Политика

Неўзабаве вызваляць палітвязняў?

Политика ex-press.by
0

У распараджэнне "Тут і цяпер" паступіў сенсацыйны дакумент, згодна з якім беларускія ўлады вывучаюць пытанне аб стварэнні нацыянальнай установы па заахвочванні і абароне правоў чалавека.

...І інстытут для абароны правоў чалавека

Па нашай інфармацыі, ліст разасланы зацікаўленым арганізацыям Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававых даследаванняў пры Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.

Варта адзначыць, што гэты цэнтр з'яўляецца навукова-практычнай дзяржаўнай установай, якая забяспечвае падрыхтоўку праектаў заканадаўчых актаў у Рэспубліцы Беларусь, метадычнае кіраўніцтва нарматворчай дзейнасцю, правядзенне навуковых даследаванняў у галіне права і падрыхтоўку навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі. Асноўныя функцыі цэнтра — распрацоўка праектаў законаў, ажыццяўленне iх экспертызы, планаванне заканатворчасці ў Рэспубліцы Беларусь.

То бок гэта менавіта тая структура, якая "спускае" дэпутатам на зацвярджэнне ўсе праекты законаў. Парламент, як вядома, дае на гэта сваю поўную згоду.

У лісце гаворыцца пра тое, што 23 верасня 2010 года Савет ААН па правах чалавека зацвердзіў даклад па выніках пройдзенага Беларуссю Універсальнага перыядычнага агляду па правах чалавека (УПА)*.

* Універсальны перыядычны агляд (УПА) — механізм Савета па правах чалавека, у рамках якога ён праводзіць рэгулярныя агляды выканання 192 дзяржавамі — членамі ААН абавязацельстваў у галіне правоў чалавека. Па выніках азгляду Савет па правах чалавека ААН выпрацоўвае меры па выкананні дзяржавай абавязацельстваў у галіне правоў чалавека.

"У рамках УПА на адрас Беларусі дэлегацыямі краін — членаў ААН былі распрацаваны рэкамендацыі, вялікая частка якіх была ўхвалена Рэспублікай Беларусь. У рамках наступнага УПА (у пачатку 2014 года) Рэспубліка Беларусь павінна будзе прадставіць інфармацыю аб мерах, прынятых з мэтай рэалізацыі названых рэкамендацый", — паведамляецца ў дакуменце.

Сярод рэкамендацый, якія ўхвалены Беларуссю, вывучэнне магчымасці стварэння нацыянальнага інстытута для абароны правоў чалавека, акрэдытаванага Міжнародным каардынацыйным камітэтам нацыянальных інстытутаў па заахвочванні і абароне правоў чалавека, а таксама рэкамендацыі аб разглядзе пытання і вывучэнні магчымасці стварэння нацыянальнага інстытута па правах чалавека ў адпаведнасці з Парыжскімі прынцыпамі.

"Асаблівасці прававога статусу, патрабаванні да паўнамоцтваў і функцый нацыянальных устаноў па заахвочванні і абароне правоў чалавека (НУПЧ), іх складу і метадаў работы, гарантыі незалежнасці і плюралізму пры ажыццяўленні імі сваёй дзейнасці замацаваны ў палажэннях згаданых Парыжскіх прынцыпаў, якія тычацца нацыянальных устаноў, што займаюцца заахвочваннем і абаронай правоў чалавека, прынятых рэзалюцыяй Генеральнай асамблеі ААН ад 20 снежня 1993 гады № 48/134", — гаворыцца ў лісце.

Пакуль у пошуках формы, а не сутнасці?

"Зыходзячы з аналізу замежнага вопыту ў галіне стварэння і арганізацыі дзейнасці НУПЧ, у многіх краінах свету сёння існуюць адмысловыя нацыянальныя інстытуты па правах чалавека. Яны прадстаўлены дзвюма асноўнымі формамі: упаўнаважаныя па правах чалавека (амбудсмены, народныя абаронцы і г.д.), якія выбіраюцца (прызначаюцца) у індывідуальным парадку, і спецыяльныя калегіяльныя органы па правах чалавека (нацыянальныя камісіі, камітэты, інстытуты, цэнтры і г.д.)", — тлумачыцца ў дакуменце.

"З мэтай вывучэння думкі зацікаўленых дзяржаўных органаў і іншых арганізацый Рэспублікі Беларусь па пытанні аб магчымасці ўвядзення нацыянальнага інстытута па правах чалавека" Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў просіць выказаць меркаванне аб неабходнасці стварэння ў Беларусі НУПЧ, а таксама прапановы адносна найбольш прымальнай формы такой установы і асноўных пытанняў арганізацыі яго дзейнасці.

Калі гэты Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў ўзяўся за ўвядзенне інстытута ўпаўнаважанага па правах чалавека ў Беларусі — значыць, справа сур'ёзная.

Аднак праваабаронцы пакуль што не вельмі захоплены такой прапановай. Яны, безумоўна, вітаюць гэты крок, бо пытанне стварэння інстытута ўпаўнаважанага па правах чалавека ў Рэспубліцы Беларусь разглядалася на працягу 18 гадоў праваабаронцамі і ўладамі. Але ніводнай канкрэтнай размовы ці прапановы па стварэнні такога органа агучана не было.

Праваабаронцы канстатуюць сур'ёзную праблему, якая можа перашкодзіць стварэнню інстытута ўпаўнаважанага па правах чалавека ў Беларусі.

Толькі маленькі крок наперад

Член Савета грамадскага аб'яднання "Цэнтр па правах чалавека" Сяргей Марцалеў заявіў, што такі ліст — "маленькі, але крок наперад у напрамку да абароны правоў чалавека ў Беларусі". "Але пакуль у Беларусі ёсць палітвязні, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі, казаць аб правах чалавека вельмі складана. Спачатку трэба зняць з парадку дня гэтае пытанне, інакш гэта стане першай праблемай нацыянальнага інстытута па правах чалавека", — лічыць Марцалеў.

Аналагічнага пункта гледжання прытрымліваецца і лідар грамадскага аб'яднання "Беларускі Хельсінкскі камітэт" Алег Гулак. "Сам ліст можна расцэньваць як станоўчы момант, таму што да гэтага часу, акрамя няясных намёкаў аб магчымасці ўвядзення ў Беларусі пасады амбудсмена, у гэтым напрамку не было зроблена ніякіх крокаў", — заявіў ён.

Як адзначыў Гулак, першай праблемай, якую трэба вырашаць пры стварэнні згаданага інстытута, з'яўляецца праблема палітычных зняволеных. "Для таго каб паўнавартасна абмяркоўваць стварэнне інстытута па правах чалавека, трэба выпускаць палітвязняў: і праваабаронца Алеся Бяляцкага, і ўсіх астатніх", — лічыць Гулак.

Падаецца, улады адпрацоўваюць не толькі стварэнне пасады амбудсмена, калектыўнага альбо індывідуальнага. Цалкам магчыма, пытанне палітвязняў у сувязі з гэтым таксама абмяркоўваецца на высокім узроўні. Да чарговага Універсальнага перыядычнага агляду (УПА), на якім Беларусь павінна трымаць справаздачу аб увядзенні пасады ўпаўнаважанага па правах чалавека, засталося крыху больш за год. Не так ужо і шмат часу на тое, каб стварыць такі інстытут.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Медкарты в одной системе: как меняется медицина в Беларуси
Экономика
В России собрались беречь рубль. Сколько российских рублей можно завозить с собой в Беларусь?
Общество
Виталий Цыганков: Начнут ли сажать за посты в соцсетях об испорченных продуктах в магазинах?
Общество
Сохранится ли тепло в Беларуси в начале октября, рассказали синоптики
Общество
Белтелерадиокомпания станет частью пресс-службы Лукашенко? Что меняет новый устав вещателя
Новости Борисова
Мест нет? Почему в Борисове не дают строить зарядные станции
Новости Борисова
Глава Минской области рассказал, когда в Борисове построят путепровод
Новости Борисова
Мимо бака 240 л: в Борисовском районе водитель грузовика сливал топливо и продавал знакомому
Политика
«Транзит власти». Лукашенко боится покидать трон, но подгоняют время, окружение и семья
Экономика
А мне что с того? Четыре причины, почему трамповско-белорусское сотрудничество по калию не имеет будущего
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Медкарты в одной системе: как меняется медицина в Беларуси
Экономика
В России собрались беречь рубль. Сколько российских рублей можно завозить с собой в Беларусь?
Общество
Виталий Цыганков: Начнут ли сажать за посты в соцсетях об испорченных продуктах в магазинах?
Общество
Сохранится ли тепло в Беларуси в начале октября, рассказали синоптики
Общество
Белтелерадиокомпания станет частью пресс-службы Лукашенко? Что меняет новый устав вещателя
Новости Борисова
Мест нет? Почему в Борисове не дают строить зарядные станции
Новости Борисова
Глава Минской области рассказал, когда в Борисове построят путепровод
Новости Борисова
Мимо бака 240 л: в Борисовском районе водитель грузовика сливал топливо и продавал знакомому
Политика
«Транзит власти». Лукашенко боится покидать трон, но подгоняют время, окружение и семья
Экономика
А мне что с того? Четыре причины, почему трамповско-белорусское сотрудничество по калию не имеет будущего
ВСЕ НОВОСТИ