Новости Борисова

Андрусь Такінданг у Барысаве: «Гэта вельмі класна, калі людзі праяўляюць ініцыятыву і выказваюцца»

У Барысаве выступілі музыкi гурта «RECHA».

Новости Борисова ex-press.by
0

Беларускі мастак, музыка, паэт і тэлевядучы Андрусь Такінданг і музыка Ігар Асідчанка завiталi ў Барысаў на заняткі «Мова нанова».

Перад канцэртам студэнты і студэнткі курсаў абмяркоўвалі ў трох групах праблемныя пытанні алкагалізму, мовы і культуры. Атрымалася жывая і цікавая дыскусія. Госці таксама далучыліся да абмеркавання.

Цёплы перадсвяточны вечар працягваўся пад гучны голас Андруся і прыгожы акампанемент домры і акардэона.

Img 20201221 204052

Img 20201221 204036

Слухачы курсаў спявалі разам з музыкамі і сумныя, і вясёлыя песні. Сапраўды, атрымаўся ўтульны канцэрт з усмешкамі, жартамі і нават сумнымі ноткамі.

Многія слухачы не хацелі адпускаць гурт «RECHA» дадому. Чакаем музыкаў зноў у нашым горадзе.

Img 20201225 134650

Андрусь Такінданг расказаў EX-PRESS.BY пра свае ўражанні ад удзелу ў занятках і знаёмстве з мясцовым насельніцтвам:

— На сённяшняй сустрэчы мне вельмі спадабалася жывое абмеркаванне надзённых пытанняў — методыка, калі ўдзельнікі курсаў разбіваюцца на групы і ў іх межах абмяркоўваюць розныя праблемныя пытанні, як беларуская мова, культура, алкаголь. Гэта вельмі класна, калі людзі праяўляюць ініцыятыву, выказваюцца, прагучала шмат розных цікавых думак. Добра, што людзі фармулююць свае перакананні, думкі, прагаворваюць іх. Мне гэта вельмі спадабалася.

— Прыедзеце яшчэ?

— Вядома! Мы ж музыкі! Нас, калі клічуць, мы прыязджаем! Сустрэнемся на канцэртах у «Мінск-Арэне», у Палацы Спорту, да «Барысаў-Арэны» дакладна даедзем! Неўзабаве пабачымся!

Ігар Асідчанка, які грае на акардэоне, таксама быў задаволены выступаць у Барысаве:

— Мне сёння вельмі спадабалася. Тут вельмі прыгожыя людзі.

Img 20201221 205542

Музыкаў пачаставалі цукеркамі, а мастачка Вольга Палякова падарыла мастацкія вырабы, зробленыя і размаляваныя сваімі рукамі ў мастацкай студыі «АRTэрыя». 

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Экономика
Гражданам Таджикистана предлагают работу в Гродненской области и зарплаты до $1200
Общество
Тепло задержится: синоптики прогнозируют бархатный конец октября
Политика
Игорь Тышкевич: Пока доступ к портам сконцентрирован в руках России, она держит Лукашенко и за горло, и еще за одно место
Спорт
«Мы попали в эмоциональную яму». Андрей Капский — о кризисе БАТЭ и смене тренера
В мире
Пастухов: «Если каждый хочет своего мира — это значит, что все выбирают войну»
В мире
«Тот факт, что Путин продолжает воевать, вовсе не значит, что он рассчитывает на победу»
Новости Германии
Немецкий депутат Свен Хорнауф везет делегацию в Беларусь. Среди участников — представители AfD
Спорт
Футбол. Высшая лига. Жодинское "Торпедо" уступило в Мозыре местной "Славии"
Общество
Барон Воробей. Как Лукашенко раздает вассалам Витебскую область
Политика
Москва не позволит Лукашенко стать Токаевым – эксперт Берлинского центра Карнеги Максим Саморуков
ВСЕ НОВОСТИ