На запалках ад «Барысаўдрэў» з’явілася беларуская мова. Моўны актывіст Ігар Случак звяртаўся на прадпрыемства яшчэ ў 2018 годзе, але ў адказах атрымліваў адмову выкарыстоўваць беларускую мову на карабках з запалкамі.
У 2020 годзе на «Барысаўдрэў» адказалі, што выкарыстоўваюць рускую мову згодна з заканадаўствам, але распрацоўваюць новы макет карабка на беларускай мове. Ды яшчэ падзякавалі Ігару за цікавасць да беларускай мовы, культуры і гісторыі.
Урэшце сёлета беларускія запалкі з’явіліся ў крамах, дзякуючы карпатлівай працы Ігара Случака, які ўпарта і паслядоўна вёў з прадпрыемствам «Барысаўдрэў» перапіску, складаў звароты і не апускаў рук, атрымліваючы адмовы.
Ігара Случака называюць моўным інспектарам, шмат гадоў ён займаецца ініцыятывай «Справаводства па-беларуску» і дамагаецца ўжывання беларускай мовы ва ўсіх сферах грамадскага жыцця.
Добро пожаловать в реальность!