Общество

Павел Усаў: Складаецца ўражаньне, што дэмакратычная супольнасьць пераўтварылася ў нейкі вертэп

"Унутры апазіцыйных груп разгортваецца цэлая структураваная гібрыдная вайна".

Общество ex-press.by
0

Унутры апазіцыйных груп разгортваецца цэлая структураваная гібрыдная вайна, піша палітолаг Павел Усаў.

За гэтыя апошнія паўгады было рэалізавана некалькі аперацый па (сама)дэскрэдытацыі. Мельнікава, Стрыжак, Лявончык, Ціханоўская (кій), Котаў. Зараз пачаліся разборкі ўнутры блізскага атачэньня Латушкі. Учора ў сеціве з’явілася відые з прызнаньнем ад Вольгі Карпушонак.

Былая адвакат (абаронца палітвязьня Аляксандрава), сябра Каардынацыйнай Рады (ад клюбу Мартынавай), супрацаўніца, па яе словах НАУ). Яна наўпрост абвінавачвае Латушку ў сэксуальных дамагацельствах (шыкоўным/двайным жыцьці), выкарыстаньні свайго палажэньня для аказаньня ціску на яе, з пэўнымі мэтамі, шантаж.

Як адвакат, яна не можа не разумець прававых і палітычных наступстваў сваёй заявы і не толькі для Латушка. Без расьледваньня і судовага працэсу тут не абыдзецца.

Ў яе леньце вялікі тэкст, які па сутнасьці можа быць падставай для крымінальнага перасьледу ў дачыненьні да Латушка (калі там есьць праўда), альбо ў дачыненьні да Карпушонак за паклеп і даволі сур’езны. Паклеп, поўпраўда так ці інакш падрывае пазіцыі Латушкі. Бо пакуль будзе весьціся разбіральніцтва, яго дзейнасьць ў КР-АПК будзе пад пытаньнем. Асабліва, калі Карпушонак зьверніцца ў польскія праваахоўныя ворганы. (І як адвакат, гэта першая, што яна павінна была зрабіць, калі тое, што адбылося - праўда).

Замоўчаць гэта, ці ігнараваць не атрымаецца, бо можа азначаць прызнаньне віны, адпісацца таксама не магчыма, адзіны выхад судовая разбіральніцтва, якое і так будзе мець разбуральны эфект для КР, для Латушка і кабінету, бо агульна стварае ўражаньне глыбока папсаванай супольнасьці з праблемамі сэксуальнымі і маральнымі.

Нават, калі апынецца, што гэта чарговая інфармацыйная аперацыя (Карпушонак вернецца ў Беларусь), усе гэта будзе сьведчаньнем унутранай слабасьці апазіцыі, з якой у любым выпадку, небясьпечна мець дачыненьні, бо яна прасякнута альбо агентамі, альбо правакатарамі.

Эфект, у любым, выпадку дасягнуты, складаецца ўражаньне, што дэмакратычная супольнасьць пераўтварылася ў нейкі вертэп.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
павел усов
оппозиция
латушко
беларусь
эмиграция
карпушонок
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Спорт
Футбол. Кубок Беларуси. БАТЭ обыграл жодинское «Торпедо» и вышел в полуфинал
TuTak
«Вау, Ба!» EX-PRESS.LIVE рассказал о женщинах в эмиграции, которые начали жизнь заново в 50
Политика
Карбалевiч: Як расьсьледаваньне Гааскага суду ўскладніць жыцьцё Лукашэнкі
Общество
Рождаемость в Беларуси падает 10 лет подряд. «Зеркало» и BELPOL получили закрытые цифры
Общество
Ветераны белорусской “Альфы“ занимают руководящие должности в российском секретном спецподразделении “Центр 795“ — The Insider
Политика
Класковский: Лукашенко готовится к новому раунду. Прижмут ли его американцы с депортацией политических врагов?
Общество
Стертая память и выдранные ресницы: беларуски рассказали, чем аукнулась встреча с клещом
Общество
«Отравление всех без разбора, и детей, и взрослых». Химик прокомментировал идею Лукашенко удобрять поля солью
Общество
Белорус на сайте вакансий написал рецепт пельменей вместо резюме
Общество
4080 евро в Японии и 2920 в Омане: как отличаются зарплаты беларусских послов
ВСЕ НОВОСТИ