В Жодино жителям предлагают придумать название для парка. Однако у некоторых горожан этот шаг вызывает не восторг, а недоумение: ведь полноценного парка не существует. Участие в подобных «выборах» кажется им формальностью на фоне более серьезных и не решенных проблем.
В редакцию EX-PRESS.BY написал житель Жодино Денис, мы публикуем его обращение полностью:
«Вось такія ў нас «выбары». А я б хацеў абмяркоўваць, у якіх дварах пакласці асфальт, як і дзе размяшчаць у дварах дарожкі, стаянкі, бардзюры, дзе і якія дрэвы пасадзіць, дзе рабіць прыпынкі транспарту, ці купляць пластыкавыя гаршкі для петуній на ўвесь горад, дзе патрэбны лавачкі, як бы арганізаваць прыпынак на чыгунцы побач з Савецкай (такі, каб і на Савецкую, і на завод «Джылі» з яго можна было пешшу хадзіць).
Я б хацеў абмяркоўваць маршруты гарадскога транспарту, як арганізаваць уздоўж ракі ад Інстытута жывёлагадоўлі да Залесся зону адпачынку, як арганізаваць уздоўж чыгункі веладарожку і зону для выгулу сабак, як зрабіць яшчэ адзін пераезд праз чыгунку паміж станцыямі «Жодзіна-Паўднёвае» і «Барсукаі» і ўздоўж гаражоў злучыць дзве трасы (Екацярынку і Мінск—Барысаў), як трасу Мінск—Барысаў абвесці вакол Жодзіна (кольца вакол Лагойскага напрамку), а не праз горад.
Яшчэ хачу зрабіць кавалак дарогі ад пераезда да чыгуначнага моста ўздоўж плотаў БелАЗа (там сцежка ёсць, людзі ходзяць і на веласіпедах ездзяць), каб можна было не чакаць, пакуль адкрыецца пераезд, а павярнуць налева і праз стаянкі прыехаць пад мост.
І апошняе. БЕЛАЗ побач са сваёй цэнтральнай прахадной павінен зрабіць заезд у падземную стаянку, якая фізічна будзе знаходзіцца пад тэрыторыяй БЕЛАЗа, з мноствам выхадаў да розных карпусоў. Бо ў БЕЛАЗа тэрыторыя — паўгорада, а работнікі паркуюцца — другую палову горада запаркоўваюць, далёка, на сонцы.
О, зноў выбар у мяне ёсць… Усё, што мы рашаем, гэта ці назва парку, ці можа імя якога талісмана... Вунь, сёння нікога не спыталі, і ў суседнім двары зрэзалі вялікую, здаровую вярбу. Цяпер сметніца будзе на сонцы. Прабачце, мяне трошкі «бамбанула». Проста я амбіцыйны і, можа, нават прэзідэнта хачу выбіраць!»
Если у вас тоже есть тема для общественного обсуждения в Жодино, напишите нам: @ex_presslive
Добро пожаловать в реальность!