9 лютага сканчваецца тэрмін зняволення фігуранта «Плошчы», палітвязня Васіля Парфянкова.
Праваабаронца Таццяна Равяка вырашыла нагадаць у сваім Фэйсбуку, што хутка сканчваецца чарговы тэрмін зняволення Васіля Парфянкова.
– Неяк усе пра тое забыліся, вось я і вырашыла нагадаць, – паведамiла «Салiдарнасцi» праваабаронца. – Можа больш людзей прыедзе яго вітаць на волі.
На думку суразмоўцы, падстаў для далейшага знаходжання за кратамі ў палітвязня няма.
– Аб’ектыўна перашкодай мог стаць працяг тэрміну ўтрымання, як гэта зрабілі са Змітром Дашкевічам, але гэтага не адбылося, – падкрэсліла Таццяна Равяка. – Ва ўмоўна-датэрміновым вызваленні яму адмовілі, калі была такая магчымасць, але 9 лютага роўна паўгады, як Васіль паехаў у Баранавічы, у арыштны дом, адбываць свой тэрмін. Я не бачу аб’ектыўных перашкодаў да яго своечасовага вызвалення. Так што хутка адным палітзняволеным у Беларусі стане меней.
Нагадаем, што фігурант справы 19 студзеня 2010 году Васіль Парфянкоў быў паўторна абвінавачаны ў парушэнні ўмоў прэвентыўнага нагляду і зноў арыштаваны на тэрмін ў 6 месяцаў. Вымову хлопцу вынес суддзя Сяргей Бандарэнка, які асудзіў на 4 гады зняволення Алеся Бяляцкага.
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter