Политика

Дракахруст: Прызначэнне Пярцова не сігналізуе пра хардлайн

Юрый Дракахруст пракаментаваў чарговыя кадравыя перастаноўкі, а таксама маніпуляцыі з бюджэтам на карысць сілавікоў.

Политика gazetaby.com
0

Палітычны аглядальнік «Радыё Свабода» Юрый Дракахруст пракаментаваў Филину чарговыя кадравыя перастаноўкі, а таксама маніпуляцыі з бюджэтам на карысць сілавікоў.

— Пра што кажа прызначэнне былога галоўнага мытніка Юрыя Сянько на пасаду старшыні праўладнага прафсаюза? Гэта можа тлумачыцца нейкай асаблівай роляй прафсаюза сёння, ці гаворка агулам пра імкненне прызначаць на ключавыя пасады сілавікоў?

— Я б не сказаў, што ў гэтым ёсць такі глыбокі сэнс. Пасада гэтая не вельмі важная, не вельмі ўплывовая. Яна, дарэчы, і ў савецкія часы была такой.

І ў гэтым сэнсе для былога мытніка, былога амбасадара ў Кітаі Сянько — гэта, безумоўна, паніжэнне. Такія падзенні здараліся і ў часы СССР, калі з чальцоў палітбюро людзі рабіліся кіраўнікамі прафсаюзаў.

Але ў любым выпадку месца павінна быць кімсьці занятае. Былы старшыня ФПБ Міхаіл Арда пайшоў у парламент.

З іншага боку, так, тая логіка, пра якую вы казалі, таксама можа прысутнічаць. Калі можна прызначыць на пасаду чалавека ў пагонах, то лепей прызначыць чалавека ў пагонах. Я думаю, што тут гэта нейкае значэнне мела.

Хаця, мы бачым сённяшняе прызначэнне намесніка кіраўніка адміністрацыі па ідэалогіі. І гэта чалавек без пагонаў. Але ідэалогія такая справа, што тут пагоны, магчыма, і неабавязковыя.

— Раней за былога міністра інфармацыі на пасаду намесніка старшыні адміністрацыі Лукашэнкі па эканоміцы прызначылі Аляксандра Ягорава, якога незалежныя эксперты называюць адмыслоўцам з добрай адукацыяй. Цяпер вось прызначаны Уладзімір Пярцоў, з фармулёўкай «курыраваць інфармацыйную сферу агулам у краіне». З ідэалогіяй усё кепска? Ці гэта нешта іншае?

— Цяжка тут адназначна сказаць. Магчыма, тут нейкі разлік на тое, што пэўны час таму ён кіраваў саюзнай тэлекампаніяй «Мир».

Зразумела, што ён камунікаваў з расійскімі калегамі, меў дачыненне да саюзных праграм. То бок, такі паўрэверанс на адрас «старэйшых братоў». Маўляў, прызначаем на гэтую пасаду вядомага вам чалавека.

Нейкіх велізарных здзяйсненняў на ідэалагічнай ніве я, па-шчырасці, за гэтым чалавекам не ўбачыў. Дый улада неяк асабліва не адзначала ягоную ролю ў гэтым.

Калі б прызначылі Азаронка, Жука ці нават Эйсмант, якія больш актыўнічаюць на гэтым полі, то можна было б казаць пра пацверджанне хардлайнераўскай лініі.

Калі ж казаць адносна цяперашняга прызначэння, то гэта прафесійны чыноўнік. І вы маеце рацыю, што ў пэўным сэнсе гэта сугучна прызначэнню Ягорава. Бо ні адно, ні другое прызначэнне не сігналізуе пра хардлайн. Ніводзін з іх не мае рэпутацыі ідэолага таталітарызму.

І, дарэчы, мы з вамі абмяркоўваем прызначэнні, а тым часам у лютым была цікавая адна адстаўка ці сыход Валерыя Бельскага, які быў намеснікам Качанавай.

Гэта прафесійны эканаміст, але ў гэтым сэнсе ён акурат ідэолаг, рамантык дырыжызму — ролі дзяржавы ў эканоміцы, яе падвышэння. У яго на гэты конт былі досыць канцэптуальныя тэксты.

Ну і вось, быў чалавек — і няма чалавека. Думаю, у жыццёвым сэнсе ў яго ўсё ў парадку, але пасаду ён займаў, а цяпер згубіў.

Так што, хутчэй за ўсё мы назіраем тое, што Лукашэнка заўсёды практыкаваў — падтрыманне пэўнага балансу. Зараз гэта ўжо трошкі забылася, але калі памёр Макей, то ўзніклі спрэчкі, каго на яго месца прызначаць.

Умоўна кажучы, Алейніка або чалавека кшталту Савіных, ці Амбразевіча. Гэтыя двое вызначаліся выразнай палітычнай пазіцыяй. Вядома якой — прататалітарнай, я б сказаў, антыпратэснай, прарасійскай.

У гэтым сэнсе Алейнік больш профі. Ён можа абслугоўваць гэтую лінію, і ён гэта робіць, мы гэта бачым. Але мы не ведаем, што ён сам думае на гэты конт. Прынамсі, ён ніколі да прыходу на пасаду міністра ў такой выразнай форме не дэманстраваў.

Можна сказаць, зрэшты, што ягоныя ранейшыя пасады ад яго такога і не вымагалі. Але і ад спадара Савіных ніхто не вымагаў пісаць тое, што ён у свой час пісаў. А ён гэта пісаў.

Так што, гэта працяг стратэгіі балансавання. Але гэта не азначае, што на пасаду яшчэ аднаго намесніка, ці нават кіраўніка адміністрацыі не прызначаць акурат хардлайнера, ястраба. Каб захаваць баланс.

— Камітэту судовых экспертыз павялічылі фінансаванне за кошт скарачэння выдаткаў на адукацыю. Мы і так назіраем перакос у бок фінансавання сілавога блока, але гэта надзвычай яскравы прыклад. Ці можа гэта быць знакам таго, што ўлады канчаткова пераводзяць эканоміку, калі перафразіраваць класіку, у рэжым працы «кайданы замест масла»?

— У пэўным сэнсе так і адбываецца. Калі глядзець на рост бюджэтных артыкулаў, то зразумела, што выдаткі на бяспеку ў Беларусі растуць самымі рэкорднымі тэмпамі ў апошнія гады. Так што гэтае пераразмеркаванне агульнага пірага на карысць бяспекі сапраўды адбываецца.

І тут, дарэчы, варта звярнуць увагу: на бяспеку, але не на абарону. Калі карыстацца фармальным крытэрам долі абаронных выдаткаў адносна ВУП, то яна ў Беларусі невысокая. Значна меншая, чым ва ўсіх суседзяў. Магчыма, логіка тут такая, што Расія ў выпадку чаго нам усё дасць, у тым ліку і зброю.

Так, гэта насамрэч яскравы прыклад. Такога, здаецца, раней не было, каб нейкія артыкулы зацверджанага ўжо бюджэту пераносіліся з месца на месца.

Дарэчы, на мой погляд, гэта сведчанне таго, што бюракратычнае жыццё працягваецца. Той жа генпракурор Андрэй Швед узначальваў у свой час Дзяржкамітэт судовых экспертыз. І тут мы можам мець справу з бюракратычным гандлем. Швед мог захаваць камунікацыю з людзьмі з камітэта, прыязнасць да іх.

І я думаю, што ягоная роля магла быць у лобінгу гэтых выдаткаў. Не ўсё ж, у рэшце рэшт, вызначае Лукашэнка. Ідзе бюракратычны гандаль — каму і што, у каго забраць, каму аддаць. Напэўна, генпракурор таксама ў гэтым удзельнічае, выказвае сваё сціплае меркаванне.

А паколькі ў яго з тых часоў засталіся сувязі, інтарэсы — неабавязкова грашовыя, проста там свае людзі — у момант, калі ад яго залежала сказаць «так» або «не», ён сказаў «так».

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
дракохруст
чиновники
пропаганда
беларусь
перцов
силовики
лукашенко
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Жодино
Беларусы в российской Арктике: как санкции и режим Лукашенко привели к вечной мерзлоте
Новости Борисова
В Борисове будут принимать присягу на центральной площади города
Общество
Гісторыя адной карыкатуры. Як Лукашэнку з аўтаматам намалявалі амаль трыццаць год таму
Общество
Год назад умер предполагаемый дед Николая Лукашенко — бывший узник ГУЛАГа, осужденный за сотрудничество с УПА
Общество
Лукашенко похвалил за укрепление согласия в стране муфтия Шабановича, чью организацию власти летом закрыли
Новости Борисова
Фотоловушки работают. Как наказывают нарушителей, которые загрязняют лес под Борисовом
Новости Борисова
В Борисове приостановили прием отходов на городской свалке от физлиц. Видео
Общество
Зафиксирован рекорд Беларуси: самым пожилым близняшкам исполнилось 99 лет
TuTak
«Если наступит война». Беларуска рассказала, как в Швеции население готовят на случай военных действий
Политика
«Мы будем стрелять, разгонять, применять силу — просто потрясающая предвыборная атмосфера праздника!»
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Жодино
Беларусы в российской Арктике: как санкции и режим Лукашенко привели к вечной мерзлоте
Новости Борисова
В Борисове будут принимать присягу на центральной площади города
Общество
Гісторыя адной карыкатуры. Як Лукашэнку з аўтаматам намалявалі амаль трыццаць год таму
Общество
Год назад умер предполагаемый дед Николая Лукашенко — бывший узник ГУЛАГа, осужденный за сотрудничество с УПА
Общество
Лукашенко похвалил за укрепление согласия в стране муфтия Шабановича, чью организацию власти летом закрыли
Новости Борисова
Фотоловушки работают. Как наказывают нарушителей, которые загрязняют лес под Борисовом
Новости Борисова
В Борисове приостановили прием отходов на городской свалке от физлиц. Видео
Общество
Зафиксирован рекорд Беларуси: самым пожилым близняшкам исполнилось 99 лет
TuTak
«Если наступит война». Беларуска рассказала, как в Швеции население готовят на случай военных действий
Политика
«Мы будем стрелять, разгонять, применять силу — просто потрясающая предвыборная атмосфера праздника!»
ВСЕ НОВОСТИ