Общество

«Кібэрпартызаны» ўзламалі каля сотні сайтаў расейскіх адміністрацый

Сваю акцыю беларускія хакеры прымеркавалі расейскаму дзяржаўнаму сьвяту «Дзень Расеі», які прайшоў 12 чэрвеня.

Общество www.svaboda.org
0

Сваю акцыю беларускія хакеры прымеркавалі расейскаму дзяржаўнаму сьвяту «Дзень Расеі», які прайшоў 12 чэрвеня, піша "Свабода".

У прыватнасьці, сайт «Нефтегазоэксперт» беларускія праломнікі аформілі кадрамі вайны ва Ўкраіне, каб нагадаць расейцам пра вайну, якую пачала іх краіна супраць суседняй Украіны.

«Сёньняшні дзень Расеі — гэта ганебнае сьвята тых, хто намагаецца піраваць на касьцях і крыві тысячаў мірных людзей і ваяроў, загіблых за свабоду і незалежнасьць ад расейскіх захопнікаў. Не дазволім пра гэта забыць.

За свабодную Ўкраіну і Беларусь! Разам да Перамогі», — напісалі ў сваім тэлеграм-канале «Кібэрпартызаны».

Акрамя таго, арганізацыя ўзламала 95 сайтаў адміністрацый па ўсёй Расеі. Іх таксама аформілі кадрамі вайны ва Ўкраіне.

«Ганьба людзям, якія заплюшчваюць вочы і нават падтрымліваюць боль і гвалт „русского мира“. Альбо лічаць, што іх гэта не датычыцца, бо непасрэдна над іх галовамі не лятаюць ракеты», — дадалі «Кібэрпартызаны».

Сярод апошніх дзеяньняў беларускіх праломнікаў вядомая справа мужа журналісткі Вольгі Сямашкі, якому спэцслужбы Беларусі раней выдалі так званы «пашпарт прыкрыцьця». Арганізацыя займае праўкраінскую пазыцыю ў вайне і ўжо выкрыла шэраг наймітаў зь беларускімі пашпартамі, якія падпісалі кантракты з расейскім войскам і адправіліся на вайну.

«Кібэрпартызаны» — беларуская дэцэнтралізаваная супольнасьць ананімных хакераў, зьявілася ў верасьні 2020 году.

Атрымалі вядомасьць дзякуючы шэрагу пасьпяховых кібэратак на рэсурсы дзяржаўных установаў і сілавых структураў Беларусі, публікацыям кампрамату на прадстаўнікоў апошніх, а таксама разьмяшчэньню у адкрытым доступе службовай і сакрэтнай інфармацыі.

Супольнасьць пачала дзейнасьць у адказ на дзяржаўныя рэпрэсіі супраць пратэстоўцаў.

Сваю дзейнасьць «Кібэрпартызаны» называюць барацьбой з Аляксандрам Лукашэнкам.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ