Новости Борисова

Іван Кірчук: «Тое, што вы пачулі, пакінулі нашы бабулі і дзядулі, а што мы пакінем?»

Чаму музыка не грае на флейце з ваўка, як варажылі нашы бабулі і чаму продкі не баяліся смерці, чытайце ў матэрыяле карэспандэнткі EX-PRESS.BY.

Новости Борисова ex-press.by
0

На Каляды да барысаўчан завітаў беларускі музыка, кампазітар, фалькларыст, пісьменнік і выкладчык Іван Кірчук і паказаў монаспектакль «Дарожка мая…».

У гэты чароўны вечар у Ірландскім пабе гучалі струнныя, ударныя і духавыя інструменты: беларускія смык і ліра, сібірскія гуслі і металічныя пласціны Сціва Хаббэка, чаны з Тыбету і Непала, разнастайныя дудкі, жалейкі, акарыны, маладзечанскі касцельны звон.

Наведвальнікі курсаў «Мова нанова» пачулі музычны строй такіх побытавых рэчаў, як чыгункі, падкі і простыя камяні і капыткі коз.

Разам з Іванам Кірчуком барысаўчане прайшлі каляндарны шлях жыцця чалавека, сталі удзельнікамі тэатралізаванай рэканструкцыі даўніх абрадаў і свят, пабачылі рытуалы ўсхвалення Вады, Агню і Зямлі. І — найгалоўнейшае — змаглі аддзячыць сваім Продкам.

Добра рыхтаваліся нашы продкі да Каляд і чакалi першую зорачку. 

Найпапулярная варажба ў дзяўчатак была, калі абдымалі калы ў плоце. Яны iшлі ўздоўж плоту, і казалі: «кол-калец, хлопец-удавец», — і на чым спыніцца плот, гэтак і будзе.

Кідалі каменьчык — як булькне. такім муж будзе, хадзілі з батлейкай і з зоркай. Варажылі, якой будзе свякруха: бралі курыцу, калі яна рвалася, значыць свякруха будзе наравістая.

Пра спадчыну

Іван расказаў гісторыю пра тое, як яму адзін хлопец у вёсцы вынес шмат абразоў і кажа, што хоча іх выкінуць. Тады музыка параіў палажыць іх у шафу, можа, дзецi зразумеюць, што рабiць з гэтым…

Пра тое, як дзяўчаткі самі выбіралі свой лёс

«Улетку дзяўчаты ідуць да бярозкі і завязваюць стужачкі. Чырвоную — на каханне, жоўтую — на грошы, зялёную — на здароўе, — кажа Іван. — Тры адразу нельга вязаць, трэба было выбраць».

Музыка праспяваў некалькі песен і прачытаў замовы, якія абярагаюць маладых:

— Нашы продкі спявалі шмат вясёлых песен. Цікава, што мы зараз не умеем нават піць! Як праходзіла вяселле ў 1915 годзе? Пасярод хаты стаяў жбан з гарэлкай ды адной лыжкай, усе з яго пілі, маладыя таксама мелі адзін прыбор на дваіх, каб не разыйшілся. Вочкі ў падлогу апусцілі, сядзелі моўчкі.

Чаму было шмат паясоў?

— Раней было многа паясоў не проста так: вось на калодзеж завязаў, карове — на рог, на дрэвы, сяброўкам раздаеш, каб не зайздросцілі, такім чынам пазначаеш, што ты тут гаспадар.

25 гадоў чакаць трэба было 

— Добра беларусы спявалі рэкруцкія песні. Раней 25 гадоў чакаць трэба было салдата, сёння і два гады чакаць не хочуць. Што пра каханых казаць, бацькі не дажывалі. Вяртаўся рэкрут, а ў вёсцы ўсе незнаёмыя, ды і сам стары стаў.

Кампазітар прадэманстраваў флейту з косці ваўка, на якой ён ніколі не грае, бо на гэтую музыку "воўкі могуць прыбегчы з лесу".

Нашы продкі не баяліся смерці!

— Калі чалавек памірае, чорт сядзіць на парозе, а анёл — на покуце. Чорт кіне анёлу ў вочы мак, але не можа забраць душу. Усё вырашаецца пазней: калі маліліся ў царкве за нябожчыка — да анёла, калi не — да чорта. Нашы продкі не баяліся смерці. Вось кажа мужык: «Памру», і памяраў. У адной вёсцы распавядалі, што адзін так сказаў дзецям. Сыны сядзелі і чакалі, чакалі, чакалі. Не памёр. На другі дзень святара паклiкалi, усё роўна не памёр, а дзеці чакаюць. На трэці дзень мужык падымаецца і кажа: «Пайду працаваць, бо вы памрэце з голаду, чакаўшы».

Напрыканцы Iван кажа:

— Зярняткі — гэта дзеці. У мяне трое зярнятак, трое дзяцей. Каласы — гэта сям’я, сноп — род. Тое, што вы пачулі, пакінулі нашы бабулі і дзядулі, а што мы пакінем? Мы таксама будзем продкамі. Падумайце пра гэта. Дзякуй.

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Барысаў
культура
монаспектакль
Іван Кірчук
Мова нанова
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
«Все стороны «выиграют» эту войну. Хотя, на самом деле, все ее проиграли»
Общество
Белоруска искала тишину и свободу и нашла ее на ферме в Литве: история Анжелики Кедар
В мире
«Ребята, не трогайте их. Они раненые, они вам уже ничего не сделают». Как жительницы оккупированного села пытались спасти бойцов ВСУ
Общество
Опубликовали разговоры жены командира минского ОМОНа Балабы, в которых она рассказывает о трех любовниках. Среди них певец Алехно
Общество
Брестчанин, ходивший на политические суды, приговорен к семи годам колонии
Общество
Побратим о Веремейчике: "Волевой и абсолютно надежный человек"
Политика
Фридман: «Шансы Лукашенко дойти до суда в случае выдачи ордера МУС гораздо выше, чем Нетаньяху»
Общество
Беларуский МЗКТ может быть причастен к разработке межконтинентального «Кедра», которым ударили по Днепру
Общество
Лукашенко грозит оставить белорусов без интернета: «Если это повторится, отключим вообще»
Спорт
Футбол. Высшая лига. Торпедо (Жодино) - Динамо-Минск - 1:1
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
«Все стороны «выиграют» эту войну. Хотя, на самом деле, все ее проиграли»
Общество
Белоруска искала тишину и свободу и нашла ее на ферме в Литве: история Анжелики Кедар
В мире
«Ребята, не трогайте их. Они раненые, они вам уже ничего не сделают». Как жительницы оккупированного села пытались спасти бойцов ВСУ
Общество
Опубликовали разговоры жены командира минского ОМОНа Балабы, в которых она рассказывает о трех любовниках. Среди них певец Алехно
Общество
Брестчанин, ходивший на политические суды, приговорен к семи годам колонии
Общество
Побратим о Веремейчике: "Волевой и абсолютно надежный человек"
Политика
Фридман: «Шансы Лукашенко дойти до суда в случае выдачи ордера МУС гораздо выше, чем Нетаньяху»
Общество
Беларуский МЗКТ может быть причастен к разработке межконтинентального «Кедра», которым ударили по Днепру
Общество
Лукашенко грозит оставить белорусов без интернета: «Если это повторится, отключим вообще»
Спорт
Футбол. Высшая лига. Торпедо (Жодино) - Динамо-Минск - 1:1
ВСЕ НОВОСТИ