Общество

Карбалевiч: Тэст на паслухмянасьць для чыноўнікаў і насельніцтва. Навошта Лукашэнку суботнікі?

Суботнік — гэта тэст на здольнасьць выканаўчай вэртыкалі да мабілізацыі насельніцтва.

Общество www.svaboda.org
0

20 красавіка ў Беларусі прайшоў традыцыйны суботнік. Як звычайна, у ім у прымусовым парадку ўдзельнічалі ўсе, хто працуе на дзяржаўных прадпрыемствах і ва ўстановах. Прадпрыемствы вымушаныя пералічваць у фонд суботніка пэўныя сумы, пiша палiтолаг Валер Карбалевiч на "Свабодзе".

Навошта суботнік патрэбен ўладам, Аляксандру Лукашэнку?

Найперш, гэта — даніна савецкай традыцыі, сіла інэрцыі, звычкі, настальгія па СССР, неабходны рытуал.

Але ў суботніку ёсьць і рацыянальны палітычны сэнс. Гэта — тэст на здольнасьць выканаўчай вэртыкалі да мабілізацыі насельніцтва. Суботнік стаў ў пэўным сэнсе праверкай на паслухмянасьць народу, на палітычную добранадзейнасьць. Калі людзей можна прымусіць працаваць бясплатна ў выходны дзень, то гэта — важны паказьнік кантролю над імі з боку ўлады.

Таксама тут існуе прапагандысцкі момант. Суботнік стварае ілюзію народнага адзінства, кансалідацыі вакол улады. Той факт, што і Лукашэнка разам з усім насельніцтвам працуе, павінна падкрэсьліць ягонае яднаньне з народам. Гэта — сымбалізм, які сягае да міталягічнай гісторыі зь ленінскім бервяном.

Дарэчы, міжнародныя праваабарончыя арганізацыі рэгулярна заносяць Беларусь у сьпіс краін, у якіх выкарыстоўваецца прымусовая праца. Пры гэтым згадваюць ня толькі пэнітэнцыярную сыстэму, практыку адпрацоўкі выпускнікоў навучальных устаноў, але і суботнікі.

Важным момантам, які сьведчыць пра сучасныя прыярытэты дзяржаўнай палітыкі, зьяўляецца пытаньне пра тое, куды пойдуць сродкі, заробленыя на суботніку. Мінулымі гадамі аб’яўлялася, што грошы накіроўваюцца на будаўніцтва ці рамонт шпіталяў, іншых мэдычных устаноў, нейкіх сацыяльных аб’ектаў, накшталт дзіцячых дамоў ці дамоў для людзей сталага веку. Маўляў, Беларусь жа — сацыяльная дзяржава.

А вось цяпер ўсё інакш. Гэтым разам, здаецца, упершыню сродкі, заробленыя на суботніку, пойдуць на ідэалягічнае выхаваньне насельніцтва. Сёньня менавіта гэта галоўнае, прыярытэтнае, усе астатнія праблемы пачакаюць.

А на чым, як лічаць улады, можна і варта выхоўваць людзей? Правільна, на памяці пра мінулую вайну. Паводле БелТА, 30% грошай пойдзе на рэканструкцыю, аднаўленьне і бягучы рамонт мэмарыяльных комплексаў, месцаў баявой і вайсковай славы; 35% — на рэканструкцыю мэмарыяльнага комплексу «Дзецям — ахвярам вайны» ў населеным пункце Чырвоны Бераг Жлобінскага раёну; 30% — на стварэньне рэспубліканскага цэнтру патрыятычнага выхаваньня моладзі на базе Кобрынскага ўмацаваньня Берасьцейскай крэпасьці.

Умоўна кажучы, замест сацыяльнай дзяржавы маем дзяржаву ідэалягічную. І цяперашні суботнік — важная вяха на шляху гэтай эвалюцыі.

Сам Лукашэнка працаваў на сваёй малой радзіме, у Шклоўскім раёне, высаджваў яблыневы сад.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ