Новости Борисова

Абвешчаны збор сродкаў на помнік палітвязню Ігару Ледніку

Ушанаваць памяць барысаўчаніна можа любы жадаючы.

Новости Борисова ex-press.by
0

На платформе BYSOL абвешчаны збор сродкаў на ўсталяванне помніка палітвязню Ігару Ледніку, які памёр у калоніі 20 лютага 2024 года. Мэта збору — 2000 еўра.

«Я адкрываю гэты збор, каб ушанаваць памяць майго бацькі, які загінуў за кратамі ад рук рэжыму. Сродкі будуць накіраваныя на ўсталяванне помніка», — напісаў сын Ігара Ледніка.

Былы член Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Леднік быў затрыманы 12 красавіка 2022 года. Яго прыгаварылі да 3 гадоў пазбаўлення волі за «паклёп» на Лукашэнку пасля публікацыі ў партыйным часопісе БСДП «Пазіцыя». Улады таксама прызналі профіль Ігара Ледніка ў Facebook «экстрэмісцкім матэрыялам».

У Ледніка была інваліднасць ІІ групы з-за праблем з сэрцам. У калоніі яго здароўе пагоршылася, ён перанёс аперацыю на страўнікава-кішачным тракце. 63-гадовы Леднік памёр у турэмным шпіталі, куды быў планава дастаўлены з бабруйскай калоніі. Прычынай смерці назвалі спыненне сэрца.

Ледніка пахавалі ў Барысаве, дзе жыў грамадскі дзеяч. Развітацца з ім прыехалі каля 10 чалавек з-за пагрозы затрымання.

Збор сродкаў на помнік Ігару Ледніку — гэта магчымасць ушанаваць яго памяць і выказаць салідарнасць з яго сям'ёй.

Далучыцца да збору можна па спасылцы.

Падзяліцца меркаваннем: @ex_presslive

EX-PRESS.BY, фото из открытых источников
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
«Лукашенко знает, что задумывает Путин, и очень этого боится». Чалый об угрозе новой войны
В мире
Коррупционный скандал в Венгрии: министр Орбана закопал в лесу 17 миллионов евро
Культура
“Максим, страшно жить сейчас в этом мире”: Коржу рассказывают о жизни на войне
Общество
Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах
В мире
Фесенко: «Решение Уиткоффа и Кушнера придает россиянам наглости и стимулирует их продолжать войну»
Общество
Солнце еще высоко. Лукашенко опять мечтал о крепостном праве
Общество
Зима подождет: в Беларуси ожидаются дожди и аномальное тепло
Новости Борисова
Щука длиной более метра попалась на «мышь» в Борисовском районе
Экономика
В Беларуси с 15 ноября вводят предельные цены на картофель, овощи и яблоки. Сколько они будут стоить
Политика
Карбалевич: Почему буксует диалог Минска и Вашингтона?
ВСЕ НОВОСТИ