Сям'я загінулага Змітра Каспяровіча хоча пахаваць яго ў Беларусі. Сваякі актывіста адкрылі дабрачынны збор, передае Еўрарадыё.
"Я страціла тату, а мама страціла блізкага і каханага чалавека. І цяпер у яе засталася толькі я. Я хачу стаць для яе апорай у гэты складаны час, як эмацыйнай так і фінансавай, — піша Паўліна, 17-гадовая дачка Змітра. — Гэта першае пахаванне ў маім жыцці. І, як аказалася, пахаванне гэта не толькі боль страты, але і велізарныя выдаткі, якія нам вельмі складана пакрыць самім".
Днямі сям'я атрымала дазвол на пахаванне цела Змітра ад раённай пракуратуры, якая праводзіць расследаванне яго гібелі. Папярэдне следчыя прыйшлі да высновы, што апазіцыйны актывіст памёр у выніку няшчаснага выпадку.
Цырымонія развітання са Змітром Каспяровічам спярша пройдзе ў Польшчы. Дата і месца пакуль яшчэ невядомыя. Пазней яго пахаваюць у Беларусі.
Падтрымаць збор можна па спасылцы.
Добро пожаловать в реальность!