Общество

«Купляць тур, па-іншаму ніяк». Як беларусы цяпер атрымліваюць шэнгенскія візы

Консульства можа паставіць адмову нават у ідэальны кейс.

Общество www.svaboda.org
0

Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту Павал Латушка гаворыць, што цяжкасьці з атрыманьнем польскіх візаў для беларусаў зьвязаныя зь перастаноўкамі ў польскім урадзе і яны неўзабаве вырашацца? піша "Свабода".

За 2022 год у консульствах краін Эўразьвязу ў Беларусі візы атрымалі больш за 118 тысяч чалавек. Адмоваў за гэты ж пэрыяд было больш як 2,2 тысячы. У 2021 годзе беларусам выдалі звыш 57 тысяч шэнгенскіх візаў пры 656 адмовах.

Пакуль няма дадзеных за 2023 год. У тэматычных групах у сацсетках шмат скаргаў на адмовы ў атрыманьні візы ў Польшчу. 10 студзеня прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту Беларусі Павал Латушка расказаў, што цяжкасьці з выдаваньнем польскіх візаў для беларусаў зьвязаныя зь перастаноўкамі ў польскім урадзе і яны вырашацца ў недалёкай будучыні.

На францускую візу запісалася ў лютым, у Парыж трапіла ў верасьні 

Эўрапейскія краіны выдаюць беларусам візы рознага тыпу. Напрыклад, гасьцявыя і турыстычныя катэгорыі С, тэарэтычна, можна атрымаць у консульствах Нямеччыны, Італіі, Вугоршчыны, Грэцыі. На практыцы беларусы сутыкаюцца са складанасьцямі падчас рэгістрацыі на сайтах консульстваў альбо з доўгім тэрмінам чаканьня ці адмовамі.

Беларуска Марыя (імя зьмененае дзеля бясьпекі) расказвае, што марыла пабываць у Парыжы. Пачала думаць пра візу. Але сутыкнулася з тым, што без турфірмы ня здолела сама яе зрабіць. Падавала дакумэнты з дапамогай пасярэдніка. Запісалася на візыт у лютым 2023 году, падача дакумэнтаў плянавалася на ліпень 2023-га.

«Падачу пераносілі некалькі разоў, у выніку ў тур трапіла на верасень», — кажа Марыя. Візу яна атрымала на год. Але іншыя ўдзельнікі з таго ж туру атрымалі візу толькі на 6 месяцаў. Чаму, ніхто не тлумачыў.

«Можа, таму, што я мела „візавую гісторыю“, раней атрымлівала шэнгенскую візу», — лічыць беларуска. Яна дадала, што «па-іншаму цяпер складана атрымаць візу, толькі купляць тур і ехаць».

Расчараваўся і больш ня хоча ў Эўропу

Міхаіл (імя зьмененае дзеля бясьпекі) кажа, што двойчы падаваўся на шэнгенскую візу і двойчы яму адмовілі. Ён лічыць, што гэта зьвязана зь візавым скандалам, які ўвосень 2023 году разгарэўся ў Польшчы.

Тады высокапастаўленых польскіх чыноўнікаў абвінавацілі ў афэрах з выдачай уязных дакумэнтаў, цяпер ідзе сьледзтва.

Міхаіл кажа, што першы раз падаваўся на польскую візу, другі — на гішпанскую.

«Гішпанцы трымалі пашпарт два месяцы, але візы мне так і не далі! Яны, мне здаецца, зьдзекуюцца з нас. Гішпанцы мне адмовілі на той падставе, што раней мне адмовілі палякі. А палякі адмовілі, бо мая падача на візу была акурат тады, калі быў у разгары візавы скандал», — кажа Міхаіл.

Ён зазначае, што было вельмі цяжка атрымаць запіс у візавыя цэнтры. Па словах суразмоўцы, на гэта ў яго пайшло тры месяцы.

«Я не парушаў заканадаўства Эўразьвязу, раней меў візы. Цяпер мне не даюць. Я расчараваўся. Эўрапейцы закрываюць межы — і беларусы едуць у Маскву, Піцер! Тым часам у расейцаў хапае візавых цэнтраў, каб атрымаць візу ў Гішпанію», — кажа Міхаіл.

Беларуска Алеся (імя зьмененае) расказвае пра незразумелую сытуацыю з польскімі візамі.

«Чалавек мае на руках усе неабходныя дакумэнты аб тым, што едзе ў Польшчу па працы, і атрымлівае адмову ў візе! Іншыя просяць візу на год — ім даюць на месяц. Ніякія пасярэднікі ня могуць цяпер дапамагчы, нават за вялікія грошы», — кажа Алеся.

Беларус Віталь зь лета, як ён сьцьвярджае, некалькі разоў падаваўся на польскую працоўную візу. Атрымаў адмову.

«Хоць на руках было легальнае запрашэньне ад рэальнага працадаўцы, мне адмаўлялі з той прычыне, што „мэта вашага візыту не адпавядае тыпу візы“. Я ўжо здаўся, бо колькі можна», — кажа Віталь. Ён хацеў паехаць працаваць у Польшчу, бо мае ў Беларусі малы заробак.

Консульства можа паставіць адмову нават у ідэальны кейс

Кіраўнік маніторынгавага праекту visastat.me Аляксандар Лібер лічыць, што ў 2024 годзе фундамэнтальна нічога ў сытуацыі зь візамі для беларусаў ня зьменіцца.

«Апошнія візыты дэмакратычных сілаў у Польшчу ўсяляюць веру ў тое, што як мінімум Польшча ня будзе ўводзіць вострых візавых абмежаваньняў для беларусаў. Заявы італьянскай амбасады, што яны выдадуць больш візаў для беларусаў, таксама ўнушаюць аптымізм. Мы бачым, што амбасада Нямеччыны спрабуе адрэгуляваць некаторыя працэсы, зьвязаныя з фармаваньнем чаргі», — тлумачыць экспэрт.

У сукупнасьці гэта дае яму магчымасьць лічыць, што як мінімум на ўзроўні 2023 году сытуацыя і замацуецца. Аляксандар Лібер кажа, што сувязі паміж памерам кошту візавай кансультацыі і рашэньнем консульства няма. Экспэрт дадае, што ніводзін візавы кансультант не ўплывае на прыняцьце рашэньня. Нават пры ідэальна аформленых дакумэнтах консульства можа адмовіць у візе.

«Адмоваў стала настолькі шмат, прыходзяць яны так часта, што гэта зрабілася часткай нашай штодзённай працы. Чатыры гады таму сукупна адмовы не перавышалі 3%, цяпер жа гэта можа быць і 50% (у некаторых катэгорыях візаў) і больш», — кажа экспэрт.

Паводле суразмоўцы, на некаторыя візы запісацца цяжка, на іншыя — лёгка. Зьвязана гэта непасрэдна з дынамікай адмоваў.

«Запіс на грэчаскія візы адкрыты для ўсіх, але Грэцыя ў нізкі турыстычны сэзон ставіць шмат адмоваў. Італія анансуе павелічэньне аб’емаў выдачы візаў, адмоваў там няшмат, Італія шчодрая на мультывізы, але запісацца да іх надзвычай цяжка», — камэнтуе экспэрт.

Паводле Аляксандра Лібера, просты запіс на візу — у Нямеччыну, але на некалькі месяцаў наперад. Гішпанія — «запіс сярэдняй складанасьці», але візы даюць у асноўным да 30 дзён. Францыя найчасьцей выдзяляе месцы для турыстычных групаў, злавіць слот на турызм удаецца вельмі рэдка.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ