Общество

Карбалевiч: Палітычныя рэпрэсіі набылі новую якасьць, выйшлі на новую ступень, ахопліваюць тыя сэгмэнты грамадзтва, якія раней не закраналі

Ствараецца ўражаньне, што, спрабуючы запужаць грамадзтва, улады ўсё больш палохаюцца самі.

Общество www.svaboda.org
0

За тры гады няспынных палітычных рэпрэсій яны павінны былі б ператварыцца ў руціну, паўсядзённасьць, звыклы фон, на якім насельніцтва краіны жыве звычайным жыцьцём, піша палітолаг Валер Карбалевiч на "Радыё Свабода".

Аднак так не атрымліваецца. Усё новыя захады ўладаў супраць неляяльных ці толькі западозраных у неляяльнасьці грамадзян становяцца галоўнымі палітычнымі навінамі, інфармацыйнымі нагодамі, пытаньнямі грамадзка-палітычнага парадку дня.

Толькі на працягу аднаго дня — 23 студзеня — па ўсёй Беларусі прыйшлі зь ператрусамі мінімум да 84 чалавек (сваякоў палітвязьняў і былых палітвязьняў). Некаторыя зь іх застаюцца за кратамі, некаторых вызвалілі. Затрымалі 76-гадовага віцебскага актывіста Барыса Хамайду, жонку палітвязьня Міколы Статкевіча Марыну Адамовіч (ёй далі 15 сутак), у Гомлі затрымалі былога палітвязьня Аляксея Раманава.

Генэральная пракуратура Беларусі завяла крымінальную справу на вядомага публіцыста Сяргея Дубаўца, яго абвінавачваюць паводле шасьці артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

Таксама завялі крымінальную справу (па чатырох артыкулах) у дачыненьні да Івана Краўцова, аднаго з найбліжэйшых паплечнікаў Віктара Бабарыкі.

Адначасова адбывалася кібэратака на шэраг беларускіх палітычных ініцыятыў. Іх масава закідвалі скаргамі ў сацыяльных сетках. Пад такую атаку трапіў акаўнт Сьвятланы Ціханоўскай у Instagram.

Таксама адбыліся шматлікія спробы ўзлому электронных скрыняў, акаўнтаў у ТГ і іншых плятформаў журналістаў і грамадзкіх актывістаў.

Гэтыя падзеі сьведчаць пра тое, што ў Беларусі палітычныя рэпрэсіі набылі новую якасьць: яны выйшлі на новую ступень, ахопліваюць тыя сэгмэнты грамадзтва, якія раней не закраналі.

Масавыя ператрусы і затрыманьні зьвязаныя з праектам INeedHelpBY: ён дапамагаў сем’ям палітвязьняў, якія апынуліся ў цяжкай фінансавай сытуацыі. Таксама прыходзілі да тых, хто ўдзельнічаў у закрытым чаце, дзе кантактуюць блізкія палітвязьняў і былыя палітвязьні. Там абмяркоўваліся бытавыя пытаньні: напрыклад, што можна пакласьці ў перадачу ў турму і інш. Прадстаўніца праваабарончай ініцыятывы Dissidentby Марына Касінерава лічыць: сыстэма спрабуе спыніць усю салідарнасьць і дапамогу палітвязьням.

Навізна палягае ў тым, што дасюль так адначасова і масава не хапалі былых палітзьняволеных. Цяпер ім паказваюць, што спакойнага жыцьця для іх у Беларусі ня будзе.

Таксама масава ўзяліся за родных і сваякоў палітвязьняў. Гэты працэс пачаўся ў канцы лістапада мінулага году ў межах «справы Каардынацыйнай рады». Тады адбылося каля 200 ператрусаў. І вось цяпер — працяг. Родзічы палітвязьняў — гэта новая ўразьлівая група ў сёньняшняй Беларусі.

Што тычыцца крымінальнай справы на Івана Краўцова, то, як падкрэсьлівае Генпракуратура, гаворка ідзе пра «сакратара так званай Каардынацыйнай рады». Чамусьці ўлады моцна напужаныя дзейнасьцю гэтага органа і выбарамі ў згаданую інстытуцыю.

Варта адзначыць, што Іван Краўцоў прадстаўляе і, фактычна, узначальвае «партыю бабарыкінцаў» у эміграцыі. Гэтая плынь займае мяккую пазыцыю адносна рэжыму Лукашэнкі, лічыць, што дзеля вызваленьня палітвязьняў варта ісьці на саступкі беларускім уладам, зьмякчаць санкцыі. І тое, што рэжым ня бачыць ніякай розьніцы ў дзейнасьці розных груп замежнай апазыцыі, нават ня робіць спробы неяк паглыбіць раскол у гэтым асяродзьдзі, усіх чэша пад адзін грэбень, — вельмі паказальна.

Некаторыя экспэрты зьвязваюць пашырэньне і паглыбленьне палітычнага тэрору з той выбарчай кампаніяй, якая адбываецца цяпер. Маўляў, 25 лютага адбудзецца Адзіны дзень галасаваньня — і пасьля ўсё трохі супакоіцца. Аднак за кампаніяй 2024 году пачнецца прэзыдэнцкая кампанія 2025 году, якая для Лукашэнкі зьяўляецца значна больш важнай. Таму надзеі на супакаеньне выглядаюць ілюзорнымі.

Шмат хто гэтае пашырэньне і паглыбленьне рэпрэсіяў зьвязвае з дзейнасьцю рэпрэсіўнай машыны. Яна працуе на аўтамаце, павінна шукаць усё новых ахвяр, і калі ўсіх відавочных апанэнтаў рэжыму ўжо перасаджалі, то трэба шукаць новыя пласты, слаі неляяльнага насельніцтва.

Усё гэта сапраўды так. Але ж гэтую машыну можна лёгка спыніць, абвясьціўшы, што ворагі пераможаныя, загнаныя пад плінтус, што ўсім адпомсьцілі, а цяпер можна супакоіцца і «перагарнуць старонку». Але гэта ня робіцца з шмат якіх прычынаў.

Адна зь іх палягае ў тым, што палітычнае кіраўніцтва не зусім адэкватна ўспрымае рэальнасьць. Вось старшыня ЦВК Ігар Карпенка заклікае кіраўнікоў сілавых структур абараніць выбарчы працэс ад ворагаў вайсковай сілай. Міністар унутраных спраў Іван Кубракоў апавядае, што выбарчыя ўчасткі будуць узятыя пад ахову спэцпадразьдяленьнямі МУС. Дзень таму Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў, каб мяжу абараняла войска, армія, бо адных памежнікаў недастаткова. Як можна ўсё гэта ацэньваць з гледзішча здаровага сэнсу? Ствараецца ўражаньне, што, спрабуючы запужаць грамадзтва, улады ўсё больш палохаюцца самі. Адсюль і ўся гэтая рэпрэсіўная, мілітарысцкая ліхаманка.

Асобны кейс зьвязаны з крымінальнай справай супраць Сяргея Дубаўца. Зьявіліся меркаваньні, што вось узяліся за болгераў, а ён апынуўся першым. Аднак тут праблема больш глыбокая.

Яму інкрымінуюць шмат чаго. Тут і парушэньне заканадаўства аб супрацьдзеяньні экстрэмізму, распаўсюд «ілжывых» зьвестак аб Беларусі. Ён нібыта распальваў сацыяльную варожасьць, абгаварыў кіраўніка дзяржавы і інш. Але акцэнт робіцца на тым, што Дубавец нібыта адмаўляў факт генацыду беларускага народу ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасьляваенны пэрыяд і, што асабліва важна, «зьдзейсьніў наўмысныя дзеяньні дзеля рэабілітацыі нацызму».

Вось на гэты апошні аспэкт хацеў бы зьвярнуць увагу. Здаецца, гэты артыкул прымяняецца ўпершыню.

І вось тут важны палітычны кантэкст. Варта нагадаць, што Ўладзімер Пуцін, пачынаючы вайну супраць Украіны, адной з галоўных мэтаў назваў «дэнацыфікацыю» суседняй дзяржавы. Справа ў тым, што расейскія палітыкі і прапагандысты пад нацызмам разумеюць украінскі нацыяналізм. Крэмль можа пагадзіцца на існаваньне ўкраінскай дзяржавы толькі ў выпадку, калі яе ідэалёгіяй будзе канцэпцыя «русского мира».

І вось цяпер Сяргея Дубаўца абвінавачваюць у «рэабілітацыі нацызму». Тут варта зьвярнуць увагу на асобу абвінавачанага. Дубавец ня проста вядомы блогер, журналіст, публіцыст. Ён знакавая фігура, адзін з пачынальнікаў, бацькоў-заснавальнікаў, ідэолягаў найноўшага беларускага нацыянальнага адраджэньня. Дубавец пачынаў сваю дзейнасьць яшчэ ў позьнія савецкія часы, належыць да першай хвалі беларускіх нацыянальных дэмакратаў, якіх у публічнай прасторы засталося зусім няшмат. Беларускае нацыянальнае этнакультурнае адраджэньне — гэта ягонае дзецішча, якому Сяргей прысьвяціў усё жыцьцё.

І абвінавачваньне яго ў «рэабілітацыі нацызму» — гэта пачатак вялікага паходу ўладаў супраць беларускага этнакультурнага нацыяналізму, фармаваньня нацыі на глебе нацыянальнай ідэнтычнасьці, а не канцэпту «русского мира». Мяркуючы па ўсім, гэта першая ластаўка. Тое, з чым ва Ўкраіне змагаюцца з дапамогай бомбаў і ракет, у Беларусі пачалі змагацца з дапамогай Крымінальнага кодэксу. Гэта пачатак змаганьня супраць беларускасьці як такой. У гэтым пляне ахвяра выбрана яўна не выпадкова.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
карбалевич
диктатура
террор
беларусь
русский мир
силовики
дубовец
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Борисова
В Борисове на переходе сбили пожилого человека с велосипедом. Фотофакт
Новости Борисова
В Борисовском районе заблудились супруги-грибники. Видео
В мире
В России перестал летать каждый второй Airbus neo из-за сложностей с ремонтом двигателей
Общество
«Поэтому красауцы бегают сейчас по всей стране и ищут, откуда на них готовится нападение»
Новости Жодино
«Выдумывают „нарушения“ и карают». Родственники рассказали об усилении давления на политзаключённых в жодинской тюрьме
Новости Жодино
В Жодино устроят ярмарку вакансий для людей «серебряного» возраста и с инвалидностью
Новости Жодино
«В Жодино подписи клянчат даже в церкви». Подписались ли читатели EX-PRESS.BY за «кандидатов» в президенты
Новости Борисова
С перекрытием улиц и пиротехникой. Беларусов предупредили об учениях МВД на улицах городов
В мире
Британский военный эксперт объяснил, почему Трамп может тайно передать Украине ядерное оружие
Политика
Офис Тихановской прокомментировал ситуацию с экстрадицией экс-бойца Полка Калиновского из Вьетнама
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Борисова
В Борисове на переходе сбили пожилого человека с велосипедом. Фотофакт
Новости Борисова
В Борисовском районе заблудились супруги-грибники. Видео
В мире
В России перестал летать каждый второй Airbus neo из-за сложностей с ремонтом двигателей
Общество
«Поэтому красауцы бегают сейчас по всей стране и ищут, откуда на них готовится нападение»
Новости Жодино
«Выдумывают „нарушения“ и карают». Родственники рассказали об усилении давления на политзаключённых в жодинской тюрьме
Новости Жодино
В Жодино устроят ярмарку вакансий для людей «серебряного» возраста и с инвалидностью
Новости Жодино
«В Жодино подписи клянчат даже в церкви». Подписались ли читатели EX-PRESS.BY за «кандидатов» в президенты
Новости Борисова
С перекрытием улиц и пиротехникой. Беларусов предупредили об учениях МВД на улицах городов
В мире
Британский военный эксперт объяснил, почему Трамп может тайно передать Украине ядерное оружие
Политика
Офис Тихановской прокомментировал ситуацию с экстрадицией экс-бойца Полка Калиновского из Вьетнама
ВСЕ НОВОСТИ