Общество

«Ніхто ад мяне не адчапіўся. Увогуле, жыў у пастаянным страху»

У 17 гадоў беларус выйшаў на пратэсты і патрапіў у калонію. Зараз яму патрэбная дапамога ў эміграцыі.

Общество gazetaby.com
0

Былы палітвязень Ілля Бохан, ураджэнец Пінска, дзеліцца з BYSOL сваёй гісторыяй:

«У 2020 годзе мне было 17 гадоў, тым летам я толькі скончыў школу. Але 9 жніўня выйшаў на мірныя пратэсты ў сваім горадзе – мяне абурала, што ў краіне адбывалася беззаконне, выбары фальсіфікавалі, а народ зневажалі.

Праз некалькі месяцаў пасля майго 18-годдзя мяне затрымалі. Я быў у шоку, падумаць не мог, што такое можа адбывацца. Сілавікі паводзілі сябе груба, абражалі, спрабавалі прынізіць. Але хаця б не білі.

Калі даведаўся, што завялі крымінальную справу, разгубіўся і спалохаўся. У СІЗА першы час было вельмі складана і страшна. Я не разумеў, дзе знаходжуся. Да мяне ставіліся дрэнна: саджалі ў ШІЗА, душылі маральна. У калоніі было крыху лепей: я прыняў сітуацыю, крыху прывык да гэтага ўсяго. Ды і там было крыху больш свабоды.

Пасля вызвалення спрабаваў адаптавацца ў Беларусі, уладкавацца на працу. Заняўся здароўем: праз тое, што ў калоніі проста не хацелі аказваць меддапамогу, з'явіліся праблемы з зубамі і страўнікам. Але ніхто ад мяне не адчапіўся: сілавікі ўвесь час прыязджалі, правяралі мой тэлефон, пагражалі, што вернуць назад у турму. На працу браць не хацелі. Увогуле, я жыў у пастаянным страху.

Таму гэтай вясной я вырашыў выехаць. Ужо 9 красавіка быў у Польшчы. Цяпер жыву ў шэлтары ў Варшаве. Жадаю пачаць тут новае жыццё: легалізавацца, уладкавацца, падвучыць мову, знайсці добрую працу (планую ўладкавацца кіроўцам, а потым адвучыцца і ездзіць на фуры).

Хоць у мяне цяжкая фінансавая сітуацыя, і я адзін у новай краіне, маральны стан добры — адчуваю, што я ў бяспецы і мне нічога не пагражае.

З вашай дапамогай спадзяюся асвоіцца, буду ўдзячны за любую дапамогу».

Калі ў вас ёсць магчымасць і калі для вас гэта бяспечна – падтрымаць маладога чалавека можна тут.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ