Общество

Што трэба ведаць, каб не зарабляць менш за мінімалку? Спецпраект «Капiтал»

Летась за рысай беднасці былі 5,6% беларусаў. Калі ўлічваць, што ў мінулым годзе ў краіне жылі 9,477 млн. чалавек, то за рысай беднасці былі 530,7 тыс. чалавек: гэта цэлы горад памерам з Гомель.

Общество ex-press.by
0

111

КОЛЬКІ ЗАРАБЛЯЮЦЬ БЕЛАРУСЫ?

Калі маеце стабільную, але нізкааплатную працу і жадаеце мець больш, але не ведаеце як і не маеце веры, што нешта можна змяніць, то вы трапілі ў пастку беднасці. Гэтая з’ява характэрная для людзей, рэгіёнаў і для Беларусі цалкам. Сутнасць пасткі ў тым, што грошай бракуе на павышэнне кваліфікацыі, адукацыю, пошук лепшай працы, бо трэба забяспечыць сям’ю хаця б неабходным тут і цяпер. Даводзіцца пагаджацца на тое, што даюць. Аднак адсутнасць зменаў часцей за ўсё толькі пагаршае сітуацыю.

444

Летась за рысай беднасці былі 5,6% беларусаў: іх сярэднедушавыя наяўныя рэсурсы былі ніжэйшыя за бюджэт пражыткавага мінімуму. Калі ўлічваць, што ў мінулым годзе ў краіне жылі 9,477 млн. чалавек, то за рысай беднасці былі 530,7 тыс. чалавек: гэта цэлы горад памерам з Гомель. 

На рукі: 270 рублеў

Photo yury newЮрый, слесар-рамонтнік, Глыбоцкі раён

Спадар Юрый жыве ў Глыбоцкім раёне. Працуе ў калгасе слесарам-рамонтнікам. З прычыны маленькіх заробкаў, якія плоцяць працаўнікам сельскай гаспадаркі, ужо звальняўся. Але высокааплатнай працы ў раёне гэтак і не знайшоў, таму вярнуўся. «Бруднымі» яму налічваюць 330 рублёў. Пасля вылічэння падаткаў на жыццё застаецца менш за 270 рублёў.

На рукі: 100 рублеў

Photo yury newУладзімір Яўхута, жывёлагадоўца, Слонімскі раён

Такія парушэнні, як заробак, ніжэйшы за мінімалку, ды эксплуатацыя работнікаў, – з’ява ў Беларусі не новая. З тае прычыны, што іншай працы ў вёсках няма, работнікі калгасаў выконваюць не толькі ўласныя абавязкі, але і працу тых, каго калгас вырашыў не наймаць.

«100 рублёў, 120, 180 сама больш», – распавядае пра свае заробкі Уладзімір Яўхута.

Спадар Уладзімір праца-ваў жывёлагадоўцам на ферме ў вёсцы Вострава Слонімскага раёна. Даглядаў кароў: карміў і паіў жывёлу, выкідаў гной. Апроч сваіх абавязкаў, выконваў таксама і працу вартаўніка. Часам працаваць даводзілася без выходных.

«30 дзён, 30 начэй на працы. Па 300 гадзінаў. Больш за мінімалку не атрымліваў», – кажа мужчына.

У снежні ферму ў Востраве закрылі, а ўсіх працаўнікоў перавялі на іншую. Яна таксама ўваходзіць у склад сельскагаспадарчага прадпрыемства «Міжэвічы». Не знайшлося там месца толькі Уладзіміру Яўхуту – яго скарацілі.

Пасля скарачэння спадар Уладзімір працягнуў судзіцца з кіраўніцтвам калгаса. І спагнаў з наймальніка даплату за звыштэрміновыя работы і даплату да мінімальнага заробку.

«Устаноўлены мінімальны заробак, які на гэты момант складае больш за 300 рублёў. Натуральна, чалавек, які прапрацаваў поўны працоўны час і нават больш за тое, не павінен атрымліваць менш», – каментуе сітуацыю спадара Уладзіміра прадстаўнік прафсаюза РЭП Ігар Комлік.

«Кожнаму чалавеку трэба самому пра сябе паклапаціцца»

Photo yury newМіхал Залескі, эканаміст, эксперт тэлепраграмы «Асабісты капітал»

Нават у савецкія часы працаёмістыя прадпрыемствы стараліся будаваць не ў буйных гарадах, а ў сярэдніх ды малых. Каб людзі ў рэгіёнах без работы не сядзелі. Але начальства цяпер дзікае, савецкую практыку размяшчэння вытворчых сілаў забылася. І еўрапейскай палітыцы падтрымання бяднейшых рэгіёнаў таксама не навучылася. Таму кожнаму чалавеку трэба самому пра сябе паклапаціцца. Не разлічвай толькі на зарплату з адной работы. Рабі тое, што ў цябе найлепей атрымліваецца, спрабуй сам знайсці пакупніка на свае паслугі. Гэта называецца бізнес.


НЕЗАКОННОЕ ЗВАЛЬНЕННЕ

Што рабіць, калі гоняць з працы, а ты не хочаш сыходзіць?

Летась, паводле афіцыйнай статыстыкі, наймальнікі з буйных і сярэдніх прадпрыемстваў краіны звольнілі прыблізна 700 тысяч чалавек.

Частка з іх былі звольненыя незаконна. Калі вы разумееце, што працадаўца несправядлівы ў дачыненні вас, можна звярнуцца па дапамогу ў незалежны прафсаюз і пайсці ў суд. І пажадана не адкладаць гэтай справы. Бо, згодна з беларускім законам, абскардзіць звальненне магчыма толькі цягам месяца.

33

Калі звальненне лічыцца незаконным?

44


БАРАНІ СВАЕ ПРАВЫ

Што трэба ведаць, каб не зарабляць менш за мінімалку?

66


НЕ ПЛАЦI З КIШЭНI

Што трэба ведаць, калі ты матэрыяльна адказная асоба?

77 55


ТАА «Выдавецкі дом «Iнтэкс-прэс»
УНП 200687896 
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ