Общество

Пазьняк аб вагнераўцах у Беларусі: Адбылася змена акупацыйнага кантынгенту

Ён лічыць, што "гэтая акупацыйная адзінка страшнейшая, чым рэгулярная".

Общество ex-press.by
0

Перамяшчэнне ў Беларусь наймітаў ПВК "Вагнер" — гэта частка стратэгіі прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, лічыць лідар руху "Вольная Беларусь", кіраўнік ліквідаванай уладамі Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Зянон Пазьняк.

"Адбылася змена акупацыйных кантынгентаў. Пуцін вывеў войскі, якія падпарадкоўваліся непасрэдна Расійскай Федэрацыі, адпаведна, яны адказнасць нясуць за дзеянні гэтых войскаў. І ўведзена банда Прыгожына. Расія не нясе за іх адказнасці", — падкрэсліў палітык на сустрэчы з жыхарамі Беластоку.

Ён лічыць, што "гэтая акупацыйная адзінка страшнейшая, чым рэгулярная". "Калі яны (найміты ПВК "Вагнер". — рэд.) будуць гвалціць ці зробяць супраць Польшчы правакацыю, Пуцін скажа: "Дык а мы пры чым, у Лукашэнкі пытайце"", — заявіў лідар "Вольнай Беларусі".

 "Позірк. Навіны пра Беларусь"

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
ВСЕ НОВОСТИ