Политика

За што?!

Политика Народная воля
0
Гэтыя два словы вісяць на кончыку майго языка ўжо не першы месяц. І нават не першы год. З таго дня, як па-бандыцку кінулі ў турму Зміцера Дашкевіча.

Сапраўды: за што?!

Нікога не забіў.

Не залез у сховішча Нацбанка.

Не згвалціў жонку высокага чыноўніка.

Нават не быў на Плошчы ў той памятны снежаньскі вечар 2010 года.

Дык за што хлопец гібее за кратамі?
Як ні прыкра, але, атрымліваецца, гібее за тое, што бацькі выхавалі яго сумленным чалавекам. Свабодалюбівым чалавекам. Патрыётам Беларусі. 

Ён мог стаць кар’ерыстам. Не стаў.

Ён мог стаць бізнесменам-хапугам. Не стаў.

Ён мог стаць прыстасаванцам. Не стаў.

Ён мог з’ехаць за мяжу і там знайсці сваё шчасце. Не з’ехаў.

Ён стаў патрыётам Беларусі. Важаком такіх жа маладых дэмакратаў, як сам.

Ён, рызыкуючы жыццём, адкрыта выступіў супраць улад, якія сябе любяць больш, чым народ, больш, чым Беларусь.

Ён ва ўвесь рост паўстаў супраць выбараў без… выбару.

Ён як мог ратаваў сваё пакаленне, якое калечыцца сённяшнім рэжымам.

І за гэта -- за краты?! З карцара -- у карцар?! Дадатковы тэрмін зняволення?

Днямі я бачыў Насту Палажанку, з якой Зміцер пабраўся шлюбам прама ў турме. Пісаная прыгажуня! Як быццам сышла з палотнаў Мікеланджэла. Якія цудоўныя дзеткі нараджаліся б у іх, калі б Зміцера ўжо трэці год не трымалі за калючым дротам!

Зноў на кончыку языка тое ж пытанне:

за што?!

Яго схапілі напярэдадні 19 снежня 2010 года. За дзень да Плошчы, за якую крывёю заплацілі сотні, тысячы беларусаў. Якая ўвойдзе ў гісторыю, як увайшоў у гісторыю кліч Кастуся Каліноўскага з-пад шыбеніцы.

Каліноўскаму было 25, калі Мураўёў-вешальнік, апрычнік расійскага цара, кінуў яго на нары сумнавядомых Лукішак. Зміцер Дашкевіч -- амаль равеснік Кастуся. Не, нельга дапусціць, каб Зміцера напаткаў трагічны лёс Каліноўскага.

І зноў на кончыку языка тое ж пытанне:

за што?!

За што ўлады гнояць у турме сапраўднага беларуса?

Не веру, ніколечкі не веру ў справядлівасць прысуду, які вынесла суддзя Маскоўскага суда г.Мінска Алена Шылько.

Я не раз меў гаворку са Зміцерам. Многа гадоў ведаю яго бацьку. Як яблык недалёка коціцца ад яблыні, так сын гарнуўся да бацькі, які шмат чаго пабачыў у сваім жыцці, але заўжды заставаўся верным Бацькаўшчыне. Такой жа патрыёткай была і маці Зміцера, якая, на жаль, не вытрымала здзекаў з сына і заўчасна памерла.

Не, Зміцер -- не злачынца. Пад расстрэлам не пагаджуся з тым, што ён са сваім сябрам Эдуардам Лобавым быццам без дай прычыны накінуўся на нейкіх грамадзян Канстанціна Савіцкага і Алега Малышава. Ужо тое, што гэтыя “грамадзяне” на судзе не паказалі сваіх твараў, не назвалі ні сваіх сапраўдных месцаў жыхарства, ні месцаў працы, дае падставы меркаваць, адкуль яны, з якой “канторы”, хто ім загадаў учыніць правакацыю супраць Зміцера і Эдуарда. Яшчэ раз заўважце, усё гэта адбылося за дзень да Плошчы.

Не, Зміцер не зачыншчык нейкай бойкі, нават не хуліган, учынак якога цягне на звычайныя пятнаццаць сутак. Міне пэўны час, і ўжо сумленная Феміда скажа сваё слова. А сёння я сплю і бачу Зміцера на свабодзе. Як бачу на свабодзе і яго сябра Эдуарда Лобава.

Трымайцеся, хлопцы!!!

За такімі, як вы, -- будучыня Беларусі.

Іосіф СЯРЭДЗІЧ, галоўны рэдактар газеты “Народная Воля”.

P.S. Вядома ж, мае словы падтрымкі і ўсім астатнім, хто беспадстаўна зняволены і пакутуе за калючым дротам.
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Медкарты в одной системе: как меняется медицина в Беларуси
Экономика
В России собрались беречь рубль. Сколько российских рублей можно завозить с собой в Беларусь?
Общество
Виталий Цыганков: Начнут ли сажать за посты в соцсетях об испорченных продуктах в магазинах?
Общество
Сохранится ли тепло в Беларуси в начале октября, рассказали синоптики
Общество
Белтелерадиокомпания станет частью пресс-службы Лукашенко? Что меняет новый устав вещателя
Новости Борисова
Мест нет? Почему в Борисове не дают строить зарядные станции
Новости Борисова
Глава Минской области рассказал, когда в Борисове построят путепровод
Новости Борисова
Мимо бака 240 л: в Борисовском районе водитель грузовика сливал топливо и продавал знакомому
Политика
«Транзит власти». Лукашенко боится покидать трон, но подгоняют время, окружение и семья
Экономика
А мне что с того? Четыре причины, почему трамповско-белорусское сотрудничество по калию не имеет будущего
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Медкарты в одной системе: как меняется медицина в Беларуси
Экономика
В России собрались беречь рубль. Сколько российских рублей можно завозить с собой в Беларусь?
Общество
Виталий Цыганков: Начнут ли сажать за посты в соцсетях об испорченных продуктах в магазинах?
Общество
Сохранится ли тепло в Беларуси в начале октября, рассказали синоптики
Общество
Белтелерадиокомпания станет частью пресс-службы Лукашенко? Что меняет новый устав вещателя
Новости Борисова
Мест нет? Почему в Борисове не дают строить зарядные станции
Новости Борисова
Глава Минской области рассказал, когда в Борисове построят путепровод
Новости Борисова
Мимо бака 240 л: в Борисовском районе водитель грузовика сливал топливо и продавал знакомому
Политика
«Транзит власти». Лукашенко боится покидать трон, но подгоняют время, окружение и семья
Экономика
А мне что с того? Четыре причины, почему трамповско-белорусское сотрудничество по калию не имеет будущего
ВСЕ НОВОСТИ