Новости Жодино

«Мой родны кут, як ты мне мілы». На будынку гарадской бібліятэкі Жодзіна з'явіўся банэр з цытатай Коласа

У самой бібліятэцы працягваецца акцыя да 140-годдзя з дня нараджэння самых знакамітых паэтаў Беларусі.

Новости Жодино ex-press.by
0

140-годдзе з дня нараджэння самых знакамітых паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа адзначаюць у Жодзіна. На гэтым тыдні на нічым не прыкметным будынку Жодзінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкі з'явіўся невялікі банэр. На ім адлюстраваны шаблонны партрэт беларускі з вянком з васількоў і каласкоў, а таксама цытата з верша Якуба Коласа «Мой родныя кут, як ты мне мілы».

Bibl1 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

У бібліятэцы ўжо была адчынена «Мастацкая галерэя по творах Я. Купалы і Я. Коласа», адбылася паэтычная экспедыцыя «Залаты скарб беларускага пісьменства», прысвечаная іх творчасці.

Таксама нагадваем: да 30 чэрвеня да 140-годдзя народнага паэта Беларусі Янкі Купалы ў бібліятэцы запрашаюць прыняць удзел у акцыі, якая прымеркавана юбілею.

Янка Купала і Якуб Колас — унікальная з’ява не толькі ў беларускай, але і ў сусветнай літаратуры. Яны нарадзіліся на свет на працягу аднаго 1882 года, з розніцай у чатыры месяцы. Самыя знакамітыя песняры Беларусі пазнаёміліся спачатку завочна: абодва публікавалі творы ў газеце «Наша ніва», якая забаронена цяперашней уладай Беларусі.

Рэальная сустрэча двух паэтаў адбылася толькі ў 1912 годзе — Янка Купала прыехаў да Якуба Коласа ў Стоўбцы. Потым яны разам працавалі ў Інстытуце беларускай культуры і Акадэміі навук БССР. У 30-я гады мінулага стагоддзя абодва паэты жылі ў Менску і практычна кожны дзень завітвалі адзін да аднаго ў госці, гулялі ў шахматы і дзяліліся творчымі планамі.

EX-PRESS.BY, фото предоставлено читателями
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Жодино
библиотека
Янка Купала
Якуб Колас
баннер
акция
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter