Общество

Цыганкоў: Яшчэ нядаўна слова «вайна» аўтаматычна прадугледжвала, што мы гаворым пра тую самую

Гэта зьмянілася 1000 дзён таму, калі пачалася (шырокамаштабная) расейска-украінская вайна.

Общество gazetaby.com
0

Палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў — пра тое, як змянілася разуменне пра тое, што маецца на ўвазе пад словам «вайна».

– За савецкім часам, калі людзі казалі слова «вайна», усім было зразумела, пра якую вайну ідзе размова. Ня трэба было тлумачыць, – піша Цыганкоў. – «Ён нарадзіўся яшчэ да вайны», «першыя гады пасьля вайны была вялікая злачыннасьць», «гэта было гадоў праз 10 пасьля вайны».

Усе разумелі, што размова ідзе пра Другую сусьветную вайну, якую тады называлі Вялікай Айчыннай. Але гэта толькі на сходах, «афіцыйна».

У звычайнай гаворцы ніхто яе высокапарна не называў, казалі проста — «вайна». The Vajna. Слова «вайна», ужываная менавіта так, без тлумачэньняў, аўтаматычна прадугледжвала, што мы гаворым пра тую самую.

Гэта не зьмяніла ані афганская вайна СССР, ані чачэнская вайна ў Расеі, якую беларусы таксама інфармацыйна даволі блізка перажывалі і абмяркоўвалі.

Паводле маіх назіраньняў (якія не абавязкова ўсеахопныя), гэта не зьмянілася ў Беларусі нават і ў 21-м стагоддзі. Ужываючы без тлумачэньня слова «вайна» — людзі па-ранейшаму казалі менавіта пра Другую сусьветную.

І гэта зьмянілася 1000 дзён таму, калі пачалася (шырокамаштабная) расейска-украінская вайна.

Цяпер, калі я камусьці (у нашым асяроддзі) кажу «гэта было яшчэ да вайны», то мы разумеем, што я гавару пра падзеі да лютага 2022 года. Я кажу — «на фоне вайны», «у выніку вайны», «пасьля вайны» — і мне ня трэба дадаваць «расейска-украінскай». Бо ўсе разумеюць, пра якую вайну ідзе размова.

Але гэта, паўтаруся, наша палітычна-журналісцкае асяроддзе. І мне цікава, наколькі гэта супадае з рэакцыяй большасьці беларусаў. Вобразна кажучы, калі б нехта зладзіў (зразумела, што гэта немагчыма) на вуліцах Менску апытаньне са словамі «Што вы думаеце пра вайну?» — колькі б чалавек адразу зрэагавалі менавіта пра гэтую вайну?

Ці ўвайшла цяперашняя вайна (у якой беларусы ўсё ж непасрэдна не ўдзельнічаюць) у мову гэтак сама як і Другая Сусьветная — з улікам таго, што само слова «вайна» цяпер у Беларусі ўслых небясьпечна прамаўляць?

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ