Беларуска Таццяна пачала слухаць больш класікі і «Океан Эльзы», Ірына — Зміцера Вайцюшкевіча, Лявона Вольскага, гурт «ТорБэнд» і «NRM», Уладзімір сачыў са творчасцю і выступамі ўлюблённага «Noize MC». Наталья не толькі слухала Iva Sativa i Palina, але і трапіла на канцэрты. Наста часта слухала песню Vincent — «На заўжды», Павел — гурты «The Prodigy», «Oxxxymiron» і «Кровосток», а Дар’я ўключала «Polyn», «Akute» і «Nizkiz». Беларусы распавялі EX-PRESS.BY, якую музыку выбіралі ў 2023 годзе.
Таццяна зараз жыве ў Польшчы, мае музычную адукацыю, сама любіць спяваць, з задавальненнем слухае папулярныя гурты, сярод якіх «Imagine Dragons», «Coldplay», «J:Mors», «Naviband», «Volski», «Sanah», з дзіцячых — «Śpiewanki»:
— Песня «Naviband» «Свяці» — гэта мая тэрапія. Паслухайце абавязкова.
Павел у эміграцыі слухае як замежную музыку, так і гурты на рускай мове:
— Не магу пахваліцца нейкім вытанчаным музычным густам. Ды і топ мой не змяняецца ўжо шмат гадоў. Гэта «The Prodigy», «Oxxxymiron» і «Кровосток». Ну і там шмат чаго яшчэ па дробязі.
Ірына ўжо на пенсіі, але ёй вельмі падабаюцца песні гуртоў «ТорБэнд» і «NRM», Зміцера Вайцюшкевіча і Лявона Вольскага, а таксама Данчык і «Песняры» Мулявіна.
Наталья таксама пераехала ў Еўропу, атрымала часовы побыт, актыўна далучылася да грамадскага жыцця:
— Слухаю песні Iva Sativa i Palina. З задавальненнем наведваю канцэрты беларускіх гуртоў і музыкаў. Гэта і падтрымка і падзяка адначасова.
Уладзіміру моцна падабаецца «Noize MC»:
— На працягу года я сачыў за выканаўцамі як у Беларусі, так і ў Расіі. Хто падтрымае вайну і рэпрэсіі, а хто не прамаўчыць і выкажа сваю пазіцыю. Хто будзе на баку праўды і справядлівасці, а хто не. Хто будзе супраць гвалту, а хто нават паедзе спяваць у акопы. Мне вельмі падабаецца «Noize MC», яго песні — маніфест свабодзе, праву на выбар. Там часта ўздымаюцца праблемы расейскай рэчаіснасці. Яго яскравыя канцэрты, якія адбыліся на працягу года — доказ прынцыповасці і слову.
Таццяна слухала раней з задавальненнем некаторых расійскіх выканаўцаў:
— Пенкин, Носков, Фадеев, безусловно, Пугачева, Макаревич и ДДТ. Сейчас слушаю украинских исполнителей. После начала войны — «Океан Эльзы» стал в приоритете, особенно после позиции Вакарчука. В последнее время слушаю больше классику. Беларусских исполнителей для меня нет, поэтому и не слушаю. Всегда задумывалась, неужели нет в стране талантливых артистов? Оказалось, есть, но не на большой сцене.
В свое время очень удивил жодинец Женя Литвинчук, смотрела его выступления в украинских передачах, — столько драматизма в голосе, артистизма и любви. Услышала песню Газманова «Мама» в его исполнении, душу выворачивает наизнанку. Слушаю Мериам, которую осудили за исполнение украинской песни, шикарный голос.... Что можно еще добавить? Много слушаю зарубежной музыки, а что еще можно по радио в дороге слушать, когда ты живешь в Европе.
Ігар часта слухае не толькі сучасныя беларускія гурты, але і Сяргея Балахонава і раіць паслухаць музыку, падкасты:
Беларуска Настасся, якая цяпер жыве каля мора, у захапленні ад новага альбома спявачкі Palina. У плэйлісту можна адшукаць Masha з песняй «Koliada», музыку Vincent і яго новы хіт «На заўжды», Tatyanna і «Naviband» з песняй «Біжи», гурт «Ціхі акіян» і песні «Месяц», «Праз ціхі акіян», гурт «Leibonik», на канцэрце якога дзяўчына трапіла месяц таму. Ёй вельмі падабаюцца песні: «Emigrant Song», «Гастролі», «Слімак» і «Грамадзянін».
Дар’я працуе ў ІТ, часта наведвае канцэрты і падтрымлівае беларускія гурты:
— Слухаю розную музыку, але сярод беларускай мой топ-выканаўца — гурт «Polyn», таксама падабаюцца «Петля Пристрастия», «Кассиопея», «Akute» і «Nizkiz», «Anacondaz».
Былы палітзняволены Зміцер слухае сучасную музыку, але таксама аддае часта перавагу гурту «Антиреспект» і ўключае Жэку.
Глядзіце таксама:
А што слухалі вы ў мінулым годзе? Дасылайце свой топ: @ex_presslive
Добро пожаловать в реальность!