Новости Борисова

Галоўны прыз фестывалю «Бульбамуві» ў Варшаве атрымаў фільм рэжысёркі з Барысава

Гісторыя пра каханне, цуд і памяць яўрэйскага мястэчка заваявала «Залатую бульбу».

Новости Борисова ex-press.by
0

На 10-м фестывалі незалежнага беларускага кіно «Бульбамуві», які прайшоў у Варшаве, галоўную ўзнагароду — «Залатую бульбу» — атрымала Анна Авота з Барысава за фільм «Чароўныя нажнічкі».

Photo 2024 11 25 17 04 34
Творчая каманда, якая стварыла «Чароўныя нажнічкі». Фота: bulbamovie

Фестываль «Бульбамуві» праводзіцца з 2011 года, гэта пляцоўка для свабоднага самавыяўлення беларускіх кінематаграфістаў. Сімвал фестывалю — бульба.

Сёлета журы, у склад якога ўвайшлі рэжысёрка Улада Сянькова, польскі кінематаграфіст Філіп Марчэўскі, крытык Міхал Канарскі і ананімны прадстаўнік з Беларусі, ацанілі больш за 30 дакументальных і ігравых фільмаў. І дало высокую адзнаку смеласці і мастацкаму майстэрству творчай каманды Анны Авоты. Галоўны прыз — «Залатая бульба» атрымаў фільм «Чароўныя нажнічкі».

Гэта казачная гісторыя, якая адбываецца ў яўрэйскім мястэчку ва Усходняй Еўропе. Фільм быў створаны ў 2017-2018 годзе аматарска-прафесійнай камандай з Барысава і дэманстраваўся выключна ў жывой агучцы капэлі Žydovačka. Вось што пра яго пішуць аўтары:

«Чароўныя нажнічкі» — гэта не дакладная рэканструкцыя побыту і звычаяў барысаўскіх яўрэяў. Гэта хутчэй зборны вобраз, крыху рамантызаванае ўяўленне аўтаркі пра тыя часы яе старога роднага горада, калі каля 80% гараджан былі яўрэямі. Фільм зняты па матывах яўрэйскіх казак і з'яўляецца цалкам аўтарскай працай. Гэтая стужка была створаная валанцёрамі без аніякай фінансавай падтрымкі.

Журы фестывалю «Бульбамуві» адзначыла, што фільм пераконвае гледача ў яго дакументальнасці дзякуючы скрупулёзнай рэканструкцыі, але ў фінале раскрывае сваю сучаснасць і мастацкую сілу.

«Чароўныя нажнічкі» — гэта прыклад таго, як беларускае кіно можа быць смелым, яскравым і актуальным. Фільм Анны Авоты не толькі адлюстроўвае культурныя традыцыі, але і адкрывае новыя гарызонты для беларускага мастацтва нават у самых складаных умовах.

Х Фестываль «Бульбамуві» даказаў, што незалежная беларуская культура жыве і развіваецца, прыцягваючы ўвагу еўрапейскай супольнасці.

Даслаць навіну: @ex_presslive

EX-PRESS.BY, фото: bulbamovie
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Спорт
Борисовский борец Кирилл Маскевич - чемпион мира!
Общество
В Беларуси планируют увеличить алименты. На сколько?
В мире
Россия потеряла одну «мягкую силу» в Европе. Вучич проиграл выборы в парламент
Экономика
Гражданам Таджикистана предлагают работу в Гродненской области и зарплаты до $1200
Общество
Тепло задержится: синоптики прогнозируют бархатный конец октября
Политика
Игорь Тышкевич: Пока доступ к портам сконцентрирован в руках России, она держит Лукашенко и за горло, и еще за одно место
Спорт
«Мы попали в эмоциональную яму». Андрей Капский — о кризисе БАТЭ и смене тренера
В мире
Пастухов: «Если каждый хочет своего мира — это значит, что все выбирают войну»
В мире
«Тот факт, что Путин продолжает воевать, вовсе не значит, что он рассчитывает на победу»
Новости Германии
Немецкий депутат Свен Хорнауф везет делегацию в Беларусь. Среди участников — представители AfD
ВСЕ НОВОСТИ