Общество

Лукашэнка ўзнагародзіў сваю нявестку мэдалём Францішка Скарыны

Ганну Лукашэнку, нявестку Аляксандра Лукашэнкі ягоная прэс-служба прадставіла як «генэральнага прадусара».

Общество www.svaboda.org
0

Мэдаль Францішка Скарыны атрымала нявестка Аляксандра Лукашэнкі Ганна Лукашэнка, якая пад творчым псэўданімам Ганна Сялук напісала такія кампазыцыі як «Ах, Аляксандр», «Бульба-дэнс», гімн Генпракуратуры «Захавальнікі права» і песьню да Дня народнага адзінства, перадае Свабода.

Ганна Лукашэнка — жонка сярэдняга сына Лукашэнкі Дзьмітрыя. Перад прэзыдэнцкімі выбарамі 2025 году яна арганізавала кампанію агітацыі за Лукашэнку пад маркай «Маратону адзінства».

Таксама Ганна Лукашэнка зьяўляецца генэральным прадусарам «Музычнай мэдыякампаніі», зарэгістраваная ў ліпені 2022 году ў Цэнтральным раёне Менску. Адрас супадае з адрасам Палаца Рэспублікі. Гэтая кампанія ўваходзіць у рэестар Мінкульту, што дазваляе ёй арганізоўваць масавыя мерапрыемствы.

Ганна Лукашэнка (Сялук) двойчы перамагала на конкурсе «Песьня году Беларусі» як лепшы аўтар словаў — у 2023 і 2024 гадах. Таксама атрымала дыплём расейскай прэміі «Шансон года — 2024».

Аляксандар Лукашэнка ўжо раней узнагроджваў сваю нявестку Ганну адмысловай прэміяй за «вялікі асабісты ўнёсак у разьвіцьцё сучаснага музычнага мастацтва, рэалізацыю сацыяльна значных культурных ініцыятыў».

Разам з Ганнай Лукашэнкай мэдаль Францішка Скарыны атрымалі настаўніца інфарматыкі гімназіі № 1 Берасьця Ірына Гарбацэвіч і дырэктар ТАА «Музычная мэдыякампанія» Андрэй Гузель.

Агулам дзяржаўныя ўзнагароды і падзякі ад Лукашэнкі атрымалі больш за 60 прадстаўнікоў розных сфэр дзейнасьці.

Мэдалём Францішка Скарыны ўзнагароджваюць работнікаў навукі, адукацыі і культуры за «выдатныя дасягненьні ў прафэсійнай дзейнасьці, значны асабісты ўнёсак у разьвіцьцё і памнажэньне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу, культурнай спадчыны беларускага народа».

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ