Новости Жодино

У Жодзіна запрашаюць на паэтычную экспедыцыю па творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа

Мерапрыемства пачнецца 16 красавіка ў 11:00., на пр. Міра, 21.

Новости Жодино ex-press.by
0

У паэтычную экспедыцыю па творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа запрашае Цэнтральная гарадская бібліятэка Жодзіна. Мерапрыемства, прысвечанае творчасці знакамітых паэтаў «Залаты скарб беларускага пісьменства» пачнецца 16 красавіка ў 11:00., на пр. Міра, 21.

Нагадаем чытачам EX-PRESS.BY вершы гэтых паэтаў пра Беларусь, якія абавязкова прагучаць на мерапрыемстве.

Знакаміты верш «А хто там ідзе?» адкрыў свету не толькі Янку Купалу, але і сам народ Беларусі.

А хто там ідзе, а хто там ідзе
У агромністай такой грамадзе?

— Беларусы.

А што яны нясуць на худых плячах,
На руках ў крыві, на нагах у лапцях?

— Сваю крыўду.

А куды ж нясуць гэту крыўду ўсю,
А куды ж нясуць на паказ сваю?

— На свет цэлы.

А хто гэта іх, не адзін мільён,
Крыўду несць наўчыў, разбудзіў іх сон?

— Бяда, гора.

А чаго ж, чаго захацелась ім,
Пагарджаным век, ім, сляпым, глухім?

— Людзьмі звацца.

Верш Якуба Коласа «Мой родны кут, як ты мне мілы!»

Мой родны кут, як ты мне мілы,
Забыць цябе не маю сілы!
Не раз, утомлены дарогай,
Жыццём вясны мае убогай,
К табе я ў думках залятаю
І там душою спачываю.
О, як бы я хацеў спачатку
Дарогу жыцця па парадку
Прайсці яшчэ раз, азірнуцца,
Сабраць з дарог каменні тыя,
Што губяць сілы маладыя, –
К вясне б маей хацеў вярнуцца.

Вясна, вясна! Не для мяне ты!
Не я, табою абагрэты,
Прыход твой радасны спаткаю, –
Цябе навек, вясна, хаваю.
Назад не прыйдзе хваля тая,
Што з быстрай рэчкай уплывае.
Не раз яна, зрабіўшысь парам,
На крыллях сонца дойдзе к хмарам.

Ды йзноў дажджом на рэчку сыдзе –
Ніхто з граніц сваіх не выйдзе,
З законаў, жыццем напісаных,
Або на дол спадзе ў туманах.
Але хто нам яе пакажа?
На дол вадой ці снегам ляжа?
Не вернешся, як хваля тая,
Ка мне, вясна ты маладая!

Вось як цяпер, перада мною
Ўстае куточак той прыгожа,
Крынічкі вузенькая ложа
І елка ў пары з хваіною,
Абняўшысь цесна над вадою,
Як маладыя ў час кахання,
Ў апошні вечар расставання.

І бачу лес я каля хаты,
Дзе колісь весела дзяўчаты
Спявалі песні дружным хорам,
З работ ідучы позна борам.
Нясліся зыкі песень здольных,
Ў лясах раз-пораз адбівалісь,
І ім узгоркі адклікалісь,
І радасць біла ў песнях вольных.
А хвоі, елкі векавыя
Пад зыкі песень маладыя
Маўчком стаялі ў нейкай думе,
І ў іх ціхусенечкім шуме
Няслось вячэрняе маленне
Ўгару, святое аддаленне.

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Жодино
библиотека
Янка Купала
Якуб Колас
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter