Общество

«Сахашчык сам удзельнічае ў баявых апэрацыях». Баец з новай дэсантнай роты беларусаў расказаў, чым яны займаюцца на Данбасе

«Па комплексе Сахашчык найлепш падрыхтаваны ў нашай роце».

Общество www.svaboda.org
0

Ужо некалькі месяцаў супраць расейскай арміі на Данбасе ў складзе Ўзброеных сіл Украіны ваюе 1-я асобная дэсантна-штурмавая рота беларусаў. Баец гэтага падразьдзяленьня расказаў Свабодзе пра баявыя выхады, удзел у іх самога Сахашчыка і патлумачыў, чаму якасьць службы важнейшая за колькасьць байцоў.

Пра стварэньне беларускай роты прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэта Беларусі ў пытаньнях абароны Валер Сахашчык расказаў у чэрвені. Яна ўваходзіць у склад 79-й дэсантна-штурмавой брыгады ўкраінскай арміі, якая ваюе ад часу баёў за данецкі аэрапорт у 2014 годзе. Некаторыя яе вайскоўцы — тыя самыя славутыя «кібаргі». На Данбасе брыгада да сёньня. Там жа выконвае свае баявыя задачы і беларуская рота. Яна ўдзельнічае ў адбіцьці расейскага наступу, які цяпер ідзе практычна на ўсіх пазыцыях брыгады.

Аляксей (імя зьмененае) у складзе беларускай роты ад яе заснаваньня ў сярэдзіне красавіка. Некаторыя яе байцы раней супрацоўнічалі з ІІ Іншаземным легіёнам, але яшчэ ўзімку стала зразумела, што супраца не складаецца.

«Падрыхтоўка не ішла, было бачна, што і сам легіён у стадыі фармаваньня. Пра самастойнасьць ці аўтаномнасьць падразьдзяленьня беларусаў у ім не магло ісьці нават гаворкі. Усе камандзіры былі ўкраінцы і нам адразу сказалі, маўляў, хлопцы, тут вы руліць ня будзеце», — расказвае Аляксей.

Пасьля перамоваў Валера Сахашчыка з пэўнымі ўкраінскімі структурамі беларусам прапанавалі далучыцца да дэсантна-штурмавых войскаў. Былі кантакты ў 79-й АДШБр, таму вырашылі спыніцца на ёй. Паміж сабой байцы называюць падразьдзяленьне 1-й асобнай дэсантна-штурмавой ротай «Беларусь».

«Нашыя штурмавікі рэгулярна ходзяць у самыя запеклыя часткі Мар’інкі»

Баявыя задачы для беларусаў вызначае камандаваньне брыгады. У яе складзе некалькі батальёнаў. Беларускія байцы пасьпелі папрацаваць ужо на ўчастках кожнага батальёна.

Аляксей, як і іншыя беларусы ў роце, падпісаў кантракт з Узброенымі сіламі Ўкраіны. Беларусы атрымліваюць заробак і маюць усе тыя самыя правы і абавязкі, як і ўкраінскія кантрактнікі. Адзінае выключэньне — могуць у любы момант сысьці безь ніякіх наступстваў.

«Рота мае пэўную аўтаномнасьць. У нас ёсьць былыя каліноўцы, людзі з Другога Іншаземнага легіёна. Хтосьці мае салідны баявы досьвед, а хтосьці яго атрымлівае цяпер. Мы спрабуем адыходзіць ад традыцый добраахвотніцкіх батальёнаў, дзе байцы галасуюць па кожным пытаньні. Працуем над тым, каб стварыць сапраўдную вайсковую структуру, якую маюць усе баявыя падразьдзяленьні дэсантна-штурмавых войскаў», — кажа Аляксей.

Пасаду камандзіра Сахашчык прапанаваў беларускаму афіцэру з пазыўным «Фэнікс». Той пагадзіўся і правёў сур’ёзную працу па фармаваньні і падрыхтоўцы падразьдзяленьня, але напрыканцы вясны атрымаў цяжкое раненьне. Гэта быў адзін зь першых сур’ёзных баявых выхадаў. «Фэнікса» цяжка паранілі ў Мар’інцы. Аляксей расказвае, што спачатку «Фэнікс» 14 гадзін чакаў эвакуацыі, а пасьля сам ёю кіраваў, увесь час застаючыся ў прытомнасьці. Цяпер «Фэнікс» лечыцца. Днямі яго ўзнагародзілі Залатым мэдалём Рады БНР.

«Для нас было цяжкім выпрабаваньнем страціць камандзіра на самым пачатку баявога шляху. Але цяпер мы маем новапрызначанага камандзіра, былога беларускага спэцназаўца. Яго прапанавалі камандзіры груп, ухвалілі байцы, і Сахашчык прадставіў кандыдатуру на зацьвярджэньне кіраўніцтву брыгады. Лічу, што давер украінцаў у пляне нашай унутранай структуры наўпрост залежыць ад баявой эфэктыўнасьці роты», — расказвае Аляксей.

Колькасьць байцоў роты не разгалошваецца. Аляксей кажа, што эфэктыўнасьць падразьдзяленьня вымяраецца матывацыяй і задачамі, якія выконваюцца, а ня колькасьцю салдат. Структуру роты распрацаваў Валер Сахашчык, а зацьвердзіў камандзір брыгады. Цяпер у роту ўваходзіць група дроншчыкаў, група мэдычнай эвакуацыі (мэдэвак), у якую ўвайшлі байцы былога палку «Пагоня», штурмавая група, якую ўзначальвае беларус з пазыўным «Рыжы», і група агнявой падтрымкі.

«Мне асабіста адзін з кіраўнікоў брыгады сказаў, што калі б яму далі дзясятак такіх „Рыжых“, то яны б ужо заходзілі ў Данецк. У яго яшчэ некалькі такіх жа адчайных хлопцаў, якія рэгулярна ходзяць на адбіцьцё штурмаў на самых запеклых участках у Мар’інцы. Там суцэльнае пекла і нічога, акрамя бесьперапынных штурмаў. Там хлопцы адбілі штурмы ў тым ліку і „ахмадаўцаў“. І яны самі туды добраахвотна вяртаюцца і вяртаюцца. Там даводзіцца трымацца па 5 сутак, бо сам заход і выхад з пазыцыі вельмі небясьпечны».

«Начная група»: Мы можам навесьці на ворага артылерыю, мінамёты, аўтаматычныя гранатамёты. Ці зьнішчыць самастойна

Аляксей узначальвае так званую начную групу, ядро якой складаюць тры асобы, пры неабходнасьці далучаюцца іншыя байцы роты. Група дзейнічае толькі ўначы. Паводле Аляксея, спэцыфіка поля бою на Данбасе цяпер такая, што днём, апрача штурмаў і артабстрэлаў, мала што адбываецца. А ўначы расейскія дзеяньні абмежаваныя, бо шараговыя байцы нічога ня бачаць, яны рэдка маюць належную оптыку.

«Расейцы любяць пачынаць штурм а 4 раніцы, калі ўжо сьветла, зь некалькімі танкамі і БМП. Але штурмы адбіваюцца. Праца цяпер вельмі інтэнсіўная. Бывае, што захопліваюць нашыя пазыцыі, даводзіцца адыходзіць. Яны могуць захапіць 500 мэтраў, але страчваюць пры гэтым цэлую роту. Гэта расейцы ўмеюць», — расказвае Аляксей.

Паводле яго, у гэтым прынцыповая розьніца паміж украінскім і расейскім войскам. Расейцы гоняць перад сабою мабілізаваных, якія ня ўмеюць толкам ваяваць. У выніку яны ня страчваюць гэтулькі прафэсійных байцоў, як украінцы. Бо ва Ўкраіне паперадзе ідуць самыя матываваныя, а за імі — менш падрыхтаваныя.

«Я не магу зразумець, чаму расейцы так не берагуць сваіх шарагоўцаў. На адным з апошніх штурмаў яны згубілі 12 адзінак тэхнікі, страцілі людзей, проста таму, што паслалі шарагоўцаў паперадзе. Яны ідуць шчыльнай групай, і адзін касэтны снарад, які разрываецца на 70 суббоепрыпасаў, цалкам іх зьнішчае».

Але недаацэньваць ворага Аляксей лічыць памылкай. Ён кажа, што ў расейцаў ёсьць добрыя спэцыялісты, напрыклад снайпэры і дроншчыкі, і шмат артылерыі. Часам цяжка нават пазнаць знаёмую мясцовасьць пасьля расейскіх абстрэлаў.

Але нават пасьля ўдалага штурму расейцы мусяць забясьпечыць сваіх салдат на новай пазыцыі. Усе іх перамяшчэньні, забесьпячэньне, лягістыка праходзяць уначы, калі перастаюць працаваць шматлікія ўкраінскія дроны. І тут на поле бою выходзіць «начная група» Аляксея. Галоўная іх задача — выявіць групы акупантаў і або нанесьці агнявое паражэньне сваімі сродкамі, або проста прыціснуць і навесьці сваю артылерыю.

«99% іхных байцоў ня маюць нармальных прыбораў назіраньня, а тым больш сродкаў нанясеньня агнявога паражэньня ўначы. Таму кампактная, добра экіпаваная начная група можа рабіць засады, зьнішчаць лягістычныя ланцугі расейцаў, калі яны мяняюць людзей на сваіх пазыцыях. Гэта звычайна адбываецца кожныя два дні, а яшчэ трэба прынесьці ваду, боекамплекты, замінаваць некаторыя пазыцыі. Задачы маёй групы выконваюцца ў шчыльнай супрацы з кіраўніцтвам батальёна, які ўзброены аўтаматычнымі гранатамётамі, мінамётамі, лёгкімі гаўбіцамі. Наводзілі мы і знакамітыя M777, у тым ліку з касэтнымі боепрыпасамі. Такім чынам, самая дзейсная нашая зброя — гэта прыборы назіраньня і якасная сувязь. Але працуем і ўласнай зброяй. Часам заўважаем акупантаў мы і выклікаем нашыя начныя дроны, часам наадварот, нашы „птушкі“ нешта заўважаюць і папярэджваюць нас. Часам расейцы самі выдаюць сябе размовамі, бо нават не ўяўляюць, што нехта можа быць настолькі блізка. Але мы побач, і мы іх нішчым усімі наяўнымі сродкамі», — кажа Аляксей.

Дроншчык, як лічыць беларус, самы пажаданы спэцыяліст на гэтай вайне. Бо дрон са скідам гэтаксама эфэктыўны, як і снайпэр. Супэрпрафэсійны снайпэр удзень можа выявіць і зьліквідаваць цэль на адлегласьці да 2 км, а дроншчык можа зрабіць тое самае танным дронам на большай адлегласьці і нашмат большай намэнклятурай боепрыпасаў, уключаючы кумулятыўныя і тэрмабарычныя зарады. Пры гэтым выдаткі на падрыхтоўку дроншчыка ў разы меншыя.

Ночы цяпер кароткія, кажа Аляксей, а праца вельмі інтэнсіўная. Ён пабыў на кожным выхадзе сваёй групы. Напрыклад, з 10 чэрвеня па 11 ліпеня ён налічыў 20 такіх баявых выхадаў.

«Начную групу», у якой ніхто да чэрвеня ня меў баявога досьведу, высока цэніць украінскае кіраўніцтва брыгады. Іх запрашаюць на плянаваньне апэрацыяў, а нядаўна Аляксей атрымаў узнагароду.

«Па комплексе Сахашчык найлепш падрыхтаваны ў нашай роце»

Была ў роты і ўласная апэрацыя, дзе беларусы выконвалі галоўную ролю. Штурмавікі зайшлі туды, куды ніхто не хацеў заходзіць. Гэта была начная апэрацыя.

«Усе асноўныя групы былі нашыя, штурмавікі, прыкрыцьцё, дроншчыкі, мэдэвак. Мы захапілі пазыцыю і зьнішчылі ўмацаваньні. Тры нашыя байцы былі тады параненыя, але на сваіх нагах і са зброяй у руках яны вышлі з бою. Цяпер яны далечваюцца і хутка далучацца да нас», — расказвае Аляксей.

У «начной групе» Аляксея дзейнічаў і сам Валер Сахашчык.

«У Сахашчыка сур’ёзная фізычная падрыхтоўка. Ён удзельнічае і ў плянаваньні апэрацый, і ў саміх апэрацыях. У УСУ камандзіры ад камандзіра роты і вышэй не выходзяць на поле бою, яны застаюцца на камандных пунктах і кіруюць боем. Але я магу зразумець Сахашчыка: калі падрыхтоўка дазваляе выйсьці на задачу і сваімі вачыма назіраць сучасны бой, то варта гэта рабіць. Менавіта каб больш эфэктыўна выконваць сваю працу па разьвіцьці і забесьпячэньні падразьдзяленьня. Мяркую, што па комплексе вайсковых дысцыплін Сахашчык найлепш падрыхтаваны ў нашай роце. Ён выдатна карыстаецца любой зброяй», — кажа баец.

Пры дапамозе Сахашчыка рота атрымлівае неабходнае абсталяваньне, за частку рэчаў беларусы плацяць самі. Таксама вельмі дапамагае шэраг прыватных спонсараў і арганізацыя Prague Support Team. Выдаткі бываюць шалёныя. Напрыклад, аптычныя прылады для групы Аляксея каштуюць як аўтамабіль.

«Набываць за свой кошт даводзіцца нават патроны для спэцыфічнай зброі. Пасьля адной апэрацыі я палічыў, што за ноч настраляў на 3000 грыўняў (74 эўра. — РС). Але камандаваньне брыгады нас забясьпечвае ўсім, чым можа. Аднойчы кулямёт я займеў за 8 сэкундаў: маё галасавое паведамленьне трывала 5 сэкундаў, а адказ кіраўніцтва — тры».

Аляксей кажа, што ганарыцца тым, што служыць у адным падразьдзяленьні зь людзьмі, якія ходзяць на Мар’інку. Часам ім даводзіцца па 5 дзён вытрымліваць бесьперапынныя штурмы. І гэта пры тым, што беларусам ня могуць загадаць гэта рабіць. Яны ідуць туды добраахвотна. Калі такіх людзей там ня будзе, то расейцы могуць праламіць абарону, дадае Аляксей.

Дагэтуль байцоў у беларускую роту набіралі праз так званае сарафаннае радыё, праз знаёмых. Днямі рота запусьціла свой бот у Тэлеграме і абвяшчае набор на некаторыя пазыцыі.

«Часам украінцы пытаюцца ў нас: навошта вы прыехалі ў гэтае пекла, ды яшчэ самі? Мой адказ просты: мы будуем сваё войска, а рабіць гэта, седзячы ў кабінэце, немагчыма. Усе ўкраінцы як адзін нам кажуць: даб’ем тут Пуціна, а пасьля паедзем да вас на радзіму. Я разумею, што пакуль гэта можа гучаць маларэальна, але пабудаваць сур’ёзныя структуры — гэта цалкам рэальна», — кажа Аляксей.

Ён кажа, што на ўласныя вочы бачыць тое, што нясе з сабою «русский мир». Пасьля выкананьня задачы, на сьвітанку, ён разам са сваімі байцамі пешшу выходзіць у тыл па пладародных некалі данбаскіх палях і праяжджае на бранятэхніцы праз ушчэнт зруйнаваныя ўкраінскія вёскі. Празь некалькі кілямэтраў яны перасаджваюцца ва ўласны транспарт і едуць праз прыфрантавыя вёскі, дзе няма дзяцей, але дзе-нідзе бабулькі, якім няма куды зьехаць, ходзяць па дварах.

«Пасьля мы прыяжджаем у невялікі горад, і, пачысьціўшы зброю, кладземся спаць. Выспаўшыся, я іду ў кавярню з ноўтбукам, пісаць справаздачу аб начной працы, замаўляю сабе капучына. Нягледзячы на абстрэлы, у горадзе жывуць людзі, працуюць крамы, працягваецца жыцьцё. Два дзясяткі кілямэтраў — і такі вось кантраст. Але калі хлопцы на Мар’інцы аднойчы не ўтрымаюць свае пазыцыі, гэтая навала пасунецца далей. Мы добраахвотнікі, і нас ніколі не прымушаюць да выкананьня задач, мы самі вырашаем, калі мы працуем, калі трэніруемся і калі адпачываем. Але ўсьведамленьне кантрасту, пра які я кажу, прымушае нас зноў і зноў дакладаць кіраўніцтву: „Беларусы да выкананьня задач гатовыя“», — кажа Аляксей.

Дзьмітры Гурневіч, "Свабода"

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
сахащик
война
беларусь - украина - россия
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Жодино
Беларусы в российской Арктике: как санкции и режим Лукашенко привели к вечной мерзлоте
Новости Борисова
В Борисове будут принимать присягу на центральной площади города
Общество
Гісторыя адной карыкатуры. Як Лукашэнку з аўтаматам намалявалі амаль трыццаць год таму
Общество
Год назад умер предполагаемый дед Николая Лукашенко — бывший узник ГУЛАГа, осужденный за сотрудничество с УПА
Общество
Лукашенко похвалил за укрепление согласия в стране муфтия Шабановича, чью организацию власти летом закрыли
Новости Борисова
Фотоловушки работают. Как наказывают нарушителей, которые загрязняют лес под Борисовом
Новости Борисова
В Борисове приостановили прием отходов на городской свалке от физлиц. Видео
Общество
Зафиксирован рекорд Беларуси: самым пожилым близняшкам исполнилось 99 лет
TuTak
«Если наступит война». Беларуска рассказала, как в Швеции население готовят на случай военных действий
Политика
«Мы будем стрелять, разгонять, применять силу — просто потрясающая предвыборная атмосфера праздника!»
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Жодино
Беларусы в российской Арктике: как санкции и режим Лукашенко привели к вечной мерзлоте
Новости Борисова
В Борисове будут принимать присягу на центральной площади города
Общество
Гісторыя адной карыкатуры. Як Лукашэнку з аўтаматам намалявалі амаль трыццаць год таму
Общество
Год назад умер предполагаемый дед Николая Лукашенко — бывший узник ГУЛАГа, осужденный за сотрудничество с УПА
Общество
Лукашенко похвалил за укрепление согласия в стране муфтия Шабановича, чью организацию власти летом закрыли
Новости Борисова
Фотоловушки работают. Как наказывают нарушителей, которые загрязняют лес под Борисовом
Новости Борисова
В Борисове приостановили прием отходов на городской свалке от физлиц. Видео
Общество
Зафиксирован рекорд Беларуси: самым пожилым близняшкам исполнилось 99 лет
TuTak
«Если наступит война». Беларуска рассказала, как в Швеции население готовят на случай военных действий
Политика
«Мы будем стрелять, разгонять, применять силу — просто потрясающая предвыборная атмосфера праздника!»
ВСЕ НОВОСТИ