У сераду, 28 лістапада, на курсы беларускай мовы «Мова нанова» у Iрландскi паб завiтаў Яўген Змушка, лiдар і стваральнік рок-гурта «Мутнаевока».
— Добрая тут у вас атмасфера, не хапае толькi пару нецвярозых фанатаў, — кажа музыка. — Дзякуй кожнаму за вас разам i паасобку.
Яўген граў i спяваў шмат добрых кампазiцый, заклiкаў жыць кожны дзень як апошнi. Прысвяціў нават песню беларускай iнтэлiгенцыi, якой прышлося пакiнуць родную краiну.
Прачытаў свой сур’ёзны верш, атрымаў апладысменты, выканаў знакамiтую песню, назва якой супадае з назвай гурта:
— Я не забуду нiколi твае мутныя вочы...
Яшчэ доўга гэтыя словы лёталi ў думках.
Цёплы акустычны канцэрт адбыўся, праўда, разыходзiцца не хацелася. Хто жадаў, набыў сабе дыскi, зрабiў здымкi i сэлфi.
— Мне спадабаўся вельмі выступ, — кажа наведвальнік курсаў беларускай мовы Зміцер. — Раней быў на «Мутнаевока» ў Менску. Крутая музыка, кранальныя словы, хацелася нават патанчыць пад медлякі.
Музыка Сяргей дадаў:
— Добрая сустрэча атрымалася. Пасля граматыкі і віктарыны было файна паслухаць цікавага музыканта. Таленавіты хлопец, які павінен быць вядомым. Дзякуй курсам і пабу за магчымасць слухаць якасную музыку і карысна бавіць час.
Нагадаем, што сёння, 5 снежня, зноў адбудзецца сустрэча, на гэты раз у Барысаў завiтае Іван Кiрчук, лiдар гурта «Троiца» і пакажа монаспектакль.
Добро пожаловать в реальность!