Политика

Павел Усаў: Упэўнены, што калі зараз правесьці апрос, каму вы больш давяраеце Яське, Лукашэнка ці Ціханоўскай, Ясь пераможа

"Фактычна, Яська можа цалкам замяніць усю апазіцыю, ОСТ, АПК і С.Ціханоўскую".

Политика ex-press.by
0

Падаецца, што з'явілася "новая стратэгія", ці можа чарговая гульня, часткі апазіцыі на парламентскую кампанію ў Беларусі: віртуальны кандыдат "Яська", піша палітолаг Павел Усаў.

Не хацеў звяратаць увагі на вынік працы нейрасетак, але яе пачынаюць паўсюль піхаць, у тым ліку дзеячы "офіса", таму і складаецца ўражаньне, што "апазіцыйныя структуры" вырашылі далей гуляць у віртуальны сьвет.

Тым ня менш, як мне падаецца - гэта натуральны вынік эвалюцыі (на жаль), той часткі апазіцыі, якая сфарміравалася пасьля 20 году - яе татальная віртуалізацыя, сыход у не існуючую рэальнасьць, дзе няма адказанасьці, а таксама няма разуменьня, што і як, рабіць далей.
Віртуальнае прэзідэнтства, віртуальны пашпарт, віртуальны ўніверсітэт, віртуальные выбары і вось зараз віртуальны кандыдат у невядома куды.

Разам з гэтым не вырашаны ключовыя праблемы, таго ж інстытуцыянальнага развіцьця апазіцыйных структур. Адзіная, альтэрнатыўная стратэгія для палітычнай кампаніі Лукашэнкі - "выбары ў КС" і тая цалкам правалілася. Прапанаваць беларусам, асабліва дыяспары, няма чаго. Я падкрэсьлю, гаворка вядзецца пра структуры, якія ўзялі на сябе функцыі нацыянальнага, інстытуцыянальнага, палітычнага прадстаўніцтва Беларусі (фактычна альтэрнатыўныя палітычныя цэнтры), ад якіх чакаюць яснай праграмы дзеяньня, якім беларусы надзялілі мандатам даверу.

Замест гэтага ім прапануюць пагуляцца з віртуальным Яськам, пачытаць ягоную прагрму, можа нават і арганізаваць сустрэчы.

Але!!! Але, у гэтым ёсьць вялізарны плюс. Фактычна, Яська можа цалкам замяніць усю апазіцыю, ОСТ, АПК і С.Ціханоўскую. З аднаго боку ўплыў апазіцыйных структур на палітычную рэальнасьць і палітычныя працэсы ў Беларусі, фактычна будзе роўны ўплыву Яські.

З іншага боку, для ўтрыманьня штабу Яські не будзе каштаваць амаль нічога (магчыма 2-3 праграмісты). Яму не патрэбны гранты, датацыі, дарадцы, квіткі паездкі. Ен сам напіша добрую палітычную (ужо напісаў) праграму, стратэгію барацьбы, стратэгію рэформаў. (І так, GPT chat хіба ўжо пішыць нейкі стратэгіі для апазіцыйных структур).

Яська будзе даваць глыбокія, філасофскія інтэрв'ю, пісаць адначасова фундаментальныя развагі па нацыянальнаму адраджэньню Беларусі, рабіць эканамічныя аналізы. Думаю, што спакойна можа сустракацца (нікуды) не выяжджаючы з іншымі палітыкамі (з такім жа эфектам).

Гэта велізарная эканомія сродкаў, якія можна накіраваць на падтрымку беларусаў, ахвяраў рэжыму. Віртуальны Яська не падманіць, не схлусіць. Ен цалкам прысьвеціць свае жыцьце барацьбе за Беларусь.
А, што самае галоўнае, у беларусаў не будзе завышанных чаканьняў ад Яські і не будзе расчараваньня, ад палітычных куміраў.

Упэўнены, што калі зараз правесьці апрос, каму вы больш давяраеце Яське, Лукашэнцы ці Ціханоўскай, Ясь пераможа.

Дарэчы можна накіраваць 120 віртуальных Ясяў, Марысяў, Пятроў у Каардынацыйную Раду. Эфект дзейнасьці будзе нават лепшым. Не будзе скандалаў, не будзе спробаў подкупу, не будзе крымінальных справаў і перасьледу ў Беларусі. І тады энэргію, час палітычнай дыяспары можна будзе накіраваць на больш карысныя рэчы.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ