Политика

Навумчык: «Найбольш цынічна здрадзяць Лукашэнку якраз тыя, хто сёньня апантана клянецца ў бязьмежнай вернасьці»

Рэжым Лукашэнкі чакае моцнае псыхалягічнае ўзрушэньне, упэўнены публіцыст.

Политика gazetaby.com
0

Публіцыст — пра ўрокі гісторыі, абавязковыя для аматараў неабмежаванай улады.

— Гісторыя нічому нас ня вучыць, але часам выяўляе пэўныя заканамернасьці — нават на адносна невялікім прамежку часу, — піша Сяргей Навумчык. — Ці заўважылі вы, што ў жніўні 2020-га ніхто зь «ябецек» добраахвотна, ініцыятыўна ня выйшаў у абарону Лукашэнкі?

Я тут не пра людзей у форме і зьвезеных аўтобусамі, сагнаных на «мітынг» ля Дому ўраду.

Гэтак жа 25 жніўня 1991-га, калі абвяшчалася Незалежнасьць і была спыненая дзейнасьць КПБ-КПСС, ніхто з прыхільнікаў СССР і камуністычных ідэй ня выйшаў абараняць ні імпэрыю, ні партыю Леніна.

Ніхто ў 1994-м з тых, хто галасаваў за Кебіча, ня выйшаў яго падтрымаць. Наадварот: на наступны дзень пасьля паразы шэф ягонага штабу віцэ-прэм’ер Мясьніковіч апынуўся ў камандзе Лукашэнкі.

Я бачыў на ўласныя вочы, як у Авальнай залі, пасьля інаўгурацыі, учорашнія пракебічаўскія дэпутаты падыходзілі да Лукашэнкі, віншавалі яго зь перамогай і лісьліва заглядалі ў вочы — толькі што ручку не цалавалі.

Лукашэнка проста ўпіваўся іх прыніжэньнем, але няўжо той момант нічому яго не навучыў?

Ня ведаю, калі дакладна будзе абрынуты рэжым Лукашэнкі, але абсалютна ўпэўнены, што яго чакае моцнае псыхалягічнае ўзрушэньне.

І найбольш цынічна здрадзяць яму якраз тыя, хто сёньня апантана клянецца ў бязьмежнай вернасьці. Праверана гісторыяй. Яна не памыляецца.

Зрэшты, у такіх выпадках лёсавызначальныя паводзіны нават не міністраў (здадуць і вокам не міргнуць), а камандзіра пэрсанальнага лайнэра. Я б на месцы Аляксандра Рыгоравіча паслаў Міколку на курсы пілотаў.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ