Общество

На мяжы затрымалі былога палітвязня і журналіста з Драгічына Сяргея Гардзіевіча

Паводле папярэдніх звестак, у былога журналіста сайта «Першы рэгіён» на мяжы вырашылі праверыць мабільны тэлефон.

Общество ex-press.by
0

Як даведаліся ў Беларускай асацыяцыі журналістаў, затрыманне адбылося 14 верасня ў пункту пропуску «Брэст», калі Сяргей Гардзіевіч вяртаўся з Польшчы ў Беларусь.

Паводле папярэдніх звестак, у былога журналіста сайта «Першы рэгіён» на мяжы вырашылі праверыць мабільны тэлефон, а пасля ён быў затрыманы і змешчаны ў ізялятар часовага ўтрымання ў Брэсце.

Верагодна, што Сяргея Гардзіевіча могуць вінаваціць паводле артыкула 19.11 КаАП – «за распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозку інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць». Іншых акалічнасцяў затрымання пакуль няма.

Сяргей Гардзіевіч раней супрацоўнічаў з незалежным інтэрнэт-парталам «Першы рэгіён» і быў карэспандэнтам гэтага сайта ў Драгічыне.

Нагадаем, 2 жніўня 2021 года суд Іванаўскага раёна прызнаў Сяргея Гардзіевіча вінаватым паводле трох крымінальных артыкулаў: у абразе прадстаўнікоў улады ў сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў (арт. 369 КК), у распаўсюдзе загадзя ілжывых і зневажальных іншых асоб звестак (паклёп), якія змяшчаюць абвінавачаванне ў здзяйсненні цяжкага злачынства (арт. 188 КК) і публічнай абразе «прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» (ч. 1 арт. 368 КК).

Журналіст у судзе сваю віну не прызнаў, але быў пакараны да пазбаўлення волі тэрмінам на 1 год 6 месяцаў у калоніі агульнага рэжыму. Яго прызналі палітвязнем.

Было ўлічана, што пасля затрымання і да суда Сяргея Гардзіевіча некаторы час утрымлівалі пад хатнім арыштам. Большую частку пакарання журналіст адбываў у папраўчай калоніі №17 у Шклове і выйшаў на волю напрыканцы кастрычніка 2022 года.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ