Общество

Што вядома пра беларуску Веру, якую маглі прадаць на органы ў М'янму

Ва «Укантакце» дзяўчына заходзіла апошні раз 2 кастрычніка.

Общество gazetaby.com
0

Скончыла ПТВ у Маладзечне, удзельнічала ў кастынгу «Голасу»... Наша ніва сабрала факты з жыцця зніклай беларускі.

26‑гадовая мінчанка Вера Краўцова паехала ў Азію падзарабіць, але трапіла ў пераплёт. Знаёмая Веры расказала, што дзяўчыну прадалі на органы, а ўрэшце забілі. А невядомыя людзі з М’янмы патрабавалі ад бацькоў беларускі $500 тысяч выкупу. Міністэрства замежных спраў Беларусі пацвярджае знікненне дзяўчыны.

Вера Краўцова. Фота: Mamba.ru

Расіянка з Чыты, якая нібыта была побач з Верай і здолела ўратавацца, расказала тэлеграм-каналу Mash усё, што чула пра беларуску. Маўляў, тая адгукнулася на аб’яву і прыехала ў Тайланд, каб працаваць як мадэль. Там усё пайшло не па плане, і 20 верасня дзяўчыну перавезлі ў суседнюю М’янму.

Фактычна беларуску прадалі ў рабства, яна павінна была працаваць у скам-цэнтры. Там дзяўчаты мадэльнай знешнасці фліртуюць з мужчынамі на сайтах знаёмстваў і ўгаворваюць тых укласці грошы ў нейкія махлярскія праекты.

Расіянку не ўзялі на працу, бо яна не пасавала па знешнасці — была з азіяцкімі рысамі твару. А вось беларуска адпавядала патрабаванням.

Што адбылося далей — незразумела. 4 кастрычніка сувязь з Верай знікла. Па інфармацыі з расійскіх каналаў (а яны гаварылі толькі з той расіянкай з Чыты), бацькам Веры спачатку паведамілі, што яна загінула, і патрабавалі за яе цела $500 тысяч. А праз некалькі дзён сказалі, што дзяўчыну крэміравалі.

Дзе ў гэтай гісторыі праўда, незразумела. Асабліва калі ўлічыць, што дзяўчына была ў руках прафесійных махляроў.

Што вядома пра Веру?

Дзяўчына нарадзілася ў Мінску ў 1999 годзе і скончыла школу №85, пасля чаго паступіла ў маладзечанскае ПТВ.

Яе профіль «Укантакце» за гэты перыяд поўны тыповых для яе ўзросту і часу здымкаў.

У 2014‑м Вера, на той момант 15‑гадовая дзяўчына, набіла сабе першую татуіроўку — птушак на шыі. Яна скапіравала стыль і месца для тату з мамы, у якой ёсць такая ж татуіроўка, толькі з ластаўкамі.

Невядома, дарэчы, ці добрыя былі адносіны ў яе з мамай, Вольгай.

Трэба сказаць, што сама Вольга Краўцова таксама чалавек з няпростым лёсам. Па інфармацыі «Белпола», у той час, калі яе дачцэ было пяць гадоў, Вольгу злавілі ў Мінску з метадонам. Далі два гады калоніі, але з выпрабавальным тэрмінам. Яна працавала медсястрой у хоспісе — а там хворым якраз выдаюць прэпараты з наркатычным складнікам.

Чалавек, якога ў сацсетках Вера называе татам (насамрэч гэта айчым), мае судзімасць за выраблянне опію.

Вера нейкі час была афіцыянткай у кафэ ў Мінску — напрыклад, у «Гаражы» (у 2016‑м яна публікавала сябе з іх бэйджам). Таксама працавала ў кафэ Funhouse.

Дзяўчына хацела прабіцца на сцэну, у 2017 спрабавала праявіць сябе на праслухоўваннях «Голаса» — не на афіцыйным кастынгу расійскага шоу, а нейкай копіі.

Вера і раней ужо бывала ў Азіі. Упершыню трапіла ў 2018-м, праз Кітай у Сінгапур. У канцы года вярнулася, але ўжо ў 2019‑м паляцела назад. У інстаграме шмат фота з Кітая за той час.

Выглядае, што ў Тайланд Вера перабралася з Расіі. На расійскім сайце знаёмстваў «Мамба» дагэтуль вісіць яе анкета як жыхаркі Пецярбурга — беларуска шукала хлопца 22‑34 гадоў для флірту і спатканняў. Казала, што мае непастаянныя заробкі, любіць выпіць і курыць.

У каментары пад апошні допіс Веры ў інстаграме прыйшлі яе бацькі. «Любімая мая, усё будзе добра», — напісала маці 8 верасня. «Доча, прывітанне. Я цябе люблю. У цябе ўсё атрымаецца», — дадаў айчым Веры.

Ва «Укантакце» дзяўчына заходзіла апошні раз 2 кастрычніка.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Вера Краўцова
М’янма
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Зазулинская призвала Европу занять ясную позицию по принудительному изгнанию бывших политзаключенных
Общество
«У меня всегда была мечта водить автобус». Актер Игорь Сигов — о своей новой работе
Общество
Белорусу в Германии грозит лагерь для беженцев после 3 лет легальной жизни
Общество
По делу о смерти блогера Мелкозерова назначили дополнительную экспертизу
Общество
Беларуска просила близких понемногу перевозить в Польшу ее сбережения. А потом купила квартиру — и банк заблокировал больше 270 тысяч долларов
Общество
«Вечером хозяева будут приезжать и делать ремонт». Необычное объявление о сдаче жилья в Минске
Общество
Следователю по «делу TUT.BY» Дмитрию Далиннику дали 14 лет за взятки
Политика
Памілаваньне як сыгнал для Вашынгтону і магчымасьць перабіць дрэнныя навіны. Аналіз Валера Карбалевіча
В мире
WP: Россия передает Ирану данные о целях для атак на объекты США
Общество
Белорусам предлагают конфискат - дешевые телефоны и технику. В чем подвох?
ВСЕ НОВОСТИ