У гарадской бібліятэке Жодзіна да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа адчынена «Мастацкая галерэя по творах Я. Купалы і Я. Коласа», паведамляе сайт установы.
Шматлікім беларускім мастакам пашанцавала стаць ілюстратарамі твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа, спалучыць сваю творчасць, свае майстэрства з геніальным мастацкім словам і мастацкімі вобразамі нашых класікаў.
Міхаіл Басалыга, Мікалай Селяшчук, Галіна Шапялевіч і іншыя мастакі перавялі з беларускай мовы на мову фарбаў паэтычныя вобразы беларускіх класікаў. Супрацоўнікі жодзінскай центральная гарадской бібліятэкі зрабілі арт-палітру «Мастацкая галерэя по творах Я. Купалы і Я. Коласа». У ей прадстаўлены шматлікія кнігі і альбомы рэпрадукцый, каб больш падрабязна пазнаеміць жадаючых з творчасцю прадстаўленых мастакоў.
У адным з паэтычных зборнікаў Янкі Купалы для мастацкага афармлення выкарыстаны рэпрадукцыі карцін мастака Алеся Марачкіна — заснавальніка жодзінскай выяўленчай студыі. Яго працы ўдала ўпісаліся ў кантэкст купалаўскіх паэтычных вобразаў.
Добро пожаловать в реальность!