Общество

Чаму на «Беларусьфільме» «кіна ня будзе». Тлумачыць Валер Карбалевіч

Лукашэнка ставіць перад кінэматографам супярэчлівыя, а таму невыканальныя задачы.

Общество www.svaboda.org
0

Лукашэнка ставіць перад кінэматографам супярэчлівыя, а таму невыканальныя задачы. З аднаго боку, ён патрабуе акупнасьці фільмаў. А зь іншага боку — настойвае: «галоўнае, каб ідэалягічна вы правільна выбудоўвалі». Але пралукашэнкаўскі ідэалягічны прадукт паводле вызначэньня ня можа быць запатрабаваны на рынку кінапрадукцыі, пiша палiтолаг Валер Карбалевiч на "Свабодзе".

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў правал дзяржаўнай палітыкі яшчэ ў адной сфэры. Гэтым разам у беларускай кінэматаграфіі.

Цягам 31 году свайго кіраваньня Лукашэнка шмат разоў зьвяртаўся да гэтай тэмы. Было праведзена многа нарадаў, бясконца мянялася кіраўніцтва кінастудыі «Беларусьфільм». «На маёй памяці гэта ўжо, напэўна, восьмая ці дзявятая каманда», — казаў ён. Інвэставаліся немалыя грошы. Паводле Лукашэнкі, «была праведзена поўная мадэрнізацыя кінастудыі „Беларусьфільм“, … устаноўлена новае тэхналягічнае абсталяваньне, укладзеныя вялізныя сродкі». І які вынік?

Новапрызначаная віцэ-прэм’ерка Натальля Пяткевіч дала такую ацэнку беларускаму кінэматографу: «У тым стане, у якім цяпер кіно, агулам кажучы, яно нам не трэба. Бо мы яго ня бачым. Яго няма ў сутнасьці». Кіраўнік лукашэнкаўскай адміністрацыі Дзьмітры Круты ўдакладніў: акупнасьць «Беларусьфільму» — 3% (нейкая культавая лічба для Беларусі). Сам Лукашэнка ацаніў працу кінастудыі рэплікай: «Аддача мінусавая». То бок кінавытворчасьць як галіна культуры фактычна зьнішчана.

І тут узьнікае шырэйшае, нават філязофскае пытаньне: ці патрэбен беларускі кінэматограф існаму рэжыму? Сам Лукашэнка адказвае на гэтае пытаньне так: «Я кажу вам тое, што не сказаў бы сялянам ці рабочаму каля станка. Але, вы прабачце, я скажу зараз фразу, з чаго мы зыходзім: ну, бяз вас мы можам абысьціся… Усё адно вас няма, разумееце? Мы нічога не губляем, дзяржава. Вас няма. Каб было што губляць, то, вядома, тут за кожнае слова адказваў бы. А што губляем мы?»

Калі перакласьці гэты сюжэт на зразумелую мову, то Лукашэнка тут шчыра даводзіць, што беларускае кіно, а калі браць шырэй, то культура ўладам асабліва і не патрэбная («бяз вас мы можам абысьціся»). «Сялянам ці рабочаму каля станка» ён гэтага сказаць ня можа, без матэрыяльнай вытворчасьці краіна жыць ня ў стане. А вось без культуры — проста. «Мы нічога не губляем, дзяржава», — прызнаецца ён. І ў гэтым ён шчыры. Лукашэнка не ўспрымае культуру як унікальны і неабходны фэномэн разьвіцьця соцыюму, частку нацыянальнай ідэнтычнасьці.

Пагатоў што з словаў Лукашэнкі высьвятляецца, што ў супрацоўнікаў кінастудыі «Беларусьфільм» сумнеўная палітычная ляяльнасьць, яны актыўна ўдзельнічалі ў пратэстах пяцігадовай даўніны: «2020 год паказаў нам. Ну, што тут хаваць — ён паказаў нам, хто ёсьць хто. І вы былі наперадзе… Фільмы здымаць вы не сьпяшаецеся. А вось выскачыць на вуліцу ў кароткіх спаднічках — гэта вы маглі. І ўсіх гвалтавалі там… Спыніцеся, вы краіну зьнішчыце».

Дык можа разагнаць усіх і не затлумляцца больш тэмай беларускага кіно? І на гэтым канец фільму?

Не, аказваецца, беларускі кінэматограф усё ж патрэбен уладзе. Але не як галіна культуры, мастацтва, а як частка ідэалягічнай сыстэмы. «Ніякай ідэалёгіі без кіно быць ня можа», — даводзіць Лукашэнка. То бок кінавытворчасьць разглядаецца ім як прапагандысцкі рэсурс, як інструмэнт у руках дзяржавы для мабілізацыі грамадзтва, выхаваньня народу ў патрэбным рэжыму кірунку.

А якім чынам ажывіць беларускі кінэматограф? Сродкі немудрагелістыя, стандартныя, унівэрсальныя. Яны выкарыстоўваюцца для вырашэньня любых задач. Гэта гвалт, адміністрацыйны ціск, пагроза адправіць за краты. Вось як вырашыў Лукашэнка праблему дэфіцыту бульбы, пра што ён з задавальненьнем паведаміў кіношнікам: «Калі праверыў Камітэт дзяржаўнага кантролю некаторых дзеячоў, аказваецца, у палітыцы была справа. Бульбы хапала. Але недзе прытрымалі, каб паказаць, што вось прэзыдэнт у цэнаўтварэньне ўмяшаўся, таму вось вынік». Калі КДК «з кайданкамі прыйшоў, на стол паклаў — бульба зьявілася».

Так і з кіно. Лукашэнка патрабаваў «жалезна браць на кантроль», «калючы дрот вакол», пагражаў: «Рашэньні будуць вельмі жорсткімі. І ня думайце, што мы вас проста з пасады здымем».

Аднак праблема ў тым, што Лукашэнка ставіць перад кінэматографам супярэчлівыя, а таму невыканальныя задачы. З аднаго боку, ён патрабуе акупнасьці фільмаў, пераходу на рынкавыя мэтады працы. А зь іншага боку — настойвае, што «галоўнае, каб ідэалягічна вы правільна выбудоўвалі».

Але пралукашэнкаўскі ідэалягічныя прадукт паводле вызначэньня ня можа быць запатрабаваны на рынку кінапрадукцыі. Можна сагнаць школьнікаў, студэнтаў, вайскоўцаў, бюджэтнікаў на прагляд прапагандысцкага фільму. Але заахвоціць іх добраахвотна спажываць такую прадукцыю ды яшчэ плаціць за гэта свае грошы ня ўдасца.

 

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ