У дварах каля дамоў на вуліцы 50 год Кастрычніка №№13,15, праспекта Міру 28а ў Жодзіне нядаўна завяршылі рамонт: паклалі асфальт, зрабілі паркоўку, упарадкавалі тэрыторыю. Мясцовая жыхарка, пенсіянерка Ніна, падзялілася сваімі ўражаннямі.
— Харашо зрабілі, праўда. Больш за 30 год амаль не было дарогі. Я нават таксі туды не выклікала, да дому — заўсёды ад крамы, бо шкада было нават не сваё аўто, — успамінае яна.

Раней праезд быў амаль немагчымы: ямы, калдобіны, пыл і гразь. Цяпер усё выглядае значна лепш — пракладзена новая дарога, з’явілася паркоўка, тэрыторыя ачышчана.
Але без крытыкі не абышлося:
— Толькі было шмат дрэў — усе спілілі. Цяперака будзе жара, у нас і так дрэнны паказчык на азеляненне ў горадзе. Можна было дрэвы пакінуць, а паміж імі зрабіць паркоўку ў маю любімую цэментную сетку-ячэйку. Але яе чамусьці выкарыстоўваюць для пешаходных дарог, а трэба вось на такія паркоўкі, — дадае жанчына.

Жыхары лічаць, што добраўпарадкаванні трэба рабіць не толькі для камфорта, але і для экалогіі — пакідаць дрэвы, уладкоўваць натуральныя цені і ствараць сапраўды ўтульныя двары для жыцця.
Падзяліцца меркаваннем: @ex_presslive
Добро пожаловать в реальность!