Политика

Аналітык ISW: «Калі ва Украіне будзе працягвацца вайна, Крэмль выкарыстае гэта для фактычнай анексіі Беларусі ў хуткім часе»

Адносіны паміж Пуціным і Лукашэнкам, на думку Кацярыны Сцепаненка, з'яўляюцца прамой пагрозай незалежнасці Беларусі.

Политика gazetaby.com
0

Экспертка — пра тое, ці існуюць доказы знаходжання тактычнай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі, і ці дазволіць інтэграцыя з РФ прызываць беларусаў у расійскія ўзброеныя сілы.

— Мы па-ранейшаму лічым малаімаверным, што Расія будзе мець дастаткова палітычнай моцы, каб прымусіць кіраўніка Беларусі Александра Лукашэнку пачаць уварванне ва Украіну і скарыстаць свае ўзброеныя сілы для нападу на Украіну, — адзначыла аналітык ISW Кацярына Сцепаненка ў інтэрв’ю Свабода Premium. — Найперш таму, што Лукашэнка ведае: толькі з дапамогай ваеннай сілы ён можа захоўваць свой рэжым.

Мы ўжо бачылі, што ён выкарыстоўваў узброеныя сілы, каб задушыць пратэсты ў 2020 годзе. Таму любое іншае выкарыстанне вайсковай сілы Лукашэнкам можа быць пагрозай для яго рэжыму. Ён вельмі добра ўсведамляе гэты факт.

Другі аспект у тым, што Беларусь мае невялікія ўзброеныя сілы, наколькі я памятаю, яны складаюцца з шасці брыгадаў. А гэтага недастаткова, каб весці нейкі значны наступ на Украіну, асабліва калі ўзяць пад увагу ўкраінскія абарончыя ўмацаванні на поўначы, якія былі створаныя пасля таго, як расіяне зладзілі наступ на Кіеў.

Больш імаверна, што Расія працягне выкарыстоўваць Беларусь для падрыхтоўкі сваіх вайскоўцаў. Будзе выкарыстоўваць беларускіх вайскоўцаў для навучання сваіх прызыўнікоў, добраахвотнікаў і патэнцыйна будучых мабілізаваных, калі будзе абвешчана новая мабілізацыя.

Але агулам малаімаверна, што беларускія вайскоўцы будуць удзельнічаць у баявых дзеяннях у агляднай будучыні.

Экспертка таксама адзначыла, што ў ISW няма доказаў таго, што на тэрыторыі Беларусі знаходзіцца тактычная ядзерная зброя.

— Абвяшчэнне таго, што расійская тактычная ядзерная зброя будзе зноў размешчана ў Беларусі, фундаментальна не мяняе разлікаў НАТА альбо Украіны.

Проста таму, што Расія заўсёды мела магчымасць удару з Калінінградскай вобласці. Таму гэта фундаментальна не памяняла ядзернай сітуацыі ва Усходняй Еўропе.

Аднак заявы пра ядзерную зброю далі значны інфармацыйны эфект для Пуціна. Гэта як раз тое, чаго ён хацеў дасягнуць. Лукашэнка з Пуціным абвясцілі пра размяшчэнне ядзернай зброі як раз перад контрнаступам Украіны.

І гэта сапраўды напалохала некаторых заходніх дзяржаўных асобаў перспектывай ядзернай эскалацыі і запаволіла перадачу Украіне вайсковай дапамогі, якая была патрэбна для контрнаступу.

Тым не менш, наша арганізацыя не бачыць нейкіх сведчанняў таго, што гэтая зброя ўжо размешчаная ў Беларусі. Аднак ёсць некаторыя арганізацыі і эксперты, якія дапусцілі, што сродкі нанясення ядзернага ўдару ўжо могуць быць размешчаныя на аэрадромах у Баранавічах ці ў Лідзе, — сказала аналітык.

Між тым яна звярнула ўвагу на факт размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі з іншага важнага аспекту.

— Расіяне здолелі паўплываць на ўлады Беларусі, каб тыя памянялі беларускую канстытуцыю і змянілі бяз’ядзерны статус краіны на фактычна ядзерны статус. Гэта значная змена і значная пагроза для суверэнітэту беларускай дзяржавы.

Бо любая здольнасць Расіі дыктаваць, як павінна выглядаць беларуская канстытуцыя, — вялікая праблема для беларускага суверэнітэту.

І гэта вядзе да далейшай інтэграцыі ў Саюзную дзяржаву (СД), — лічыць амерыканскі аналітык.

Адносіны паміж Пуціным і Лукашэнкам, на яе думку, з'яўляюцца прамой пагрозай незалежнасці Беларусі.

— Думаю, Крэмль будзе працягваць сваю кампанію па фактычнай анексіі Беларусі. Будзе прасоўваць свае мэты ў пабудове СД. Гэта значна ўзмацнілася пасля 2020 году, верагодна, у абмен на стабільнасць рэжыму Лукашэнкі.

Мы бачым, што вайна дапамагла Пуціну прасунуцца да некаторых мэтаў СД, чаго ён не мог дасягнуць у мінулым. Да прыкладу, размяшчэнне ядзернай зброі. Гэта вельмі значны фактар у тым, што адбываецца.

Гэта няспынная праблема, бо Лукашэнка, па сутнасці, прымае некаторыя кампаненты СД у абмен на тое, што яго войскі не пойдуць на фронт ва Украіну. Нават калі там будзе працягвацца вайна, Крэмль будзе выкарыстоўваць гэта для фактычнай анексіі Беларусі ў хуткім часе.

І гэта тое, што павінна хваляваць Захад. Мне здаецца, часам забываюцца, што Расія ўжо мае значны ўплыў на шэраг фактараў унутры Беларусі.

І яшчэ адна рэч, на якую б я хацела звярнуць увагу і якой мы заклапочаны, пытанне — наколькі юрыдычная інтэграцыя ўнутры СД можа паўплываць на беларускі закон аб прызыве на вайсковую службу і наколькі гэта можа дазволіць прызываць ці мабілізоўваць беларускіх мужчын у расійскія ўзброеныя сілы.

Калі СД будзе прасоўвацца, ці не можа Расія скарыстацца беларускімі чалавечымі рэзервамі для працягу вайны ва Украіне? Мы пакуль вывучаем гэта пытанне, але яно выклікае вялікую заклапочанасць у сэнсе юрыдычнай інтэграцыі СД, — падкрэсліла экспертка.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ