Жыхарка Жодзіна Марына хацела расказаць EX-PRESS.LIVE пра чарговую «дарожку ў нікуды». Але моцны лівень змяніў яе планы — дарожка разбурана.
— Часам бываю па справах на вуліцы Савецкай. Вось, убачыла тут зусім новае будаўніцтва. Яно, напэўна, магло стаць інфармацыйнай нагодай для выканкамаўскай газеты! Бо гэта сапраўды нешта цікавае: на вуліцы Савецкай, каля прахадной фарбавальнага цэху БЕЛАЗа, робяць чарговую дарожку! Але больш гэтае будаўніцтва падыходзіла ў рубрыку EX-PRESS.LIVE пра «дарожку ў нікуды», яна рэзка заканчваецца ўзрытым газонам, — кажа Марына:
Марына чакала канца будоўлі, «каб не трындзелі, што гэта «проста яшчэ ідзе работа».
— Але праца будаўнікоў моцна пацярпела — ручаямі знесла бардзюр і адламала частку новай дарожкі. Вось, паглядзіце! — паведамляе жанчына.
@expressby У Жодзіне лівень зламаў «дарожку ў нікуды». #expressby #видеоновости #Жодино #zhodino ♬ оригинальный звук - EX-PRESS.LIVE
Бачылi «дарожку ў нікуды» ў вашым горадзе? Пiшыце: @ex_presslive.
Добро пожаловать в реальность!