Общество

«Геніі-лукашысты зноў самі сябе выкрылі і высцебалі»

«Паўлючэнка спрабаваў падкупіць законна выбранага прэзідэнта».

Общество gazetaby.com
0

Два дні ўсе рэсурсы прапаганды анансавалі фільм АНТ як «разнос у шчэпкі», піша на Нашай Ніве Мікола Бугай. Ну і што ж у тым відэа, публікацыю якога рыхтавалі пяць гадоў?

Канверт для Ціханоўскай. Скрыншот з відэа АНТ

На АНТ паказалі, кадры, на якіх Андрэй Паўлючэнка перадае скрутак Ціханоўскай. Не Ціханоўскай-2025 — упэўненаму ў сабе еўрапейскаму лідару з досведам, які абапіраецца на падтрымку штаба і сям’і, а Ціханоўскай-2020 — хатняй гаспадыні, якая з прынцыпу кінула выклік дыктатару і засталася ў дні пасля выбараў сам-насам з Карпянковымі і Паўлючэнкамі.

Генерал у фільме шчыра расказвае, як ён 10 жніўня па даручэнні Лукашэнкі прыехаў у Цэнтрвыбаркам, каб разабрацца з заявай, якую туды падала Святлана Ціханоўская.

Стоп! Вы кіраўнік спецслужбы, а Лукашэнка і Ціханоўская — два раўнапраўныя кандыдаты, афіцыйны канчатковы вынік выбараў яшчэ не абвешчаны.

Людзі на вуліцах вакол з рызыкай для жыцця б'юць трывогу: выбары сфальсіфікаваныя, трэба перападлік галасоў. І як гэта вы, генерал, па «даручэнні» аднаго кандыдата прыязджаеце да другога кандыдата арганізоўваць яе дэпартацыю за мяжу, ды яшчэ з нейкімі грашыма ў валюце сумнеўнага паходжання?

Паводле слоў Паўлючэнкі, Ціханоўская была напалоханая і разгубленая, не ведала, да каго звярнуцца. Адзіным яе жаданнем было ўбачыць сваіх дзяцей, якія тады былі за мяжой.

«Вось грошы, якія вы прасілі», — кажа Ціханоўскай кіраўнік Аператыўна-аналітычнага цэнтра.

Ціханоўская сапраўды на відэакадрах сядзіць збянтэжаная і спалоханая і не разумее, што рабіць (каб застацца ў жывых!). Які кадр: хатняя гаспадыня сядзіць на кухні, а перад ёю — генерал.

Геніі-лукашысты зноў самі сябе выкрылі і высцебалі.

«Паўлючэнка спрабаваў падкупіць законна выбранага прэзідэнта», — як пажартаваў нехта ў каментах. Ці як гэта там называецца ў Крымінальным кодэксе, калі службовец забірае грошы ў дзяржпрадпрыемства і аддае іх нейкай фізасобе?

А можа некалі нарэшце ў Беларусі стане так, што афіцэры будуць дзейнічаць па законе, а не па паняццях, «згодна з даручэннямі» аднаго з кандыдатаў? Я ўжо не кажу пра тыя «традыцыйныя каштоўнасці», вернасць якім так траскуча дэкларуецца.

У сваім «не да законаў» лукашысты не разумеюць, што іх відэа толькі пацвярджае: пакуль ва ўсёй Беларусі адбываліся дэманстрацыі за сумленны падлік галасоў, Святлану Ціханоўскую фактычна ўзялі ў закладнікі сілавікі з бліжняга кола Аляксандра Лукашэнкі.

Яны ізалявалі яе, кандыдата ў прэзідэнты, ад яе каманды — пакуль муж, Сяргей Ціханоўскі, знаходзіўся ў СІЗА. І вымусілі — усё яшчэ законнага, па іх жа законах законнага, кандыдата ў прэзідэнты пакінуць Беларусь.

Што ж, так і сталася тое, што сталася. Маем таталітарны рэжым у Беларусі, які раздзяліў лёс пуцінскай Расіі, і маем Ціханоўскую-2025, якая дагэтуль застаецца легітымным голасам еўрапейскай Беларусі.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ