Политика

«Прасцей за ўсё цяпер жывецца пітушчым»

Политика Наша Ніва
0

На пару дзён наведаўся на малую радзіму — Карэліччыну. Паразмаўляў з роднымі, землякамі. Даведаўся, што яны думаюць пра набалелае.

Прасцей за ўсё ў цяперашняй вёсцы жывецца пітушчым. На 10 тысяч можна выпіць — і забыўся да вечара. Калі ж чалавек не п’е, яму трэба думаць, як пры заробку ў 600 тысяч кожны дзень купіць паесці, у што апрануць дзяцей.

— Захацела набыць кавалачак сала, то ў цэлай вёсцы не знайшла! — кажа жанчына, якая працуе ў школе.

Бачыць пустыя паліцы ў вёсцы — дзіка. І яны пустыя не таму, што хтосьці паддаўся паніцы і расхапаў. А таму, што тое малако і мяса ў вёску пачалі вазіць з перабоямі. Між тым цэнавая палітыка дзяржавы была скіравана на тое, каб вяскоўцы пазводзілі кароў, перасталі гадаваць свіней. Цяпер многія задумваюцца, каб вярнуцца да ранейшага ладу. Хоць і без асаблівага захаплення ад такой неабходнасці.

Землякі ахвотна абмяркоўваюць «гуманітарныя» 500 тысяч. Кожны хоча атрымаць хутчэй, бо ведае, што праз месяц тая дапамога можа «схуднець». Людзі па-свойму тлумачаць, чаму ў абменніках услед за з’яўленнем валюты зніклі нашы рублі.

— Людзі да апошняга трымалі мазалём заробленыя даляры, не здавалі іх па дурным курсе. А цяпер, калі ўшчэнт пад’елі запасы, кінуліся здаваць.

Тэракт у метро мала хвалюе вяскоўцаў. Мінск і ягоныя праблемы для большасці вяскоўцаў чужыя і далёкія, як іншае вымярэнне. Цікавасць да трагедыі трывала ў першыя дні, трохі ажывілася ў пачатку суда. Да асобаў абвінавачаных людзі ставяцца з падазрэннем.

— Ну не маглі простыя рабацягі без чыёйсьці дапамогі такое зрабіць!

Загаворваю са старэйшым братам пра гандаль палітвязнямі. Пра тое, што Статкевіча і Севярынца на «таргі» выставілі ўжо другі раз. Брат паціскае плячыма: у нас і пра першы раз ніхто не чуў. Вёска даведваецца пра апазіцыю раз на пяць год, у часе прэзідэнцкіх выбараў, калі альтэрнатыўныя кандыдаты «трапляюць у тэлевізар».

Але і да ўладаў асаблівай прыязнасці не адчуваецца. Праўда, найперш да мясцовых.

— Бесталковыя і лянівыя начальнікі кідаюць цень на ўсю ўладу — да самага верху, — кажа вясковы прадпрымальнік.

Для яго галоўнае, каб яму не заміналі працаваць.

…У вясковай краме дзядуля жахаецца цэнам. Купіў па звычцы паўкілі цукерак унукам, сабе віна, а плаціць трэба ажно 30 тысяч.

— Раней за гэты набор даваў 10 тысяч, — кажа дзед.

І раптам мяняецца з твару:

— Нічога, бульбу выкапалі — неяк пражывём! А вось як вам, маладым? Прадавачка ўдае крыўду:

— А мы што, не людзі? Таксама бульбы накапалі!

Беларускі запас трываласці аднолькава бясконцы паўсюль — і ў Карэлічах, і ў Заслаўі.

Сямён Печанко

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
алкоголь
уровень жизни
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: США, исходя из своих стратегических интересов, пришли к выводу, что им выгоднее пойти на компромисс с Россией и разделить Украину
Общество
Лукашенко и его шуты. «Оппозиционерка» Канопацкая заслужила лежачий колхоз
Спорт
Футбол. Дмитрий Молош покинул пост главного тренера жодинского «Торпедо»
Политика
«Время покажет». В Офисе Тихановской не исключили сотрудничества с командой Бабарико
Политика
Как Лукашенко продавал белорусский суверенитет
Общество
Телефонные мошенники добрались до детей: угрожали отправить родителей в тюрьму
Происшествия
Стало известно об очередном детском суициде на Гомельщине
В мире
"Хочет еще". Путин стремится к новой войне в Европе
Экономика
Банки вводят изменения по кредитам
Политика
«Вы делали то, что могли. Это здорово. Спасибо». Колесникова и Бабарико поговорили с Тихановской
ВСЕ НОВОСТИ