Политика

Слюнькін: «Лукашэнку проста застаецца чакаць і маліцца»

Усе разумеюць, што адна з крыніц, адкуль беларускі крызіс будзе вырашаны — гэта Ўкраіна. І таму займаюцца першакрыніцай.

Политика gazetaby.com
0

Эксперт Еўрапейскай рады ў міжнародных адносінах, былы дыпламат — пра тое, чаму санкцыі ў адносінах да Беларусі расчаравалі Захад.

— Большая частка заходніх дыпламатаў расчараваныя тым, што санкцыі ў адносінах да Беларусі не прывялі да жаданага палітычнага эфекту, — адзначыў Павел Слюнькін у эфіры Свабода Premium. — Але ў той жа час ёсць разуменне, што нейкім альтэрнатыўным спосабам дзейнічаць было немагчыма, бо гэта проста стымулявала бы беларускія ўлады рабіць яшчэ горшыя рэчы і не несці абсалютна ніякай адказнасці.

Я думаю, да санкцый ставяцца як да непазбежнай рэакцыі, як да таго, што іх трэба было ўводзіць, каб паказаць, што Еўрапейскі саюз, як і іншыя заходнія краіны, не падтрымлівае дзеянні беларускіх уладаў.

Але заходнія дыпламаты прызнаюць, што палітычнага эфекту санкцыі не прыносяць. Прынамсі пакуль.

Эксперт кажа, што і санкцыі ў адносінах да Расіі не спрацавалі, як чакалася.

— Ёсць пэўнае расчараванне не толькі па пытанні беларускіх санкцый. Прыкладна такія ж думкі пераважваюць і наконт санкцый, уведзеных у адносінах да Расіі. Бо шмат якія краіны чакалі, што калі абмежаваць рынак нафты і газу, расійская эканоміка таксама пацерпіць вельмі моцна.

Але Расіі ўдалося прайсці гэты перыяд, як мінімум паўтары гады пасля вайны, больш ці менш спакойна і без нейкіх моцных крызісных з’яваў у эканоміцы.

Ці будзе гэта далей, невідавочна. Але дакладна, што ў Бруселі і Вашынгтоне чакалі, што эфект будзе мацнейшым. Тое самае і з Беларуссю.

Але гэта не значыць, што зараз еўрапейскія краіны зразумеюць, што яны не мелі рацыі, і вырашаць гэтыя санкцыі адмяняць, і будуць зноў прыязджаць у Мінск і абдымацца з Лукашэнкам.

Не, бо сітуацыя моцна змянілася і пазіцыя ў заходніх сталіцах застаецца такой самай, — кажа Слюнькін.

Між тым, ён упэўнены, што беларускія ўлады добра ведаюць, што трэба рабіць, каб санкцыі адмянілі.

— У Мінску ведаюць, што трэба зрабіць, каб санкцыі былі знятыя. Гэта было сфармулявана яшчэ некалькі гадоў таму. Калі Мінск захоча прадэманстраваць сур’ёзнасць сваіх намераў для таго, каб з ім пачалі зноў абмяркоўваць нейкія сур’ёзныя пытанні, трэба прадэманстраваць сваё жаданне і сур’ёзнасць сваіх настрояў на тое, каб палепшыць сітуацыю ў краіне.

Відавочна, што беларускія ўлады зараз гэтага рабіць не збіраюцца. Таму, думаю, што абодва з гэтых бакоў лічаць, што мяч знаходзіцца на чужой палове поля, і чакаюць, пакуль там будуць прыняты дзеі.

Насамрэч, я думаю, што адсутнасць фокусу на Беларусі зараз, з аднаго боку, дрэнна, бо пра Беларусь мала думаюць і не асабліва ёю займаюцца. З іншага пункту гледжання, усе разумеюць, што адна з крыніц, адкуль беларускі крызіс будзе вырашаны — гэта Ўкраіна. І таму займаюцца першакрыніцай.

У гэтым сэнсе Лукашэнку проста застаецца чакаць і маліцца, каб не адбылося тое, чаго ён вельмі баіцца, — заключыў эксперт Еўрапейскай рады.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Беларусь
Лукашэнка
вайна ва Ўкраіне
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Лукашенко на закрытом совещании потребовал нарастить производство боеприпасов
Спорт
Четвертый день Олимпиады: крупный успех норвежцев
Экономика
Завод «МАЗ» попросил министра помочь найти 397 рабочих. Больше всего не хватает слесарей
Спорт
Хоккей. КХЛ. Минское «Динамо» дома обыграло «Северсталь», зрители увидели 11 шайб
Политика
«Три пункта для диалога»: Мария Колесникова назвала цели, которых Евросоюз должен добиваться в разговорах с Лукашенко
Общество
Засекретили еще две фирмы подруги семьи Виктора Лукашенко. Теперь рыбные
Новости Борисова
В Борисове задержали минчанина, который выращивал коноплю в съемной квартире
Новости Борисова
В Борисове осудили мошенника, обманувшего пенсионеров почти на 74 000 рублей
Новости Борисова
Вкусная, но с вопросами: блогер оценил воду из родника под Борисовом
Новости Жодино
В Жодино в очередной раз собирают средства на городской парк
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Лукашенко на закрытом совещании потребовал нарастить производство боеприпасов
Спорт
Четвертый день Олимпиады: крупный успех норвежцев
Экономика
Завод «МАЗ» попросил министра помочь найти 397 рабочих. Больше всего не хватает слесарей
Спорт
Хоккей. КХЛ. Минское «Динамо» дома обыграло «Северсталь», зрители увидели 11 шайб
Политика
«Три пункта для диалога»: Мария Колесникова назвала цели, которых Евросоюз должен добиваться в разговорах с Лукашенко
Общество
Засекретили еще две фирмы подруги семьи Виктора Лукашенко. Теперь рыбные
Новости Борисова
В Борисове задержали минчанина, который выращивал коноплю в съемной квартире
Новости Борисова
В Борисове осудили мошенника, обманувшего пенсионеров почти на 74 000 рублей
Новости Борисова
Вкусная, но с вопросами: блогер оценил воду из родника под Борисовом
Новости Жодино
В Жодино в очередной раз собирают средства на городской парк
ВСЕ НОВОСТИ