Политика

Латушка: «Наступны элемент дзеяння ўладаў — гэта канфіскацыя маёмасці. Гатовы прапанаваць: пасяліце нейкую сям’ю, я не супраць»

Павел Латушка пракаментаваў ператрус у сваім доме, а таксама вобшукі ў іншых чальцоў НАУ і КР.

Политика gazetaby.com
0

Прадстаўнік АПК і кіраўнік НАУ Павел Латушка — пра ператрусы ў чальцоў КР і НАУ і візіт Лукашэнкі ў Дубай.

«Гэта было зроблена, па-першае, дзеля таго, каб дэматываваць нас змагацца супраць рэжыму»

Павел Латушка ў эфіры Еўрарадыё пракаментаваў ператрус у сваім доме, а таксама вобшукі ў іншых чальцоў НАУ і КР.

— Калі я глядзеў, як ламалі дзверы ў мой дом, я адразу сказаў: маглі ключы папрасіць, бо дом знаходзіцца пад аховай Дэпартамента аховы. Маглі ўзяць ключы і проста адкрыць дзверы. Не, ім трэба была паказуха.

Гэта было зроблена, па-першае, дзеля таго, каб дэматываваць нас змагацца супраць рэжыму. Па-другое, яны разумеюць, што ствараюцца протаструктуры ўлады.

Усё ж такі гэта нейкі сістэмны накірунак: ёсць прэзідэнт-элект і яе офіс, Аб’яднаны пераходны кабінет, КР. Гэта структуры, якія супрацьстаяць Лукашэнку як мінімум на міжнароднай арэне.

Далей, калі прыйдзе сітуацыя змен, мы разумеем, што павінны мець гэтыя структуры, каб хутка ўступіць у кіраванне дзяржавай. І змаганне супраць гэтага з’яўляецца галоўным прыярытэтам спецслужбаў Лукашэнкі і самога Лукашэнкі.

Палітык лічыць, што беларускія ўлады прааналізавалі дыскусію выбараў дэмакратычных сіл. Па словах Латушкі, калі беларусы абяруць КР, можна будзе спрабаваць ставіць пытанне, каб гэты выбарны орган меў як мінімум статус аглядальніка у Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы і АБСЕ.

— Наступны элемент дзеяння ўладаў — гэта канфіскацыя маёмасці. Я спакойна да гэтага стаўлюся, нават гатовы прапанаваць: пасяліце нейкую сям’ю, я не супраць. Наадварот, дом будзе дагледжаны. Зразумела, потым усё гэта вернецца, будуць рашэнні па кампенсацыях.

«Паехаў палічыць свае грошы і скарыстаўся нагодай ААН»

— Лукашэнка ездзіў лічыць грошы, бо ў Дубаі знаходзяцца ўсе яго капіталы. Самая багатая сям’я ў Беларусі — сям’я Лукашэнкі. Дзе ён хавае гэтыя грошы? У Дубаі, Эміратах, Катары. Канешне, не пад сваім імем, а пасрэднікаў, — разважае Латушка.

У Дубаі зарэгістраваная фірма, якая кантралюецца Зінгманам, Шэйманам, і праз гэтую фірму ідзе гандаль з арабскімі краінамі, краінамі «дальняй дугі». Дзяржаўныя кампаніі прадаюць праз гэтую фірму тавары. А маржа дзе застаецца? Большая частка — на рахунках гэтай і іншай кампаній.

Усё, што больш-менш канвертуецца і можа прадавацца беларускага ў свеце дзяржаўных прадпрыемстваў, знаходзіцца пад кантролем сям’і Лукашэнкі і яго гаманцоў. І розніца застаецца там. Таму Лукашэнка паехаў палічыць свае грошы, праверыць, добра ці не працуюць даверанныя асобы.

Таму ён знік з экранаў, і нам не было яго бачна нейкі час. З іншага боку, ён скарыстаўся нагодай ААН. ААН прызнае краіны, тых, хто фактычна кіруе ўладай у краінах. Таму Лукашэнка прысутнічаў на саміце па клімаце.

Але, заўважае палітык, на саміце Лукашэнка сустракаўся з прадстаўнікамі такіх краін, як Гвінея, Зімбабвэ.

— Ці хочам мы, беларусы, каб гэта былі асноўныя нашы партнёры? Нармальна, калі беларусы будуць штосьці прадаваць на гэты рынак, але ці з’яўляецца гэта нашым прыярытэтам, нашай марай — быць менавіта ў гэтым коле краін як галоўных нашых сяброў? Я думаю, большасць беларусаў хацела бы быць бліжэй жа Еўропы.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Павел Латушка
ператрус
маёмасць
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Борисова
Фотоловушки работают. Как наказывают нарушителей, которые загрязняют лес под Борисовом
Новости Борисова
В Борисове приостановили прием отходов на городской свалке от физлиц. Видео
Общество
Зафиксирован рекорд Беларуси: самым пожилым близняшкам исполнилось 99 лет
TuTak
«Если наступит война». Беларуска рассказала, как в Швеции население готовят на случай военных действий
Политика
«Мы будем стрелять, разгонять, применять силу — просто потрясающая предвыборная атмосфера праздника!»
Новости Борисова
«Не дорога, а полоса препятствий». Возле «Борисов-Арены» появились новые «лежачие полицейские»
В мире
Секрет долголетия: семья с общим возрастом в 1075 лет всю жизнь избегала одной вещи
Происшествия
Сельчанин в Дрибинском районе убил на почте железным прутом женщину
Общество
За время "помилований" количество политзаключенных выросло — правозащитники
В мире
«Ставки растут. Небеса рядом – в одном нажатии кнопки»
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Борисова
Фотоловушки работают. Как наказывают нарушителей, которые загрязняют лес под Борисовом
Новости Борисова
В Борисове приостановили прием отходов на городской свалке от физлиц. Видео
Общество
Зафиксирован рекорд Беларуси: самым пожилым близняшкам исполнилось 99 лет
TuTak
«Если наступит война». Беларуска рассказала, как в Швеции население готовят на случай военных действий
Политика
«Мы будем стрелять, разгонять, применять силу — просто потрясающая предвыборная атмосфера праздника!»
Новости Борисова
«Не дорога, а полоса препятствий». Возле «Борисов-Арены» появились новые «лежачие полицейские»
В мире
Секрет долголетия: семья с общим возрастом в 1075 лет всю жизнь избегала одной вещи
Происшествия
Сельчанин в Дрибинском районе убил на почте железным прутом женщину
Общество
За время "помилований" количество политзаключенных выросло — правозащитники
В мире
«Ставки растут. Небеса рядом – в одном нажатии кнопки»
ВСЕ НОВОСТИ