам ядзерных вучэнняў выглядае даволі злавесна

Лукашэнка вырашыў зрабіць гэта сам, каб павялічыць палітычную вагу гэтай заявы. І выглядае так, што ён выступае прэсавым сакратаром Пуціна.

Политика gazetaby.com
0

7 траўня Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў, што ў Беларусі пачынаецца «сінхранізаваная з РФ раптоўная праверка сродкаў-носьбітаў нестратэгічнага ядзернага ўзбраення». Мінабароны Расіі абвесціла пачатак вучэнняў з прымяненнем тактычнай ядзернай зброі  «ў адказ на пагрозы краін НАТА» днём раней.

Паводле словаў Лукашэнкі, падчас цяперашняга візіту ў Маскву яны з Уладзімірам Пуціным абмяркуюць сумесную каардынацыю і прымяненне войскаў з выкарыстаннем спецбаепрыпасаў у ходзе праверкі і «прымуць канчатковае рашэнне».

Нягледзячы на такія спробы падкрэсліць сваю палітычную вагу як палітыка, з якім Пуцін лічыцца і прымае сумеснае рашэнне, спалучэнне слоў «раптоўная» і «сінхранізаваная з Расіяй» праверка выглядае вельмі дзіўна.

—  Зразумела, гэта дубліраванне, павялічанае рэха пазіцыі Расіі, — зазначае ў экспрэс-каментары «Салідарнасці» палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч.

— Фактычна, мы можам сказаць, што Крэмль пайшоў на эскалацыю канфлікту з Захадам. З розных прычын: гэта і тое, што ЗША размарозілі дапамогу Украіне, і тое, што ўсё часцей ідзе гаворка пра магчымую адпраўку войскаў краін НАТА ва Украіну, і канферэнцыя ў Швейцарыі, якая рыхтуецца і можа стварыць нейкую праўкраінскую кааліцыю, няхай сабе мяккую, нават з удзелам краін Усходу і Поўдню.

Усё гэта не падабаецца Расіі, і адзіным крокам супрацьдзеяння Захаду там палічылі звяртанне да ядзернай зброі.

І вось 6 траўня Мінабароны Расіі паведаміла аб правядзенні вучэнняў, падчас якіх плануецца трэніроўка з выкарыстаннем тактычнай ядзернай зброі, а праз дзень і беларускія афіцыйныя асобы паведамілі, што ў Беларусі таксама будзе ладзіцца падобная трэніроўка. А для таго, каб надаць палітычную вагу гэтым дзеянням, 7 траўня пра гэта заявіў і Аляксандр Лукашэнка.

Думаю, менавіта адмыслова дзеля гэтага ён выступіў на ўрачыстым пасяджэнні, прысвечаным Дню Перамогі. Бо апошнімі гадамі звычайна на такіх пасяджэннях выступае не ён, а ці то прэм’ер-міністр, ці то міністр абароны — сам Лукашэнка гэта робіць толькі ў юбілейныя гады, раз на пяць гадоў, калі і парад ладзіцца.

А гэтым разам святкаванне Дня Перамогі не юбілейнае — і тым не менш, Лукашэнка выступіў на сходзе. Мяркую, акурат для таго, каб анансаваць вучэнні з ядзернай зброяй. І выглядае гэта даволі злавесна.

Таму што адна справа — неяк абстрактна пужаць ёй суседзяў, а другая — ладзіць рэальныя трэніроўкі, калі і самалёты абсталёўваюцца «спецбаепрыпасамі», і ракетныя комплексы, і выводзяць тэхніку на нейкія схаваныя баявыя пазіцыі.

На здымку: беларуская прапаганда, анансуючы вучэнні, заблюрыла «сакрэтныя элементы» на Су-25, але гэта аказаліся паліўныя бакі, а не ядзерныя носьбіты. Мінабароны РБ патролілі нават Z-каналы.

Іншая справа, дадае палітолаг, чаму Лукашэнка асабіста вырашыў заявіць пра вучэнні. Бо Пуцін сам з такімі прамовамі і пагрозамі выступае даволі рэдка — звычайна за яго гэта робіць прэс-сакратар, альбо кіраўніцтва Мінабароны, альбо, як у выпадку з пагрозамі на адрас Вялікай Брытаніі (маўляў, можам ударыць па брытанскіх ваенных аб’ектах у выпадку выкарыстання брытанскай зброі ва Украіне) нават МЗС Расіі.

— Лукашэнка вырашыў зрабіць гэта сам, каб павялічыць палітычную вагу гэтай заявы. І выглядае так, што ён выступае, як часта кажуць, прэсавым сакратаром Пуціна, — заўважае Валер Карбалевіч.

— А можа гэта быць выклікана жаданнем абазначыць сваю самастойнасць — кшталту, я ж не проста паўтараю словы Пуціна, а мы разам з Уладзімірам Уладзіміравічам вырашылі?

— Я б не сказаў, што тут Лукашэнка дэманструе самастойнасць — якраз абсалютнае дубліраванне расійскай пазіцыі. Ці згадаем, як падчас мінулага візіту ў Маскву менавіта Лукашэнка агучыў  расійскую пазіцыю, што РФ гатовая вярнуцца да стамбульскіх дамоўленасцяў, у супрацьвагу той швейцарскай канферэнцыі, якую спрабуюць зладзіць Украіна і краіны Захаду.

Пуцін толькі ківаў галавой, падтрымліваючы — але ж зразумела, што ні пра якую самастойнасць гаворка не ідзе, проста паўтарэнне расійскай пазіцыі ці нават спроба бегчы наперадзе паравозу, наперадзе Расіі.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Лукашэнка
Пуццін
ядзерныя вучэнні
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ