Общество

Лідар групы «Галасы ЗМеста» паскардзіўся, што ім нідзе не радыя

У групу ўваходзяць былыя кавэзэшнікі з Баранавічаў.

Общество ex-press.by
0

Праўладная група «Галасы ЗМеста» правяла серыю канцэртаў, каб сабраць сродкі на дапамогу «ДНР». Учора канцэрт быў у Мінску. Але на сцэну прабівацца, па прызнанні самой групы, ім няпроста, піша «Наша Ніва».

Пра гэтыя канцэрты паведаміў Аляксандр Семчанка, прарасійскі палітолаг, які родам з Данецка.

Ён таксама прывёў словы лідара групы Дзмітрыя Бутакова пра тое, як музыкам нясоладка.

«Былі нюансы. Іпэшнік, які валодае дошкамі аб'яў на прыпынках, без тлумачэння прычын забараніў расклейваць афішы пра канцэрт. І ў выканкам паступалі званкі ад «грамадзян»: маўляў, навошта яго наогул праводзяць. Гэта са слоў арганізатараў.

Такая ж сітуацыя была і ў Пінску. У гэтым сэнсе нашы два гарады самыя бэчэбэшныя. А гукарэжысёр, які ў нас у ДК (маецца на ўвазе ДК у горадзе Баранавічы — родным горадзе групы. — «НН») працуе і ставіць апаратуру, наогул адкрыта заявіў, што ён супраць Расіі», — казаў Бутакоў.

Лідар групы ў адным з інтэрв'ю хваліўся, што яны выпускаюць па дзве сатырычна-палітычныя песні на тыдзень. І тлумачыў, што іх не клічуць на цэнтральныя дзяржаўныя канцэрты, тым, што сітуацыя супакоілася і цяпер іх творчасць не такая запатрабаваная.

Пра групу «Галасы ЗМеста» шырокая грамадскасць даведалася пасля выбараў. Яна выконвала з'едлівыя агіткі аб пратэстах, дваровых чатах, апазіцыйных палітыках, а цяпер і на тэму вайны. У 2021-м групу збіраліся адправіць ад Беларусі на Еўрабачанне з песняй «Я навучу цябе». Але Еўрапейскі вяшчальны саюз у выніку дыскваліфікаваў Беларусь, бо гэта палітызаваная песня парушала правілы конкурсу.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ