Общество

Карбалевіч: Чаму праўладныя прапагандысты сварацца між сабой

У асяродзьдзі праўладных прапагандыстаў — чарговая сварка. За апошні час такіх прыкладаў было нямала. Што адбываецца?

Общество www.svaboda.org
0

У асяродзьдзі праўладных прапагандыстаў — чарговая сварка. За апошні час такіх прыкладаў было нямала, піша палітолаг Валер Карбалевіч.

Што адбываецца? Афіцыёзны прапагандыст Ільля Бягун у сваім тэлеграм-канале раскрытыкаваў Рыгора Азаронка. Прапагандыст RT Канстанцін Прыдыбайла «прайшоўся» па прарасейскай актывістцы Вользе Бондаравай. Аглядальнік газэты «Беларусь сегодня» Андрэй Мукавозчык зрабіў данос на Юрыя Васкрасенскага.

Ці мае гэта ўвогуле нейкае значэньне? Пасьля 2020 году ўсе зьвярнулі ўвагу, што ўзрасла палітычная вага супрацоўнікаў сілавых структур. Аднак неяк ня вельмі заўважным застаўся працэс узвышэньня яшчэ адной катэгорыі дзяржаўных чыноўнікаў, а менавіта — прапагандыстаў. Гэта выяўляецца ў тым, што падчас масавых праўладных мерапрыемстваў яны зьяўляюцца, умоўна кажучы, у «прэзыдыюме». Узгадаем, як 9 траўня на плошчы Перамогі яны стаялі побач з вышэйшымі дзяржаўнымі чыноўнікамі.

Прапагандысты часта выступаюць у працоўных калектывах, на сходах, нарадах (напрыклад, перад дырэктарамі школ). Яны вызначаюць, каго, якія катэгорыі насельніцтва надышла чарга цкаваць, пасьля чаго да тых прыходзіць ГУБАЗіК. І ўвогуле праца прапагандыста становіцца трамплінам для высокіх пасад, у тым ліку дзяржаўных. Вось Вадзім Гігін стаў дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі. А Аляксандар Шпакоўскі нядаўна прызначаны дарадцам-пасланьнікам амбасады Беларусі ў Расеі.

Чаго ж яны сварацца між сабой? Здавалася б, робяць адну справу.

Самы просты адказ, які ляжыць на паверхні, — гэта канкурэнцыя. Як вядома, унутрывідавая барацьба заўсёды самая вострая. Змагаюцца за месца пад уладным сонцам, спрачаюцца за пасады, ільготы, прывілеі, за «блізкасьць да цела».

Але ёсьць і іншыя прычыны. Адна зь іх — гэта адсутнасьць ідэалёгіі. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі ня мае сыстэмы каштоўнасьцяў, якая давала б адказы на ўсе пытаньні быцьця і духоўнага жыцьця. Уласна, гэта і называецца ідэалёгіяй. Сам Лукашэнка ня раз прызнаваў, што такой стройнай сыстэмы каштоўнасьцяў так і не ўдалося стварыць. Тое, што прапаведуюць сёньня ўлады, — гэта нейкі ідэалягічны мікс, салянка, у якой перамешаны розныя элемэнты. Галоўнае — гэта хваліць Лукашэнку. Вось і ўся ідэалёгія.

Прычым часта гэта мае каньюнктурны характар. У нейкім сэнсе адсутнасьць ідэалёгіі нават выгадная Лукашэнку, бо ня зьвязвае яму рукі, дазваляе выконваць розныя палітычныя зыгзагі і павароты. Вось, напрыклад, да 9 жніўня 2020 году галоўнай пагрозай сувэрэнітэту Беларусі ўлады называлі Расею, а за адну ноч сытуацыя памянялася на 180 градусаў: ранкам 10 жніўня ворагам абвясьцілі Захад. А вось для прапагандыстаў адсутнасьць ідэалёгіі стварае пэўныя праблемы, бо няма яўнага арыенціра.

Важны чыньнік той, што ў пэрсаналісцкім рэжыме, у якім усе больш-менш важныя пытаньні завязаныя на аднаго чалавека, усе чакаюць, што скажа ўладар. І калі ён маўчыць, то прапагандысцкая машына трапляе ў ступар, альбо розныя яе часткі і мэханізмы пачынаюць працаваць разладжана, уразнабой. Лукашэнка ж часта не дае яснай устаноўкі, яе трэба ўгадаць. А гэта не заўсёды ўдаецца.

Цікава, што Лукашэнка ня ўмешваецца ў гэтыя сваркі сваіх прапагандыстаў, ніяк іх не камэнтуе. Такія спрэчкі яму выгадныя. Бо ён жа выступае ў іх галоўным арбітрам.

Яшчэ адна прычына рознагалосьсяў ляжыць у плашчыні рознага разуменьня цяперашняга палітычнага працэсу ў Беларусі і ягоных пэрспэктываў. Значная частка дзяржапарату падтрымала здушэньне пратэсту, каб захаваць звыклае сацыяльнае статус-кво, сваё месца ў герархічнай сыстэме. Яна хацела б вяртаньня да той стабільнасьці, якая існавала да 2020 году, хацела б «перагарнуць старонку». І ёй не падабаюцца прыхільнікі пэрманэнтнага тэрору, кшталту Рыгора Азаронка ці Андрэя Мукавозчыка. Бо чыноўнікі, пра якіх гаворка, разумеюць шкоду тэрору для разьвіцьця краіны, і да таго ж асьцерагаюцца трапіць пад яго самі.

Другая плашчыня рознагалосьсяў. Рэзкі і радыкальны паварот у бок Расеі нейкая частка прыхільнікаў Лукашэнкі ўспрыняла як працэс поўнага аб’яднаньня з РФ у адну дзяржаву. У межах такога разуменьня ўсякая беларушчына — перашкода для гэтага «гістарычнага» зьяднаньня з «рускім сьветам». З гэтым зьвязаны фэномэн Вольгі Бондаравай і яе місіі змаганьня «з васількамі». Яе ж апанэнты, кшталту Ігара Марзалюка, бачаць Беларусь усё ж незалежнай дзяржавай. І з такога гледзішча разумеюць неабходнасьць пошуку нейкай беларускай ідэнтычнасьці (мова і інш.).

Можна не сумнявацца, што па меры таго, як беларуская сацыяльная мадэль будзе ўступаць у пэрыяд крызісу, усе гэтыя спрэчкі, сваркі, звады будуць нарастаць і паглыбляцца.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ